безадхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не дае адходаў у вытворчым працэсе. Вялікую эканамічную і экалагічную выгаду нясе народнай гаспадарцы ўкараненне безадходных тэхналогій. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да абадраць, абдзерці.

2. Спец. Механічны спосабам знімаць з зерня абалонку; знімаць верхні слой чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́йсмус, ‑а, м.

Спец. Інструмент для правядзейня ліній, паралельных краю якога‑н. вырабу ці дэталі. У сталярнай майстэрні студэнты вырабляюць цяпер рэйсмусы. «Звязда».

[Ням. Reißmaß.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́йтынг, ‑а, м.

Спец. Індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак). Найвышэйшы асабісты рэйтынг мае чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў.

[Англ. rating — ацэнка, клас, разрад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэктыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) рэктыфікацыю чаго‑н.; ачысціць (ачышчаць) вадкасць ад прымесей паўторнай перагонкай. Рэктыфікаваць спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкупера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Улоўліванне і зварот зрасходаваных у рабочым працэсе энергіі, газу і пад. для паўторнага выкарыстання ў гэтым жа тэхналагічным працэсе.

[Ад лац. recuperatio — атрыманне зноў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Тое, што і сакраментальны (у 1 знач.).

2. Спец. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.); крыжавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салярыза́цыя, ‑і, ж.

1. Абпраменьванне сонцам (звычайна з лекавымі мэтамі).

2. Спец. Ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі.

[Ад лац. solaris — сонечны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадацёк, ‑у, м.

Спец. Агульная назва для натуральных і штучных водных патокаў (рэк, каналаў і пад.), якія маюць свабодную водную паверхню; паток вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́нтыль, ‑я, м.

Спец.

1. Клапан для рэгулявання патоку вадкасці, пары, газу і пад.

2. Клапан у музычных інструментах для змены вышыні гуку.

[Ням. Ventil з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)