возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,31 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 7—12 м, разараныя, на У пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі забалочаныя. Упадае ручай з воз. Глыбошчына, выцякае ручай у р. Друйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́СЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Бобрык, за 25 км на ПнУ ад г. Пінск. Пл. 0,87 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі 1,2 км. Пл. вадазбору 711 км². Схілы катлавіны спадзістыя, выш. да 5 м, пад лугам і ворнымі землямі, на Пд лес. Ад вадасховішча Пагост адгароджана дамбай, водаабмен з якім ажыццяўляецца пры дапамозе помпаў. Сцёк з возера па пратоцы р. Бобрык 1-ы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІШКІНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1993). За 500 м на ПнУ ад в. Мікулішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун граніту парфірападобнага з асобнымі крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак (1 × 3 см), біярыту і зернямі ружовага кварцу. Даўж. 2,2 м, шыр. 1,1 м, выш. 2,7 м, у абводзе 6,2 м, аб’ём 6,5 м³, маса каля 17 т. Мае форму кліна. Прынесены ледавіком каля 20 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗАЗО́Л,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (прыток р. Дняпро, цячэ праз возера), за 18 км на ПнУ ад г. Докшыцы. Пл. 3,02 км², даўж. каля 3 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 381 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, параслі лесам, на Пнвыш. 4—8 м. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, на ПдЗ зліваюцца са схіламі, пясчаныя. Дно сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 12 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,58 км², даўж. каля 2 км, найб.шыр. 620 м, найб.глыб. 20 м, даўж. берагавой лініі каля 8 км. Пл. вадазбору 8,28 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, параслі водна-балотнай расліннасцю. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЦА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абабіца, за 20 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,42 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 3,83 км. Пл. вадазбору 9 км².
Схілы катлавіны ў ніжняй частцы стромкія, пясчаныя, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, пад лесам. Дно плоскае, да глыб. 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, пратокай злучана з воз. Дубра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РШТАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярштанскае возера,
у Беларусі, у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 1,68 км², даўж. 3,36 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 17 м. Пл. вадазбору 43 км².
Схілы тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя. Дно сапрапелістае. З астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярац. канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭНСКАЕ ВО́ЗЕРА (Bodensee),
у Еўропе, на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Размешчана на выш. 395 м. Пл. 538 км². Даўж. каля 63 км, шыр. 14 км, глыб. да 252 м. На ПнЗ разгаліноўваецца на 3 адасобленыя часткі (Іберлінгенскае, Ніжняе і Цэлерскае азёры). Запаўняе тэктанічную ўпадзіну, апрацаваную стараж. ледавіком. Берагі пераважна плоскія, узвышаныя, на ПдУ — высокія, скалістыя. Праз Бодэнскае возера цячэ р. Рэйн. Назіраюцца сейшы. Суднаходства, паромная пераправа. На берагах буйныя гарады і курорты: Констанц, Фрыдрыхсгафен, Ліндаў (Германія), Брэгенц (Аўстрыя). Запаведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІДАСТО́МЫ (Amidostomum),
род нематодаў. Больш за 10 відаў. Паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, радзей качак, куранят і галубоў. Выклікаюць амідастамоз. Найб. пашырана Amidostoma anseris.
Даўж. самцоў да 14,5 мм, шыр. да 0,26 мм, самак адпаведна 20,3 і 0,39 мм. Яйцы выдзяляюцца ў вонкавае асяроддзе. Развіццё без прамежкавага гаспадара. Інвазійная лічынка пасля двухразовай лінькі пры т-ры паветра 16—26 °C праз 3—5 сутак выходзіць з яйца. У страўнік гаспадара трапляе з травой ці вадой, праз 17—22 сут дасягае палавой спеласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАРКТЫ́ЧНЫ ПАЎВО́СТРАЎ (да 1961 Зямля Грэяма),
частка тэрыторыі Антарктыды, выцягнутая на Пн у напрамку Паўд. Амерыкі паміж морамі Уэдэла і Белінсгаўзена. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 200 км. Выш. да 4191 м. Цэнтральная ч. — ледавіковае плато выш. 1500—2000 м; на ўзбярэжжах горныя масівы, месцамі свабодныя ад лёду. Клімат антарктычны (пад уплывам акіяна менш суровы, чым на мацерыку). На паўн.-зах. узбярэжжы зрэдку трапляюцца каля 10 відаў дробных травяністых кветкавых раслін. На Антарктычным паўвостраве антарктычныя навук. станцыі Вялікабрытаніі, Аргенціны, Чылі.