1. Той, хто распрацоўвао тэарэтычныя пытанні ў якой‑н. галіне ведаў, мастацтва. Ленін з’явіўся дастойным пераемнікам Маркса і Энгельса не толькіяк геніяльны тэарэтык, але і як вялікі арганізатар рэвалюцыйнай барацьбы.«Звязда».У адным месцы .. [дзед] гаворыць, што малыя спадарожнікі Сатурна раптам зацікавілі тэарэтыкаў касмічных палётаў.Шыцік.
2.Разм. Чалавек, які любіць абстрактна разважаць. [Тышкевіч:] — Начытаўся кніг і радуецца. Ды зразумей ты, тэарэтык, што немца ў Маскву да зімы не пусцяць, хай ён расп[яража]цца, а не пусцяць яго. А адтуль ён хутчэй за Напалеона пабяжыць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлам, ‑у, м., зб.
Непатрэбныя старыя рэчы. На базары мне добра былі вядомы сцежкі да будак, дзе на століках, сярод рознай старызны і хламу, ляжалі і перакупленыя ў некага кнігі.Скрыган.Толькі [дзед Іван] паспеў замаскіраваць патайнік розным хламам і вярнуцца ў хату, як уварваліся фашысты.Зуб.//перан.Разм. Што‑н. нікчэмнае, агіднае. — Хлопцы, хлам — з дарогі! Я еду... — Чаркашын аж дрыжаў, як перагрэты матор у машыне. На хату выбеглі Вярбіцкі ў цюбецеечцы і Калясень, узялі Акцызніка за рукі, за ногі і павалаклі да дзвярэй — на вуліцу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясне́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы.Карпаў.Неба спакваля яснела.Мележ./убезас.ужыв.На ўсходзе ўжо яснела.// Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець.Чорны.// Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка.Палтаран.Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет...Барадулін.
2. Вылучацца сярод чаго‑н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІУДАІ́ЗМ,
рэлігійны, нацыянальны і этычны светапогляд, які традыцыйна вызначаў вераванні і жыццёвы ўклад яўрэяў У больш вузкім сэнсе — нац. рэлігія яўрэяў, дзярж. рэлігія Ізраіля. Узнік у 2-м тысячагоддзі да н.э. Адыграў гал. ролю ў станаўленні стараж. дзяржавы — Ізраільска-Іудзейскага царства (10 ст. да н.э.). Прыхільнікі І. веруюць у Яхве — адзінага Бога, стваральніка і ўладара Сусвету, у бессмяроцце душы, замагільнае жыццё, будучы прыход Месіі, богавыбранасць яўр. народа. Тэрмін «І.» паходзіць ад назвы яўр. племяннога аб’яднання Іуды, якое было самым шматлікім сярод усіх 12 яўр. плямён («дванаццаці кален ізраілевых»), а ў канцы 11 ст. да н.э. стала пануючым. Гал. крыніцай веравучэння І. з’яўляецца Біблія (прызнаецца толькі Стары Запавет), асн. догмы выкладзены ў першых яе 5 кнігах, аб’яднаных у Тору (Пяцікніжжа Майсеева). Цэнтрам І. ў 1-м тыс. да н.э. быў Іерусалімскі храм (у 586 да н.э. зруйнаваны вавіланянамі, адбудаваны; у 70 н.э. зруйнаваны канчаткова рымлянамі). У перыяд 2-га Храма найб. поўным выражэннем І. стала Галаха — сукупнасць законаў, якія вызначаюць рэліг. жыццё яўрэяў. Ва ўмовах рым. прыгнёту (1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.) сфарміравалася вучэнне аб будучым прыходзе Месіі — збавіцеля з роду Давіда, які павінен адрадзіць Ізраільска-Іудзейскае царства. Пасля зруйнавання 2-га Храма рэліг. жыццё І. засяродзілася вакол сінагог, рэліг. кіраўнікамі сталі законавучыцелі — рабіны, якія не маюць такой складанай іерархіі, як хрысціянскія свяшчэннаслужыцелі. Да 5 ст.н.э. склалася другая па значэнні крыніца І. — Талмуд, дзе сабраны ўсе дагматычныя, рэліг.-этычныя і прававыя палажэнні, рэгламентуюцца складаная абраднасць і нормы паводзін кожнага верніка. З пашырэннем хрысціянства (з 4 ст.дзярж. рэлігія Рым. імперыі) і ісламу (I ст.), якія бяруць пачатак у І., узнік іх канфлікт з І.: яўрэйства адмовілася прызнаць прэтэнзіі гэтых рэлігій на новыя ісціны і разглядала іх як скажэнне І.; тыя, са свайго боку, ставіліся да І. як да нейкага гіст. рудымента і богаадступніцтва. Доўгі час нормы Галахі садзейнічалі ізаляванасці яўрэяў сярод іншаэтнічнага і іншаканфесійнага насельніцтва ў дыяспары. У 19 ст. ў сувязі з эмансіпацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у шэрагу зах.-еўрап. краін узнікла супярэчнасць паміж неабходнасцю захавання вернасці І. і інтэграцыяй у навакольнае культ. асяроддзе. Вынікам гэтага стала з’яўленне новых кірункаў у І., адрозненні паміж якімі вызначаюцца адносінамі да Галахі: выкананне ўсіх яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны І.; за сінтэз традыцый з паступовымі рэформамі выступае кансерватыўны І.; адмаўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі яе асобных палажэнняў характарызуе рэфармісцкі (прагрэсісцкі) І.
