1. Філасофскі напрамак, які прызнае вопыт, пачуццёвае ўспрыманне адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае або зусім адмаўляе тэарэтычныя абагульненні пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў. Адзначаная У. І. Леніным тэндэнцыя да пераходу буржуазнай сацыялогіі на пазіцыі эмпірызму ў наступныя дзесяцігоддзі яшчэ больш узмацнілася.«Полымя».
2.Кніжн. Схільнасць да практычнай, вопытнай дзейнасці і прыніжэнне значэння лагічнага аналізу і тэарэтычных абагульненняў.
•••
Паўзучы эмпірызм — вывучэнне асобных фактаў без выяўлення больш глыбокіх сувязей і законаў развіцця; вузкі, абмежаваны падыход да з’яў рэчаіснасці.
[Фр. empirisme ад грэч. empeiria — вопыт.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРДЫНА́РАЦ (ад ням. Ordonnanz веставы),
у рускай арміі — ваеннаслужачы афіцэр, унтэр-афіцэр, радавы, прызначаны ў распараджэнне камандуючага (камандзіра) або штаба для выканання іх даручэнняў. Ардынарцы вылучаліся таксама ў распараджэнне ганаровых асоб, якія прыбылі ў войскі, і ў ганаровыя варты. У канцы 19 ст.пры пяхотных палках былі каманды конных ардынарцаў. У Сав. Арміі ардынарцы (звычайна з радавых) вылучаліся ў распараджэнне страявых камандзіраў толькі ў ваен.час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМІ́РАВАНАЕ ШКЛО,
ліставое сілікатнае шкло, у якое пры фармаванні запрасавана зварная метал. сетка. Выкарыстоўваецца для шклення светлавых праёмаў і пакрыццяў будынкаў і збудаванняў, святлопрапускальных перагародак, агароджы лесвічных клетак, шахтаў ліфтаў і г.д. Вырабляецца неперарыўным пракатам. Ад удару ці ўздзеяння высокай т-ры не рассыпаецца на асколкі. Дапускае разрэзку і адломку без растрэсквання. Сетка робіцца з дроту дыяметрам 0,35—0,45 мм. Святлопрапусканне 65% і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТРАПЛА́СТЫКА (ад грэч. arthron сустаў + пластыка),
аперацыі па аднаўленні функцый сустава прыанкілозах, артрозах, няправільным зрастанні ўнутрысустаўных пераломаў. Асн. этапы: раз’яднанне сустаўных канцоў, мадэляванне новых сустаўных паверхняў і размяшчэнне паміж імі пракладак са скуры або фасцый хворага. Выкарыстоўваюць таксама каўпачкі з храсткоў або плодных абалонак, кансерваваныя канцы касцявых суставаў, штучныя метал. або пластмасавыя суставы ці галоўкі суставаў. Пасля артпластыкі патрабуецца працяглае функцыянальнае лячэнне, фізіятэрапія, масаж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДАЎ ВІНТ,
водападымальная машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па трубе (на вышыню да 3—4 м).
Выкарыстанне архімедавага вінта для перамяшчэння вады: 1 — труба; 2 — архімедаў вінт; 3 — ветравы рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭО́МЕТР (ад грэчаскага araios няшчыльны, вадкі + ...метр),
прылада для вымярэння шчыльнасці вадкасцяў і цвёрдых целаў. Прынцып работы арэометра заснаваны на Архімеда законе. Бываюць шкляныя (найбольш пашыраныя) і металічныя (для вымярэння шчыльнасці вадкасці пры высокіх тэмпературах). Паводле прызначэння адрозніваюць дэнсіметры і арэометры для вымярэння канцэнтрацыі раствораў (лактадэнсіметры, спіртамеры, цукрамеры). Шчыльнасць цвёрдых целаў вымяраюць арэометры пастаяннага аб’ёму (гл.Гідрастатычнае ўзважванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАБІ́СТЫЯ НЕМАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́,
суб’ектыўныя правы грамадзян, якія не маюць матэрыяльнага зместу і неаддзельныя ад асобы чалавека. Адрозніваюць 2 іх разнавіднасці: звязаныя з маёмаснымі правамі (напр., прадукцыя інтэлектуальнай творчасці, якая пры пэўных абставінах можа пераходзіць да іншых асоб па дагаворы з аўтарам, у парадку атрымання ў спадчыну; гл.Аўтарскае права, Спадчыннае права) і не звязаныя (іх адчужэнне ад асобы немагчымае, напрыклад, права на імя, гонар, годнасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІМІЛЯЦЫ́ЙНАЯ ЁМІСТАСЦЬэкалагічнай сістэмы,
колькасць шкодных рэчываў, якую экасістэма здольная за адзінку часу назапасіць, разбурыць (перапрацаваць) і вывесці за свае межы без парушэння нармальнага яе функцыянавання. На велічыню паказчыка асіміляцыйнай ёмістасці ўплываюць мноства прыродных і антрапагенных фактараў, фіз. і хім. ўласцівасці рэчываў, але вызначальная роля належыць біял. працэсам. напрыклад, пры практычнай ацэнцы асіміляцыйнай ёмістасці акіяна найперш улічваюць працэсы акіслення арган. забруджвальнікаў і біял. асаджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВІЧ (Сямён) (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец.муз. школы прыБел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІУРЭ́ТАВАЯ РЭА́КЦЫЯ, рэакцыя Піятроўскага,
каляровая рэакцыя (фіялетавая афарбоўка), што атрымліваецца пры ўзаемадзеянні арган. рэчыва, у малекуле якога ёсць пептыдная (амідная) сувязь (-CO-NH-), з сернакіслай меддзю ў шчолачным асяроддзі. Выкарыстоўваецца для колькаснага і якаснага вызначэння бялкоў, а таксама прадуктаў іх гідролізу — пептонаў і пептыдаў, пачынаючы з трыпептыдаў. Упершыню апісана ў 19 ст. для простага арган. злучэння — біурэту (NH2-CO-NH-CO-NH2).