Стырно́ ‘руль’ (ТСБМ, Ласт., Стан.), стыр ‘штыр, рулявое вясло’, ‘жэрдка, калок’ (ваўк., лудз., Сл. ПЗБ), стырнавы́, сты́рнік ‘галоўны плытнік, які кіруе плытом’ (ТСБМ), сты́рнік, стэ́рнік ‘тс’ (Сл. ПЗБ), стырнава́ць ‘кіраваць стырном’ (там жа), стыраваць ‘тс’ (Ласт.). Укр. стерно́, рус. паўд. стерно́, ст.-рус. стрънъ (XV ст.). Праз польск. ster ‘руль’ узыходзіць да с.-ням. stiure ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 759; Праабражэнскі, 2, 385; Міклашыч, 322; ЕСУМ, 5, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сушы́ць ’рабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоў ’пакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарандзі́ць ’тарахцець; балбатаць, балабоніць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’балбатаць хутка, не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), тарандзі́ці ’трашчаць; несці лухту’ (Чэрн.), таранді́ты ’балбатаць’ (брэсц., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), ’трашчаць, стракатаць, адстукваць’ (Клім.). Параўн. укр. дыял. таранді́ти ’балбатню разводзіць, балбатаць’, тиринді́ти ’тс’, рус. дыял. та́рандать, тыранда́ть ’трашчаць’, ’скрыпець, гаварыць пустое’, чэш. trandati ’балбатаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 571; Махэк₂, 649: вытворныя ад зыходнага *tratoriti з новым фармантам ‑ndati), гл. тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ргаць ’трымаць’: не хачу, каб мяне таргалі (гродз., Сл. ПЗБ). Імаверна, з польск. targać ’смыкаць, цягаць, разрываць’ з семантычнымі зменамі (недакладная семантызацыя або ўжыванне слова).

Тарга́ць ’тузаць, смыкаць, церабіць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ’тузаць, торгаць’ (Стан.). Да торгаць (гл.) з адлюстраваннем акання ў першым складзе ў сувязі з канцавым націскам, хутчэй за ўсё, паводле сказа́цьсказану́ць, гл. таргануць. Параўн. рус. расторга́тьрасто́ргнуть ’разарваць’, гл. Фасмер, 4, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыву́льны ‘вытрыманы, цярплівы’, ‘спажыўны, смачны’ (Сцяшк. Сл.), трыву́ло ‘сытна, трывала’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), трыва́льна, трыву́льна ‘моцна, стойка’ (беласт., Стан.), трыу́льно ‘сытна’ (Сл. рэг. лекс.). Да трыва́лы < трыва́ць (гл.). Суфіксальнае ‑у‑, відаць, пад уплывам іншых форм гэтага ж дзеяслова, параўн. трыву́шчы ‘трывалы, спажыўны’ (лід., баран., лях., Сл. ПЗБ), ‘трывалы, моцны’, ‘жывучы’ (навагр., Жыв. сл.; рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы’ (Сл. Брэс., ТСБМ), трывушчэй ‘дужэй, мацней, здаравей’ (баран., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́паць ‘ісці паволі, робячы частыя крокі’ (ашм., Стан.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘лёгка ступаючы, ісці подбегам’ (Варл.), трып‑трып — аб хадзьбе частымі і дробнымі крокамі (в.-дзв., Сл. ПЗБ, Варл.), сюды ж трыэ́паті ‘ісці паволі’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. trỹpti ‘тупаць нагамі’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання, параўн. «звонкі» варыянт дры́паць ‘ісці, ступаючы часта і дробна’ (Скарбы) пры літ. drìbti ‘падаць, валіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піво́ня, півонія, півона. твоніна. піона, піванея, піёнія, пінена ’расліна Paeonia lactiПога’ і ’Paeonia officinalis’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ, ТС. Жыв. сл., Жыв. св.), півоня, пінавея ’піжма кануфер, Tanacetum balsamita L.’ (Кіс.), укр. атанія, рус. пеон. пион, польск. piwonia ’півоня’, w tory сі piwonia ’піжма кануфер’, чэш. pivonka, славац. pivönia. З лац. Раеопіа, якое са ст.-грэч. Пакта ’Пеонія’ — краіна ў паўн. Македоніі, адкуль расліна пашырылася. Сюды ж півонявы ’фіялетавы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)