У Беларусі першыя звесткі пра яўрэяў, прыхільнікаў І., вядомы з канца 14 ст. Гэта акты аб прывілеях 1388—89 вял. князя Вітаўта, дадзеныя 5 яўр. абшчынам ВКЛ: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку і Уладзіміры-Валынскім. У цэнтр. і ўсх. Беларусі І. пашырыўся з 16 ст. Побач з артадаксальным І. у 18 ст. на Украіне ўзнікла яго новая містычная плынь — хасідызм, які меў пэўнае пашырэнне і на Беларусі, але не адыграў тут значнай ролі. І. вызначаў духоўнае жыццё яўр. мас Беларусі да рэв. пераўтварэнняў 1920-х г. (у Зах. Беларусі да 1939). У 1980-я г. пачалося адраджэнне І. На 1.1.1998 у Рэспубліцы Беларусь 18 іудзейскіх абшчын (у т. л. 8 прагрэсісцкіх).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шкра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.што, чым і без дап. Пакідаючы драпіны ці зачэпліваючы, вадзіць чым‑н. вострым ці цвёрдым па якой‑н. паверхні. Яктолькі ён [Рэкс] заўважыў, што мяне няма ў бліндажы, падышоў да дзвярэй і давай шкрабаць кіпцюрамі, прасіцца, каб яго выпусцілі на двор.Пальчэўскі.Нават вярбы не было відаць, хоць галіна шкрабала шыбу зусім блізка.Шамякін.А потым зноў елі моўчкі, толькі чулася, як шкрабалі лыжкі ў талерках.Гаўрылкін.//Разм. Чухаць, скрэбці асобныя часткі цела. Грэчка шкрабае за вухам, хоча нешта сказаць, але тут умешваюцца другія кабеты, і ён маўчыць.Няхай.
2. Зачэпліваючы за што‑н., скрабучы па чым‑н., утвараць шум, шапаценне, шоргат. Па тратуары шкрабалі чыесьці падэшвы...«Работніца і сялянка».Маці ўжо шкрабае доўгім ключом-адмычкай, прасунутай праз дзірку ў вушаку.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРУЗІ́НА-АБХА́ЗСКІ КАНФЛІ́КТ 1990-х г. З’явіўся вынікам рэзкага абвастрэння супярэчнасцей у груз.-абх. адносінах, выкліканага незадаволенасцю Абхазіі сваім дзярж. статусам і нац. палітыкай груз. кіраўніцтва. Масавыя антыгруз. хваляванні абх. насельніцтва адбыліся ў 1964, 1967, 1978. У 1989 канфлікт выліўся ў кровапралітнае сутыкненне, якое ўдалося лакалізаваць. У лют. 1992 Вярх. Савет Грузіі прыняў рашэнне аб увядзенні ў дзеянне Канстытуцыі Груз.Дэмакр. Рэспублікі 1921, у якой Абхазская АССР як суб’ект дзярж.-прававых адносін не згадвалася. У адказ Вярх. Савет Абхазіі прыняў рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі рэспублікі 1925, дзе абумоўліваліся дагаворныя адносіны паміж Грузіяй і Абхазіяй. У ліп.—жн. 1992 становішча ў Зах. Грузіі і Абхазіі рэзка абвастрылася. 14.8.1992 сілы нац. гвардыі Грузіі ўвайшлі на тэр. Абхазіі. Груз. кіраўніцтва заявіла, што гэта вымушаная мера, якая мае на мэце абарону камунікацый. Кіраўніцтва Абхазіі назвала дзеянні груз. боку «ўзброенай агрэсіяй супраць рэспублікі з мэтай яе акупацыі». Грузіна-абхазскі канфлікт імкліва выходзіў за рамкі Грузіі, дэстабілізуючы становішча ва ўсім каўк. рэгіёне. У канцы 1993 пачаліся груз.-абх. перагаворы пад эгідай ААН. 4.4.1994 груз. і абх. дэлегацыі падпісалі ў Маскве Дэкларацыю аб мерах паліт. ўрэгулявання, якая ўключала адмову абодвух бакоў ад выкарыстання ваен. сілы і пагадненне аб добраахвотным вяртанні бежанцаў і перамешчаных асоб. У зону грузіна-абхазскага канфлікту ўведзены міратворчыя сілы Расіі. Толькі за 1 год абодва бакі страцілі каля 10 тыс.чал., матэрыяльныя страты склалі больш як 500 млрд.руб. (у цэнах жн. 1992). У жн. 1997 у Тбілісі прынята груз.-абх. заява аб намеры бакоў завяршыць канфлікт і аднавіць адносіны мірнага жыцця і ўзаемнай павагі.
