сукупнасць свецкіх арг-цый вернікаў-католікаў, дзейнасць якіх каардынуе Ватыкан. Пачалі стварацца ў 19 ст. дзеля захавання ўплыву каталіцкай царквы і магчымасці непасрэднай паліт. дзейнасці духавенства. Арганізацыйна аформілася пасля 1922 па ініцыятыве папы Пія XI, які вызначыў яе паліт. мэты: спрыяць укараненню ў грамадстве асн. ідэй каталіцкай сац. праграмы, папскіх энцыклік (пасланняў), пашыраць грамадскую базу каталіцкай царквы, актыўна ўплываць на паліт. асяроддзе. У час парламенцкіх выбараў арг-цыі акцый каталіцкіх вядуць агітацыю пераважна за прадстаўнікоў каталіцкіх партый. Некаторыя з гэтых партый (ХДП у Італіі, ХДС/ХСС у Германіі, СХП у Бельгіі, АНП у Аўстрыі і інш.) прыходзілі да дзярж. улады. У залежнасці ад рэгіёна і гіст. умоў дзейнасць акцый каталіцкіх набывае спецыфічныя рысы: у 1929—43 у Італіі ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі яна падпарадкоўвалася рэжыму Мусаліні; у Германіі дзейнічае пры епархіях як сістэма камісій па наглядзе за выхаваннем у школе, а праз сродкі масавай інфармацыі — за «маральным станам нацыі». У 1925—39 акцыя каталіцкая (пераважна суполкі пры касцёлах) дзейнічала ў Зах. Беларусі. Старшыні і сакратары гэтых суполак падпарадкоўваліся Віленскаму епархіяльнаму «Інстытуту акцыі каталіцкай», які ў сваю чаргу нёс адказнасць перад Ватыканам. Члены акцыі каталіцкай спалучалі прапаганду каталіцкіх ідэй з культ.-асв. работай. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР (1939) арг-цыі акцыі каталіцкай як антысав., а іх арганізатары і кіраўнікі ў 1949—52 рэпрэсіраваны.
Літ.:
Ковальский Н.А. Международные католические организации. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФУ́ЦЫЙ, Кун-цзы (каля 551 да н. э., цяпер г. Цюйфу правінцыі Шаньдун, Кітай — 479 да н. э.),
старажытнакітайскі мысліцель, заснавальнік канфуцыянства. Паходзіў са збяднелага знатнага роду. Каля 530 да н. э. пачаў актыўную настаўніцкую дзейнасць, каля 510 запрошаны да двара правіцеля Лу. У 502—497 займаў шэраг дзярж. пасад, у т. л.найвыш. суддзі царства Лу. Прымушаны да адстаўкі, 14 гадоў вандраваў амаль па ўсіх тагачасных кіт. царствах. У 484 вярнуўся і прысвяціў сябе заняткам з вучнямі, рэдагаванню помнікаў стараж.-кіт. пісьменства, збіранню нар. і прыдворнай паэзіі, апрацоўцы хронікі царства Лу. Дзейнасць К. супала з перыядам заняпаду ўлады дынастыі Чжоў і распаду традыц. грамадскіх сувязей. Імкненне да аднаўлення парушанага грамадскага ладу лягло ў аснову яго маральнага і сац. вучэння, у якім ён ідэалізаваў раннефеад. мінулае часоў панавання першых уладароў з дынастыі Зах. Чжоў. К. прыпісваюць рэдагаванне або аўтарства (частковае) Пяцікніжжа канфуцыянскага канона («Кніга перамен», «Кніга песень», «Кніга дакументаў», «Запіскі пра звычаі», «Вёсны і восені» — хроніка царства Лу). Асн. погляды К. выкладзены ў кн.: «Гутаркі і меркаванні» (напісана яго вучнямі і паслядоўнікамі), «Вялікае вучэнне» і «Дактрына сярэдзіны» (апрацаваны ўнукам К.), у трактаце «Мэн-цзы», напісаным яго паслядоўнікам Мэн-цзы. Гэтыя кнігі разам складаюць Чатырохкніжжа канфуцыянскага канона.
