па́льцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пальца (у 1 знач.). Пальцавы сустаў.

2. Спец. Які мае механічныя пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіві́раванне, ‑я, н.

Спец. Хімічная апрацоўка металічных вырабаў, пры якой на паверхні ўтвараецца тонкая плёнка вокіслаў, што засцерагае ад карозіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ленг, ‑а, м.

Спец. Вугал паміж плоскасцю мерыдыяна назіральніка і вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз пункт і аб’ект назірання; азімут.

[Гал. peiling.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеленгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Спец. Вызначаць пеленг або месца, дзе знаходзіцца які‑н. прадмет, аб’ект. Пеленгаваць радыёстанцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Спец.

1. Выдубіць усё, многае. Перадубіць усе шкуры.

2. Сапсаваць празмерным дубленнем. Перадубіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., што.

Спец.

1. Размежаваць нанава, іначай. Перамежаваць палі.

2. Размежаваць усё, многае. Перамежаваць усю зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перку́сія, ‑і, ж.

Спец. Пастукванне хворага пальцамі або спецыяльным малаточкам для вызначэння стану яго ўнутраных органаў па характары ўтвораных гукаў.

[Ад лац. percussio — нанясенне ўдараў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх. // Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́савы ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плюса ​1. Плюсавая тэмпература.

плю́савы ​2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для плюсавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

політыпа́ж, ‑а, м.

1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.

2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.

[Фр. polytypage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)