Літ.:
Белая книга Абхазии: Док., материалы, свидетельства [1992—1993]. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́Ў (ням. Motiv, франц. motif ад лац. moveo прымушаю, рухаю),
заахвочванне да актыўнай дзейнасці сац. аб’ектаў (асоб, сац. груп, супольнасцей людзей), звязанае з імкненнем да задавальнення іх канкрэтных патрэбнасцей. У псіхалогіі М. — сукупнасць знешніх і ўнутр. умоў, якія выклікаюць актыўнасць суб’ектаў і вызначаюць яе накіраванасць, а таксама прадмет або аб’ект, на якія гэта актыўнасць накіравана. У сацыялогіі М. разглядаецца як патрэбнасць суб’ектаў у дасягненні пэўных даброт, стварэнні спрыяльных умоў жыццядзейнасці грамадства. М. як унутранае пабуджэнне сац. актыўнасці асоб і сац. супольнасцей неабходна адрозніваць ад знешніх падахвочванняў — стымулаў, якія становяцца М. толькі ў тым выпадку, калі яны з’яўляюцца суб’ектыўна значнымі і адпавядаюць глыбінным патрэбам суб’екта. Развіццё М. адбываецца праз змену і ўзмацненне актыўнасці, што пераўтварае прадметную дзейнасць. Важным фактарам развіцця М. з’яўляецца працэс вытворчасці матэрыяльных і духоўных даброт. У якасці патэнцыяльных М. выступаюць уласцівыя грамадству аб’ектыўныя каштоўнасці, інтарэсы і ідэалы. М. залежыць ад адносін у пэўным грамадстве, структуры маральнай свядомасці, каштоўнасных арыентацый, узроўню агульнай культуры, валявых якасцей асобы. Паводле М. паводзін чалавека мяркуюць пра яго светапоглядныя ўстаноўкі, прынцыпы, якімі ён кіруецца ў практычнай дзейнасці. У залежнасці ад суб’екта вылучаюць М. індывідуальныя, групавыя і вял.сац. супольнасцей, паводле аб’екта насычэння — матэрыяльныя і духоўныя; эканам., сац.і г.д.; па асноўных відах дзейнасці — пазнавальна-інтэлектуальныя, практычна-пераўтваральныя, камунікатыўныя і інш. Вылучаюць іерархію М. — ад найб. агульных, якія характарызуюць сістэмную накіраванасць развіцця суб’екта, да сітуатыўных, звязаных з задавальненнем прыватных патрэб у кожнай канкрэтнай сітуацыі. М. выконвае сваю функцыю нават тады, калі з’яўляецца неўсвядомленым. Усведамленне М. можа быць адэкватным (мэта) і неадэкватным (матывіроўка). Вывучэнне матывацыйна-зместавай сферы складае асн. праблему псіхалогіі асобы, яе грамадска-гіст. развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІНО́ЗА (Spinoza, d’Espinosa) Бенядзікт (Барух; 24.11.1632, Амстэрдам — 21.2.1677), нідэрландскі філосаф. Паходзіў з яўр. купецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у духоўным вучылішчы, якое рыхтавала рабінаў. У 1656 адлучаны ад іудаісцкай абшчыны за вальнадумства. У філас.