Які мае адносіны да пэўнага сезона, звязаны з ім. Халуста трымаў круглы год парабка і служанку, а ў час жніва і сенакосу паймаў сезонных работнікаў.Чарнышэвіч.З пагаршэннем надвор’я, як правіла, адразу паяўляюцца сезонныя сельскагаспадарчыя работы.Кулакоўскі.// Які адпавядае пэўнаму сезону, які дзейнічае ў гэты сезон. Сезоннае адзенне. Сезонны білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус.пого́да ’надвор’е’, укр.пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск.pogoda ’надвор’е’, чэш., славац.pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус.цвяр.мале́ц ’халасцяк’, смал.ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус.малецъ ’падлетак’, польск.malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв.ма̏лац ’тс’. Прасл.malьcь. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр.назімий ’азімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв.на́зиме ’парася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж.nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск.дыял.nazima ’позняя восень’, параўн. налёцце ’будучы год’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазоўка1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).
Лазоўка2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.
Лазоўка3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.
Лазоўка4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раве́снік ’чалавек аднолькавага ўзросту з кім-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.), ’аднагодак’ (вільн., дзятл., карэл., віл., кам., Сл. ПЗБ); раве́сніца ’аднагодка’ (ТСБМ; навагр., шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Рус.ровесник, укр.рове́сник, чэш.rovesník, польск.rowieśny ’аднаго ўзросту’. Суфіксальнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ро́ўны (гл.). Падобна на тое, што тут мела месца складанне асноў ро́ўны і вясна́ ў значэнні ’год’. Сной (Безлай, 3, 156) мяркуе, што на падставе гэтых форм можна рэканструяваць *orvesnikъ > ад прыметніка *orvesьnъ, другаснага ў адносінах да *orvьnъ ’роўны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
féiern
1.vt
1) святкава́ць; спраўля́ць;
die Hóchzeit ~ спраўля́ць вясе́лле;
Silvéster ~ сустрака́ць Но́вы год
2) ушано́ўваць
2.vi адпачыва́ць, не працава́ць, быць без пра́цы; бяздзе́йнічаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
A leap year recurs every four years. Высакосны год бывае раз у чатыры гады;
a problem which recurs periodically прабле́ма, што перыяды́чна ўзніка́е;
There is a danger that the disease may recur in future. Ёсць небяспека, што хвароба можа паўтарыцца ў будучым.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БУ́РА, шторм,
вельмі моцны працяглы вецер, які выклікае вял. хвалі на моры і разбурэнні на сушы. Узнікае пры інтэнсіўных цыклонах (асабліва трапічных), смерчах, навальніцах. Сіла ветру каля зямной паверхні 9—12 балаў па Бофарта шкале, скорасць 20—50 м/с, асобныя парывы да 100 м/с (гл. таксама Ураган, Шквал). На адкрытых месцах у Беларусі здараецца прыкладна раз у год, найчасцей вясной або восенню пры моцным зах. і паўд.-зах. ветры (да 30—35 м/с).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭЙША́НЬ,
нагор’е ў Цэнтр. Азіі, у Кітаі, паміж пустыняй Алашань і ўсх. краем Цянь-Шаня. Даўж. каля 700 км, шыр. каля 250 км. Выш. да 2791 м (г. Мацзуншань). Складаецца з пераважна нізкагорных, моцна разбураных выветрываннем глыбавых масіваў і хрыбтоў з стараж. метамарфічных і крышт. парод. Міжгорныя паніжэнні запоўнены кайназойскімі грубаабломкавымі адкладамі. Пашырана эолавае выветрыванне. Клімат умераны, вельмі сухі. Ападкаў 40—80 мм за год. Частыя пылавыя буры. Пераважаюць ландшафты камяністых пустыняў, паўпустыні, саланчакі; месцамі тугайныя зараснікі.