клас паразітычных першаснаполасцевых чарвей (існуюць інш. класіфікацыі). Каля 1500 відаў. На Беларусі 11 відаў, найб. вядомыя акантацэфалус гусіны (Acanthocephalus anguillae), макракантарынхус п’яўкавы (Macracanthorhynchns hirudinaceus), паліморфус вялікі (Polymorphus magnus) і інш. Паразіты кішэчніка пазваночных жывёл (канчатковыя гаспадары), узбуджальнікі акантацэфалёзаў.
Даўж. да 68 см, цела двухбаковасіметрычнае, верацёнападобнае, укрыта кутыкулай, у некат. відаў з шыпікамі. Пярэдні канец цела ператвораны ў орган прымацавання — хабаток з хіцінавымі кручкамі Крывяносная, дыхальная і стрававальная сістэмы адсутнічаюць, нерв. складаецца з галаўнога нерв. вузла і парных прадаўгаватых тулаўных ствалоў. Жыўленне асматычным шляхам Раздзельнаполыя Развіццё з метамарфозам і зменай гаспадароў. Прамежкавыя гаспадары — ракападобныя, малюскі і насякомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЫХ МУЗЫ́ЧНЫ,
здольнасць чалавека ўспрымаць, запамінаць, уяўляць асобныя якасці гукаў музычных, адчуваць функцыян. сувязі паміж імі; неабходная перадумова кампазітарскай і выканальніцкай дзейнасці. Вылучаюць асн. віды С.м.: абсалютны (здольнасць распазнаваць, вызначаць, уяўляць абс. вышыню асобных муз. гукаў) і адносны, ці інтэрвальны (здольнасць выяўляць гукавышынныя суадносіны паміж гукамі). С.м. ўключае пачуцці ладавае і рытму, слых меладыйны, гарманічны і інш. Існуе спецыфічная яго форма — унутраны слых (муз.-слыхавыя ўяўленні) — здольнасць мысленна ўяўляць асобныя гукі, меладычна-тэмат. развіццё, гарманічную паслядоўнасць, тэмбрава-каларыстычныя фарбы, тэмп, дынаміку, агогіку, драматургію муз. твора і інш.; неад’емная якасць прафесіяналізму выканаўцы. С.м. развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе заняткаў музыкай, у прыватнасці сальфеджыо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮ́ТЭР (Sluter) Клаўс (паміж 1340 і 1350, г. Харлем?, Нідэрланды — студз. 1406),
французскі скульптар. Каля 1380 пасяліўся ў Бруселі, з 1385 працаваў у г. Дыжон (Францыя), з 1389 прыдворны майстар бургундскага герцага Філіпа Смелага. Каля 1391—97 выканаў статуі для партала царквы-склепа герцагаў у манастыры Шанмоль у Дыжоне, у т. л. выявы Філіпа Смелага і яго жонкі Маргарыты Фландрыйскай, якім уласцівы жывасць індывідуальных характарыстык. У 1394—1406 з пляменнікам К. дэ Верве стварыў для таго ж манастыра кампазіцыю «Галгофа» (захаваўся пастамент, упрыгожаны статуямі, якія вылучаюцца смелай абагульненасцю пластычнай лепкі, манументальнасцю форм). Творчасць С. паўплывала на развіццё мастацтва Адраджэння ў Францыі, Нідэрландах, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАНЦЫ́ДЫ (ад фіта... + лац. caedo забіваю),
біялагічна актыўныя рэчывы раслін, якія знішчаюць або прыгнечваюць рост і развіццёінш. арганізмаў — пераважна мікробаў; адзін з фактараў імунітэту раслін. Адыгрываюць важную ролю ва ўзаемадзеяннях арганізмаў у біяцэнозах (гл.Алелапатыя). Паводле хім. прыроды — гліказіды, тэрпеноіды і інш. другасныя метабаліты, лятучыя і малалятучыя. Маюць антыбактэрыяльныя, фунгіцыдныя і інсектыцыдныя ўласцівасці, уздзейнічаюць на ферментныя сістэмы жывёл, састаў мікрафлоры паветра, самаачышчэнне вадаёмаў. Напр., Ф. часнаку, цыбулі, хрэну знішчаюць многія віды прасцейшых, бактэрый і ніжэйшых грыбоў у першыя секунды ўздзеяння; выкарыстоўваюцца ў медыцыне, харч. прам-сці. Здольнасць дрэвавых раслін (асабліва хвойных) выдзяляць Ф. ў паветра ўлічваецца пры азеляненні гарадоў.
