ГАЛІКА́НСТВА, галіканізм (ад лац. gallicanus літар. гальскі, тут французскі),
рэліг.-паліт. рух у Францыі ў 13—18 ст., які меў на мэце дасягненне аўтаноміі франц. каталіцкай царквы ад папства. Зарадзілася ў часы Філіпа IV Прыгожага ў час яго барацьбы з папам Баніфацыем VIII за прэрагатывы свецкай улады. Найб. развіццё галіканства атрымала ў 15—17 ст.Асн. палажэнні (сфармуляваны ў 1682 у «Дэкларацыі галіканскага духавенства») дзейнічалі да канца 18 ст. і былі пакладзены Напалеонам I у аснову статуса франц.дзярж. царквы. У сучасных умовах ідэі галіканства праяўляюцца аддалена ў патрабаваннях франц. епіскапату большай самастойнасці ў мясц.царк. кіраванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛКІН (Самуіл Залманавіч) (5.12.1897, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 21.9.1960),
яўрэйскі паэт і драматург. Друкаваўся з 1920. Аўтар кніг вершаў «Боль і мужнасць» (1929), «За новы падмурак» (1932), «Кантакт» (1935), «Дрэва жыцця» (1948). Лірыка Галкіна вызначаецца верай у будучыню, любоўю да жыцця, да яго шматграннай прыгажосці (зб. «Вершы», 1939, і інш.). Драм. творы Галкіна «Бар-Кохба» (1939), «Суламіф» (1940), «Душа, якая спявае» ішлі на сцэнах яўр. тэатраў. Трагедыя «Паўстанне ў гета» — пра паўстанне ў Варшаўскім гета супраць фашыстаў у час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАЛІ́ЦКІ (Міхаіл Лявонавіч) (3.12.1791, в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 2.2.1861),
бел. ўрач, гісторык, літаратар. Д-р медыцыны (1815), праф. (1824). Скончыў Віленскі ун-т (1815) і працаваў у ім (1816—27). Чл. Віленскай археал. камісіі (з 1857). З 1830-х г. даследаваў помнікі палеаграфіі, займаўся вывучэннем стараж. Вільні і зах. зямель Беларусі. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у ягоархеал. экспедыцыях, збіранні археал. матэрыялаў. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Даследаваў бел. гісторыю, займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБАРЛЫ́ (Джафар) (20.3.1899, в. Хізы Апшэронскага р-на, Азербайджан — 31.12.1934),
азербайджанскі пісьменнік, рэжысёр. Засл. дз. маст. Азербайджана (1932). Скончыў Азербайджанскі ун-т (1929). Друкаваўся з 1915. Выступаў у жанрах апавядання, сатыр. верша, п’есы. Сярод твораў: гіст. драмы «Насрэддзін-шах» (1916), «Нявеста агню» (паст. 1928), п’есы «Айдын», «Актай Эль-аглы» (паст. 1922—23), «Алмас» (паст. 1931), «Яшар» (паст. 1932) і інш. Вастрыня драм. канфліктаў, па-майстэрску пабудаваны дыялог — адметныя рысы яго твораў. Аўтар лібрэта опер, кінасцэнарыяў, літ.-крытычных артыкулаў. Пераклаў на азерб. мову асобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЯНІ́СІЙ [каля 1440 — пасля 1502—03(7)],
рускі жывапісец. Працаваў пераважна ў Маскве і сярэднярус. манастырах. Большасць твораў Дз. не захавалася і вядома па пісьмовых крыніцах. Абразам Дз., з іх вытанчаным малюнкам і каларытам, з вельмі выцягнутымі, грацыёзнымі фігурамі, уласцівы ўзнёсласць і ўрачыстасць: «Божая Маці Адзігітрыя» (1482), «Спас у сілах» і «Распяцце» (абодва 1500); абразы для Ферапонтава манастыра і размалёўкі яго сабора выкананы разам з сынамі Уладзімірам і Феадосіем (1500—02 ці 1502—03). Дз. прыпісваюць таксама абразы «Мітрапаліт Пётр у жыцці», «Мітрапаліт Аляксій у жыцці» і інш.
