вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалабабру́хі, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: жалабабрухія малюскі — клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў (цела чэрвепадобнае, у большасці на брушным баку маецца прадаўгаватае паглыбленне).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псамі́ты, ‑аў; адз. псаміт, ‑у, М ‑міце, м.

Спец. Горшыя пароды — пяскі і пясчанікі з намерам зярнят звычайна ад 1 да 0,1 мм.

[Ад грэч. psammítēs — пясчаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёперахва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Спец.

1. Прыём і запіс радыёперадач праціўніка як від разведкі.

2. Звесткі, атрыманыя ў выніку прыёму радыёперадач праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Спец. Які мае адносіны да падрэзкі. // Прызначаны для падрэзкі. Падразныя інструменты.

2. З падрэзам, падрэзаны. Паліто з падразной спінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пака ​1.

па́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да пака ​2. Пакавы лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаві́нчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які складаецца з дзвюх розных частак, палавін.

2. перан. Пазбаўлены паслядоўнасці; кампрамісны. Палавінчатыя меры. Палавінчаты характар буржуазнай рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерэі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — марская німфа, адна з дачок бога мора Нерэя.

2. Спец. Кольчаты марскі чарвяк.

[Грэч. Nērēis — дачка Нерэя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назубі́ць, ‑зублю, ‑зубіш, ‑зубіць; зак., што і чаго.

Спец. Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы. Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налёжка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец. Брак, пляма на тканіне ад сутыкнення яе з дрэнна прасушанай фарбай пры запарванні. Налёжка на тканіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)