штаб, ‑а; мн. штабы, ‑оў; м.

1. Орган кіравання войскам у часцях, злучэннях усіх відаў узброеных сіл, а таксама асобы, якія ўваходзяць у склад гэтага органа. Здаралася, што на адным дні штаб атрада мяняў некалькі месц. Кулакоўскі. Старыцу Паходня ўяўляў — ён разы два — тры быў у ёй, палі тут адзін час стаяў штаб партызанскай брыгады. Хадкевіч. // Памяшканне, збудаванне, у якім размяшчаецца такі орган. Новы камісар палка Яфім Фамін жыў тым летам у крэпасці. Начаваў у штабе. Кухараў.

2. перан. Кіруючы орган чаго‑н. Неўзабаве гэтая невялічкая хатка на ўскраіне вёскі зрабілася штабам буйнейшай будоўлі на Беларусі. Грахоўскі. На гэтым жа сходзе было абрана і праўленне калгаса і месца, дзе павінен быць калгасны штаб. Колас.

•••

Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі.

[Ням. Stab.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азяры́шча

1. Месца, дзе было возера (Рэч.).

2. Агромністае возера (Слаўг.). Тое ж вазяры́шча (Слаўг.).

□ в. Азярышча Рэч., воз. Азярышча Віц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

апу́дзіла Небяспечны, страшны лес, дзе знаходзіліся разбойнікі (Ст.-дар.).

□ ур. Апудзіла (поле) на месцы страшнага лесу каля в. Пасека Ст.-дар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

баравіко́вішча Месца ў лесе, дзе растуць баравікі Boletus (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж баравікоўшчына (Бых.), баравікаўня́, баравіковічышча (Слаўг.).

□ в. Баравікоўшчына Валож.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

во́гнішча

1. Палаючы касцёр (БРС).

2. Месца, дзе гарэў касцёр (БРС).

3. Пажарышча (Рэч., Сміл. Шат.).

□ ур. Вогнішча (Тур. Кав. 340).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вой

1. Самае хуткае цячэнне ў рацэ; стрыжань (Стол.).

2. Месца віхравога руху вады, дзе равец (гл.) упадае ў раку (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вы́мач

1. Нізкае месца, дзе вымакае засеў ад дажджу (Мсцісл. Юрч., Рэч.).

2. Лажок у канцы ці ў сярэдзіне поля (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гарцо́вішча

1. Прасторнае месца, дзе гуляюць дзеці, моладзь; фізкультурная пляцоўка (Слаўг.).

2. У актах. Месца для конных перагонак, вайсковай вывучкі, гімнастыкі.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гу́льбі́шча Месца, пляцоўка, дзе адбываюцца гульні дзяцей, моладзі (Слаўг.). Тое ж пятачок, гу́льні́шча (Слаўг.).

□ ур. Гу́льні́шча (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

дравато́нне Дрывотня, траскоўнік; месца, дзе захоўваюць і сякуць дровы (Мсцісл. Юрч.). Тое ж драватоннік, драватонь, драватоня (Мсцісл. Юрч.), дравотня (Жытк., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)