мару́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць марудлівага. Больш за ўсіх ад Гаварушкі даставалася самому Дземідовічу за яго непаваротлівасць, за яго сялянскую марудлівасць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настара́цца, ‑раюся, ‑раешся, ‑раецца; зак. (пераважна з адмоўем).

Стараннямі зарабіць, набыць у дастатковай колькасці. [Лабыш:] На ўсіх гультаёў хлеба не настараешся. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаваро́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непаваротлівага. Больш за ўсіх ад Гаварушкі даставалася самому Дземідовічу за яго непаваротлівасць, за яго сялянскую марудлівасць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпада́ць, ‑ае; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго‑н. у многіх месцах; адпасці ва ўсіх, многіх. Паадпадаў тынк. У аленяў паадпадалі рогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсяля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Адсяліцца — пра ўсіх, многіх. [Антось:] — А тут змены нейкія.. [Агата:] — Гэта паадсяляліся з вуліцы, — цесна вельмі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адціснуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадціскаць пальцы на нагах. Паадціскаць людзей да сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выслаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Павысылаць пасылкі. Павысылаць дазоры наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Забегчы куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабягалі авечкі ў чужы двор. Пазабягалі дзеці за будынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Завезці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазавозіць дзяцей на дачу. Пазавозіць тавар у магазіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паканча́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Разм. Кончыць, завяршыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. Паканчалі школу дзеці. Паканчалі мужчыны работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)