скалма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалмаціць.
2. у знач. прым. Раскудлачаны, непрычэсаны (пра валасы, шэрсць і пад.). Сымон быў без шапкі, з скалмачанымі валасамі, у парванай вопратцы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скудлаціць.
2. у знач. прым. Разм. Зблытаны, растрапаны, непрычасаны (пра валасы, лён і пад.). Атаман падышоў і стаў .. [Гэльку] гладзіць па скудлачаных валасах. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупі́цца, туліцца; незак.
1. Станавіцца тупым (у 1 знач.). Каса тупіцца. □ Ад грому аглухлі бары, Падсочвалі сосны снарады. Туліліся Склюды і тапары Па папялішчах пасля блакады. Барадулін.
2. Зал. да тупіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад успеніць.
2. у знач. прым. Пакрыты пенай. Навекі запомніў душой камуніста.. На ўспененых конях, пад сцягам агністым З байцамі ўляцеў у сяло. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваста́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хвастаць.
2. у знач. прым. Якога хвасталі, секлі. Сын бітага, хвастанага бацькі, .. ён [Буланцоў] прагнуў кар’еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліфава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шліфаваць.
2. у знач. прым. Які адшліфаваўся; гладкі. Сярод гэтых купін бліскучымі стужкамі павіваліся часамі палоскі вады, чыстыя, гладкія, як шліфаванае шкло. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грузі́цца, гружуся, грузішся, грузіцца; незак.
1. Прымаць, забіраць груз; нагружацца. Параход грузіцца.
2. Садзіцца куды‑н., на што‑н. разам са сваім грузам. Войска пачало грузіцца ў эшалон.
3. Зал. да грузіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губі́цца, губіцца; незак.
1. Траціцца, губляцца. Тое, што.. [Марына] цяпер не адна, а з бацькам, вярнула да яе многа дзіцячага, што ў адзіноце пачало ўжо цьмець і губіцца. Чорны.
2. Зал. да губіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выцягнуцца.
2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем. Конь аж выцягваўся ў аглоблях.
3. Зал. да выцягваць (гл. выцягнуць у 1–9, 11, 12 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гартава́ны і гарто́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гартаваць.
2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. // перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)