матну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Аднакр. да матацца ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Хутка пабегчы, кінуцца куды‑н. Матрона матнулася праз вуліцу, маючы кірунак да кватэры пісара. Колас. // Прамільгнуць. Перад вачамі матнулася таўсматая, з клункам за плячамі, жанчына. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўгава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Пакой, дзе жыў Алесь, быў такі ж, як і ў хлопцаў, — звычайны пакой інтэрната: з адным акном, вузкі і даўгаваты. Шыцік. // Прадаўгаваты. Твар быў даўгаваты, лоб шырокі і не маршчыністы, вочы шчырыя і праўдзівыя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружба́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да дружбака, дружбакоў; сяброўскі. [Міхась] наогул быў дружбацкі хлопец і за кампанію гатовы быў аддаць усё. Шахавец. І з тае часіны, дзе б хто з іх ні быў, сувязь дружбацкая між імі не парывалася. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Забаўляцца, сваволіць, дурыцца. Некалькі хлапчукоў-падлеткаў дурэлі, ганяючыся адзін за адным на прасторным ганку клуба, асветленым гірляндай электралямпачак. Хадкевіч. — Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Колас.

2. Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца. Дурэць ад пахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантро́ль, ‑ю, м.

1. Праверка дзейнасці каго‑, чаго‑н.; назіранне з мэтай праверкі. Устанавіць кантроль за якасцю прадукцыі. Камітэт народнага кантролю.

2. Установа або арганізацыя, якая кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Дзяржаўны кантроль. Працаваць у кантролі.

3. зб. Кантралёры. Кантроль правярае білеты. Сташэўскі.

[Фр. controle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Капля, кропля. Чутно ўжо, як пачынаюць за акном падаць капкі са страхі на зямлю. Галавач. На сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каршэ́нь, ‑шня, м.

Разм.

1. Карак. Назаўтра летуна з машынай адшукалі і, даўшы ў каршэнь, прагналі. Корбан. // Частка адзення, якая прылягае да карка. [Паліцэйскі] ужо сілком цягнуў хлопца, схапіўшы яго за каршэнь. Лынькоў.

2. Удар, кухталь. Надаваць каршнёў.

•••

Гнаць у каршэнь гл. гнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кассё, я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Збіраць міласціну. Не ўмеў шанаваць — ідзі жабраваць. Прыказка. Хто з маладосці ні працуе, той на старасці жабруе. Прыказка. // што і чаго. Разм. Выпрошваць; дакучаць просьбамі. Селядцоў за суткі прапіваў .. заробак і пасля жабраваў махоркі ў рабочых. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)