Літ.:
Данилова И.Е. Фрески Ферапонтова монастыря. М., 1970.
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1958). У 1968—69 удасканальваў майстэрства ў Х.Свароўскага (Вена) і Я.Мравінскага. З 1960 гал. дырыжор сімф. аркестра Карэльскага радыё і тэлебачання, з 1971 — ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, з 1977 — акад.сімф. аркестра С.-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча. У 1971—94 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі. На кантрактнай аснове працуе за мяжой, гал. дырыжор філарманічнага аркестра ў г. Осла. Пад ягомуз. кіраўніцтвам пастаўлены шэраг опер і балетаў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮК ((Duke) Чарлз) (н. 3.10.1935, г. Шарлат, штат Паўн. Караліна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Марскую акадэмію ЗША (1957), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1964), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). У 1966—76 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Т.Матынглі здзейсніў палёт на Месяц як пілот месяцовай кабіны касм. карабля «Апалон-16». На Месяцы прабыў 71 гадз (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Для перамяшчэння па месяцовай паверхні Дз. і Янг карысталіся месяцаходам. У космасе правёў 11 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КШЫЦКАЯ БАТЛЕ́ЙКА ПАТУ́ПЧЫКА.
Вядомы ў пач. 20 ст. ў г. Докшыцы (Віцебская вобл.) і ў наваколлі тып нар. прафесійнага лялечнага т-рабатлейка. Канструкцыя батлейкі Патупчыка была зроблена па прынцыпе пашыранага на Віцебшчыне жлоба. Уяўляла сабой 2-ярусную скрыню, знешне ўпрыгожаную, з пераменнымі празрыстымі (іх ставілі перад запаленымі свечкамі) дэкарацыямі, якія размяшчаліся на ўстаўных планках па баках скрыні. Выкарыстоўваліся звычайныя ў батлейцы шпянёвыя лялькі, часам пальчаткавыя. З лялькамі працавалі жонка і сын, сам Патупчык ажыццяўляў усю размоўную частку паказу і суправаджаў яго ігрой на скрыпцы. Паказы адбываліся на Каляды, у час інш. свят, фэстаў, на кірмашах, вяселлях і вечарынках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЕР ((Dreyer) Карл Тэадор) (3.2.1889, Капенгаген — 20.3.1968),
дацкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Адзін са стваральнікаў дацкага маст. кінематографа. Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1918. Ужо ў фільме «Старонкі з Кнігі Сатаны» (1920) выявілася яго імкненне да максімальнай выразнасці кінамовы. У фільмах «Удава пастара» (1920, Швецыя), «Міхаэль» (1924, Германія), «Паважай сваю жонку» (1925) фарміруецца асн. тэма творчасці Д. — адзіноцтва чалавека, які адстойвае сваю духоўную свабоду, асуджанага іншы раз на пагібель. Найб. поўна гэта тэма раскрыта ў фільме «Страсці Жанны д’Арк» (1927, Францыя) — адным з самых значных дасягненняў «нямога» кіно. Сярод інш. фільмаў: «Дзень гневу» (1943), «Слова» (1955), «Гертруда» (1965). Здымаў таксама дакумент. фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КСА (Мар’ян Мікалаевіч) (н. 5.4.1943, в. Каракулічы Мадзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1969). Настаўнічае. Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1990), «Горн прымірэння» (1993) і інш., для дзяцей — «Зялёны акварыум» (1980). Прыгажосць Бацькаўшчыны, роднай прыроды, паэзія кахання, праблемы дабра і зла, веры — асн. матывы яго твораў.
Тв.:
Валуны на пагорках. Мн., 1994.
Літ.:
Стальмахоў В. Паэтычнае слова Мар’яна Дуксы // Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе. Мн., 1979.