амерыканскі эканаміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). З 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Ніксана па эканам. пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпотэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Метадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэалогію. Аўтар (з Г.Шварц) манументальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для колькаснай тэорыі грошай. Аўтар прац «Нарысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАХО́ДКІ (Tardigrada),
тып беспазваночных жывёл. Вядомы з мелавога перыяду. 2 атр., каля 300 відаў. Жывуць у прэсных вадаёмах, вільготных глебах, імхах і інш. На Беларусі найб. адзначаецца Ц. вялікая (Macrobiotus hufelandi).
Даўж. 0,1—1,2 мм. У будове спалучаюць рысы кольчатых чарвей і членістаногіх. Галава не адасоблена, 4 пары нячленістых шышкападобных ног з 2—9 кіпцюркамі на канцы. Рухаюцца павольна (адсюль назва). Покрыва з кутыкулай. Маюць 2 простыя вочкі. Ротавыя органы — пара вострых штылетаў. Стрававальны тракт — прамая трубка ўздоўж цела. Дыхаюць праз скуру. Раздзельнаполыя. Развіццё прамое, з лінькамі. Кормяцца сокамі водарасцей, імхоў, дробных жывёл. Наземныя Ц. здольныя да анабіёзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЦА́ДЗЕ Сулхан Фёдаравіч (н. 23.8.1925, г. Горы, Грузія),
грузінскі кампазітар. Нар.арт. Грузіі (1961). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, кл. С.Казалупава; 1953, кл. С.Багатырова). З 1963 выкладае ў Тбіліскай кансерваторыі (у 1965—84 рэктар, з 1973 праф.). Зрабіў значны ўклад у развіццёгруз. камерна-інстр. музыкі. Сярод твораў: оперы «Залатое руно» (1952), «Пустэльнік» (паст. 1972); балеты «Дэман» (паст. 1961), «Рыварэс» (паст. 1982); аперэты, араторыі, кантаты, 5 сімфоній (1952—85), канцэрты для інструментаў з аркестрам; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні; музыка для драм.т-ра і кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПА́ШКІ, клапы-чарапашкі,
шчытнікі-чарапашкі (Scutelleridae),
сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. Каля 600 відаў. Шкоднікі збожжавых культур, асабліва жыта і пшаніцы. Найб. вядомая шкодная чарапашка. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны Ч. аўстрыйская (Eurygaster austriacus) і маўрская (E. maura).
Даўж. 3,5—13 мм. Цела пукатае, авальнае, зрэдку прадаўгаватае, брудна-жоўтае, бурае, чорнае, з мармуровым малюнкам. Пярэдняспінка хіцінізаваная, ззаду яе пукаты шчыток, укрывае большую ч. надкрылаў, нагадвае панцыр чарапах (адсюль назва). Лапкі 3-членікавыя, 2 пары крылаў. Ротавыя органы колюча-сысучыя Развіццё з няпоўным ператварэннем. Расліннаедныя. Зімуюць дарослыя асобіны, радзей лічынкі. Іл.гл. таксама да арт.Шкодная чарапашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНІ (Czerny) Карл (Карэл; 20 ці 21.2.1791, Вена — 15.7.1857),
аўстрыйскі піяніст, кампазітар, педагог. Паводле паходжання чэх. Вучыўся ў свайго бацькі Венцэля Ч., у Л.Бетховена (1800—03). З 1800 выступаў як піяніст. Аўтар больш як 1000 твораў розных жанраў і для рознага складу выканаўцаў (оперы, месы, рэквіемы, інш.арк. і камерна-інстр. творы, хары, песні, музыка да драм. спектакляў). Зрабіў значны ўклад у развіццё інструктыўнай л-ры для фартэпіяна. Ажыццявіў рэдакцыі «Добра тэмпераванага клавіра» І.С.Баха, фп. санат Дж.Скарлаці, пералажыў шэраг опер і сімф. твораў для фп. Сярод вучняў Ф.Ліст, С.Тальберг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЦІНАХВО́СТКІ (Thysanura),
атрад першаснабяскрылых насякомых. Больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі найб. трапляюцца 2 віды — лускаўніца звычайная, або цукровая (Lepisma saccharina), і тэрмобія хатняя (Thermobia domestica).
Даўж. 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя. Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (гл.Метамарфоз). Кормяцца жывёльнымі і расл. рэшткамі. Псуюць кнігі, крухмал, цукар.