МЕ́НЗУЛА (лац. mensula столік),
палявы чарцёжны столік для мензульнай здымкі. У камплекце з кіпрэгелем выкарыстоўваецца для складання плана (карты) мясцовасці графічным метадам. Складаецца з дошкі (планшэта) памерам 60 × 60 см, падстаўкі і штатыва (гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты). Падстаўка служыць для мацавання планшэта з паперай, на якой вычэрчваюць план, да галоўкі штатыва. Для арыенціроўкі планшэта выкарыстоўваюць арыенцір-бусоль.
Р.А.Жмойдзяк.
т. 10, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна з дапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўны масавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Р.Г.Заяц.
т. 11, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грыбні́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы. [Лабановіч] з захапленнем заўзятага грыбніка стаў аглядаць найбольш зручныя для баравікоў лясныя сховы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гужы́шча, ‑а, н.
Абл. Вяроўка (для звязвання, прывязвання чаго‑н. і пад.), вужышча. [Касцы] ходзяць цэлым натоўпам размерваць сенажаці — з гужышчам ці доўгім сажнем. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далібо́г і дальбо́г, выкл.
Разм. Ужываецца для пацверджання чаго‑н., запэўнівання ў чым‑н. — Камбайн — о, гэта мая мара ад самага маленства, далібог. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баксі́т, ‑у, М ‑сіце, м.
Асадачная горная парода, якая складаецца з гідратаў гліназёму і вокіслаў жалеза і з’яўляецца галоўнай мінеральнай сыравінай для здабычы алюмінію.
[Фр. beauxite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белетры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Мастацкая празаічная літаратура. Усе тры раздзелы кнігі.. чытаюцца з цікавасцю, як добрая белетрыстыка. Рагойша. // Творы для лёгкага чытання.
[Ад фр. belles-lettres — прыгожая славеснасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бібліятэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Серыйныя выданні, кніжкі, аб’яднаныя агульнай тэмай і прызначаныя для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэчка настаўніка, прапагандыста.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гле́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да глебы (у 1 знач.). Глебавыя бактэрыі. Глебавая вільгаць. // Прызначаны для вывучэння, даследавання глебы. Глебавая карта. Глебавы зонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глог, ‑у, м.
Кустовая або невялікая дрэўная расліна сямейства ружакветных з ядомымі ярка-чырвонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі (скарыстоўваецца для стварэння жывой калючай агароджы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)