Літ.:
Семененко И.И. Афоризмы Конфуция. М., 1987;
Переломов Л.С. Конфуций: жизнь, учение, судьба. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ́ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1867 у Магілёве як Магілёўскі музей. У 1918 аб’яднаны з Магілёўскім царкоўна-археалагічным музеем, з 1924 быў аддзяленнем Бел.дзярж. музея, з 1929 Магілёўскі дзярж. музей. Меў філіялы: музей гісторыі і атэізму (1935—41), мемар. музей Р.К.Арджанікідзе (1937—41). У пач.Вял.Айч. вайны ўсе экспанаты разрабаваны. У 1949 аднавіў дзейнасць як гісторыка-краязн., з 1953 сучасная назва. Меў філіялы: музей гісторыі бітвы пад Лясной (1958—85, Слаўгарадскі р-н), музей дзекабрыстаў (1985—96). Пл. экспазіцыі 1390 м², больш за 105 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. помнікаў Магілёўшчыны, берасцяная грамата 13 ст., калекцыі крыжоў 11—17 ст., зброя 14—19 ст., манеты ВКЛ, Рэчы Паспалітай і інш.; кнігі Магілёўскай друкарні, калекцыя абразоў, жывапісу 18 ст., катэхізіс 18—19 ст.; матэрыялы пра сац.-эканам. становішча, рэв. барацьбу працоўных пач. 20 ст., устанаўленне сав. улады, калектывізацыю, рэпрэсіі. У экспазіцыі Вял.Айч. вайны матэрыялы пра Магілёва абарону 1941, Магілёўскае народнае апалчэнне, партыз. рух, дзейнасць падполля, ваенна-аператыўных груп, пра Лупалаўскі лагер смерці, Магілёўскую аперацыю 1944 і інш. У аддзеле прыроды экспанаты флоры і фауны краю, глебавыя і кліматычныя карты, узоры карысных выкапняў. Зберагаюцца работы сучасных нар. майстроў разьбы па дрэве, керамікі, габеленаў, ткацтва, вышыўкі, узоры нар. адзення. Філіял — Магілёўскі музей этнаграфіі.
В.М.Аненкаў.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава. Фрагмент экспазіцыі.Будынак Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бег, бегу, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. бегаць (у 1, 2 знач.) і бегчы (у 1, 3–6 знач.).
2. Практыкаванне або спаборніцтва ў беганні. Бег на сто метраў.
•••
Марафонскі бег — спаборніцтва па бегу на дыстанцыю 42 км. 195 м.
Спрынтэрскі бег — бег на кароткія дыстанцыі.
Бег на месцы — а) спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу; б) (іран.) энергічная на першы погляд, а на самай справе марная, бескарысная дзейнасць.
На бягу — не маючы часу спыніцца. Адстрэльвацца на бягу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямля́цтва, ‑а, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэ больш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна.Кулакоўскі.
2. Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва.Колас.Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай. Прастудная ліхаманка.
2.Разм. Малярыя, трасца. — Прыходзіла цётка Рамэ, — сказаў Хоці. — Яна гаварыла, што ў цябе ліхаманка і табе трэба хіна...Арабей.
3.перан. Узбуджаны, трывожны стан; празмерна паспешлівая, гарачкавая дзейнасць. Біржавая ліхаманка. □ Ніхто нічога не ведаў,.. і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху.Караткевіч.
•••
Балотная ліхаманка — тое, што і малярыя.
Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.
Крапіўная ліхаманка (уст.) — тое, што і крапіўніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; заг. любуйся; незак., кім-чым і накаго-што.
Разглядваць каго‑, што‑н. з захапленнем, задавальненнем. Маша часта ў апошні час любавалася .. [Алесяй] і думала: «Якая яна раптам стала прыгожая!».Шамякін.Мы часта любуемся Месяцам, падоўгу ў ясныя ночы назіраем за ім.Гамолка.// Адчуваць задавальненне, захапленне, наглядаючы чыю‑н. дзейнасць, учынкі. І каб толькі не ворагі — жыць бы нам ды пажываць, на працу сваю любавацца.Лынькоў.Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, любаваўся мужчынскай сілай, адвагай і сумленнасцю людзей прэрый.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме.Гіст. бел. сав. літ.
2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы».Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачува́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад спачуваць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які спачувае каму‑, чаму‑н. Я стаяў, нібы аглушаны доўбняй, пакуль разышліся гутарлівыя і спачуваючыя суседзі і суседкі.Бядуля.
3.узнач.наз.спачува́ючы, ‑ага, м.; спачува́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто падтрымлівае дзейнасць якой‑н. партыі, арганізацыі, хто ідэйна блізкі ёй. 10 мая 1919 г. на Маскоўска-Казанскай чыгунцы быў праведзены першы масавы камуністычны суботнік. У ім прынялі ўдзел 205 камуністаў і спачуваючых.«Весці».
4.Дзеепрысл.незак.ад спачуваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ннасць, ‑і, ж.
1.Кніжн.Дзейнасць. Тым жа часам камсамольская ячэйка і яе сакратар набывалі ў Затонні ўсё большае значэнне, у меру таго, як разгортвалі яны сваю чыннасць.Колас.Першым актам чыннасці вясковых камсамольцаў было зруйнаванне «святога калодзежа».Навуменка.
2. Уласцівасць чыннага (у 2 знач.). Колькі чыннасці, пагляньце, Колькі важнасці ў хадзе! Туфлі рыпаюць пад глянцам: «Прэч з дарогі! Туз ідзе!».Гілевіч.А ў залах тых чынна. Манішкі і фракі. Не верце ў чыннасць! Вось доларам бразнуць — І зноўку на мір наш пачнуцца атакі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)