спаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. (часцей у форме дзеепрым.). Прывесці ў стан паралічу. У яго рука спаралізавана. / у безас. ужыв. Герке — тоўсты, з малінавым тварам чалавек, якога гадоў пяць назад спаралізавала, на заводзе паяўляўся рэдка. Асіпенка.

2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго‑н. Але і гора і пакуты і, тым больш, знянацку нахлынуўшыя пачуцці спаралізавалі .. волю [жанчыны] і абяссілілі рукі. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зацяжны або такі, які перыядычна ўзнаўляецца (пра хваробу). Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара. // Які хварэе на такую хваробу. Хранічны хворы.

2. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны. Характэрнай рысай перыяду агульнага крызісу капіталізму з’яўляецца хранічная недагрузка вытворчых магутнасцей. «Звязда». Пісьменніка [Ф. Багушэвіча] хвалюе стан сельскай гаспадаркі, слабае развіццё прамысловасці і промыслаў, хранічны застой у развіцці эканомікі краіны. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердзь, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экалогіі. Экалагічны баланс прыроды. Экалагічныя ўмовы. □ Ад станоўчага вырашэння экалагічных праблем у значнай ступені залежаць дабрабыт цяперашняга і будучага пакаленняў, існаванне самой цывілізацыі. «Звязда». // Звязаны з умовамі навакольнага асяроддзя, якія ўздзейнічаюць на арганізм. Экалагічныя фактары. Экалагічная прыстасаванасць віду.

•••

Экалагічны крызіс — крытычны стан навакольнага асяроддзя, які пагражае існаванню людзей, выкліканы безгаспадарчым выкарыстаннем вады, паветра, глебы, расліннага і жывёльнага свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўды́тар

(лац. auditor = слухач)

1) вучань у некаторых навучальных установах, якога настаўнік прызначае для выслухоўвання ўрокаў іншых вучняў, 2) член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі следчага;

3) асоба або фірма, якая правярае стан гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі на аснове кантракта, заключанага з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экало́гія

(ад эка- + -логія)

1) раздзел біялогіі, які вывучае ўзаемадзеянне раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і навакольным асяроддзем;

2) стан навакольнага асяроддзя, які склаўся ў выніку безгаспадарчага выкарыстання прыродных рэсурсаў і зараз пагражае існаванню людзей;

сацыяльная э. — раздзел сацыялогіі, у якім разглядаюцца праблемы ўзаемаадносін чалавека і асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абабе́ганы

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абабе́ганы абабе́ганая абабе́ганае абабе́ганыя
Р. абабе́ганага абабе́ганай
абабе́ганае
абабе́ганага абабе́ганых
Д. абабе́ганаму абабе́ганай абабе́ганаму абабе́ганым
В. абабе́ганы (неадуш.)
абабе́ганага (адуш.)
абабе́ганую абабе́ганае абабе́ганыя (неадуш.)
абабе́ганых (адуш.)
Т. абабе́ганым абабе́ганай
абабе́ганаю
абабе́ганым абабе́ганымі
М. абабе́ганым абабе́ганай абабе́ганым абабе́ганых

Кароткая форма: абабе́гана.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагатво́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абагатво́раны абагатво́раная абагатво́ранае абагатво́раныя
Р. абагатво́ранага абагатво́ранай
абагатво́ранае
абагатво́ранага абагатво́раных
Д. абагатво́ранаму абагатво́ранай абагатво́ранаму абагатво́раным
В. абагатво́раны (неадуш.)
абагатво́ранага (адуш.)
абагатво́раную абагатво́ранае абагатво́раныя (неадуш.)
абагатво́раных (адуш.)
Т. абагатво́раным абагатво́ранай
абагатво́ранаю
абагатво́раным абагатво́ранымі
М. абагатво́раным абагатво́ранай абагатво́раным абагатво́раных

Кароткая форма: абагатво́рана.

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)