бракаро́б, ‑а, м.
Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, гаварыла майстар цэха, — спаборнічаем за тое, каб наш, цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям’і? Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йства, ‑а. н.
1. Тое, што і буянства.
2. Моцнае праяўленне чаго‑н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубі́ць, ‑біць; незак.
1. што. Узнімаць клубамі пыл, дым, пару і пад. З-за гор — пражэктары промняў, Туман клубіла цясніна... Лойка.
2. Разм. Тое, што і клубіцца. І клубіў чорны дым, Быццам рой кажаноў ашалелых. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нтра 1, ‑ы, ж.
Разм. Нацягнутыя адносіны паміж кім‑н.; узаемная незадаволенасць, раздражнёнасць. — А ты насміхаешся, а ты контры строіш мне... Мурашка.
ко́нтра 2, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і контррэвалюцыянер. — К-кулацкая душа!.. Контра!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Тое, што і кветка (у 2 знач.). Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць буйныя іх росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудла́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і кудлаціць. Байкоў нервова кудлачыў рукой валасы. Шамякін. Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары, шматаў кусты за канавай. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць летуценнага; схільнасць да мар, летуцення. Вера ўсміхнулася: дваццаць тры гады, а летуценнасць у яе нейкая дзіцячая. Асіпенка.
2. Тое, што і летуценне (у 1 знач.). Ратуе мяне ад летуценнасці званок. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імглі́цца, ‑ліцца; незак.
1. Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла. Панчанка. І дзень і ноч імгліцца дождж. Машара. З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца. Барадулін.
2. Засцілацца, ахутвацца імглой. Далеч снежная імгліцца. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калі́сь, прысл.
1. Тое, што і калісьці. Мы наслухаліся казак, Што калісь расказвалі дзяды. Аўрамчык.
2. Абл. Калі-небудзь у будучым. [Зоська:] Гляньце, — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́чварны, ‑ая, ‑ае.
1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. □ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.
2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)