-тэарэт. плане зыходзіў з базавых прынцыпаў картэзіянства — рацыяналізму і адмоўнага стаўлення да тэалогіі. Распрацаваў вучэнне пра адзіную прыродную субстанцыю. Прызнаваў тоеснасць Бога і прыроды. Паводле С., прырода з’яўляецца найвышэйшай самаст. нестваральнай і незнішчальнай рэчаіснасцю, дзе зліты ў адно існасць і існаванне. Вылучаў бясконцае мноства атрыбутаў (карэнных уласцівасцей) прыроднай субстанцыі, сцвярджаў, што чалавек здольны ўсвядоміць толькі 2 з іх — мысленне і працягласць. Лічыў, што разнастайныя рэчы пачуццёвага і розумаспасцігальнага свету з’яўляюцца рознымі станамі (модусамі) адзінай субстанцыі. Гнасеалагічныя погляды С. грунтуюцца на ідэі 3 родаў пазнання: пачуццёвае пазнанне (уяўленні, меркаванні), разуменне (развага і розум), інтэлектуальная інтуіцыя (вышэйшы род пазнання, дзякуючы якому спасцігаюцца модусы як формы адзінай субстанцыі). Чалавека разглядаў як частку прыроды, складаны модус, што складаецца з модуса-душы і модуса-цела. Яго этычныя погляды заснаваны на атаясамленні свабоды і пазнання. Паводле С., свабодным чалавекам з’яўляецца той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца розумам. Вучэнні С. пра субстанцыю і прыроду значна паўплывалі на франц. матэрыялізм 18 ст. На Беларусі ў 18 ст. з вальнадумнымі ідэямі С. палемізавалі Г.Каніскі, С.Майман. У 20 ст. ў бел. філасофіі вучэнне С. пра субстанцыю даследавалася С.Я. Вальфсонам, Б.Э.Быхоўскім і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Соч. Т. 1—2. СПб., 1999;
Избранное. Мн., 1999.
Літ.:
Соколов В.В. Спиноза. 2 изд.М., 1977;
Мудрый и вечно молодой Б.Спиноза: [Сб. ст.]. М., 1999;
Федоров А. Спиноза: Жизнь мудреца. Ростов н/Д, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абы́1, злучнік.
1.умоўны. Далучае ўмоўныя даданыя сказы з дапушчальна-абмежавальным адценнем. Ужываецца пераважна ў спалучэнні з часціцай «толькі». Пасля дажджу бывае ясна, і мокрыя плечы высахнуць адразу, абы толькі замест дажджавых кропель на чалавека не падалі кулі або каменне.Чорны.[Саша] усё будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце.Шамякін.
2.мэтавы. Далучае даданыя сказы са значэннем мэты, якое ўскладняецца абмежавальна-паясняльным адценнем. [Дзямід Сыч:] — Ты зрабіўся вельмі добры, Мікалай Лявонавіч. Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было.Паслядовіч.Нехта іграе на раллі, барабанячы як папала, абы мацней гуло.Скрыган.
3.часавы. Разм. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу, калі падзеі, пра якія гаворыцца ў галоўнай частцы, пачынаюцца адразу пасля падзей, адзначаных у даданай частцы; адпавядае злучнікам «толькі», «яктолькі». Абы вольная хвіліна, то яе [Міхаліны] ужо ў хаце няма.Чарнышэвіч.[Юрка Пятровіч:] — Бачыце самі — абы кашляць, дык і ў плач.Брыль.
абы́2, часціца.
Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць. □ [Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца.М. Ткачоў.[Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу.Лынькоў.// Ужываецца ў сказах, якія выражаюць нежаданне чаго‑н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы!Бажко.
•••
Абы дзень да вечарагл. дзень.
Абы з рукгл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імша́ра ’мохавае балота’ (ТСБМ, Касп.), ’зараснік’ (Яруш.), імша́р (Др.-Падб.) ’месца, дзе расце толькі арэшнік’ (Жд. 2), імшары́на ’невялікі ўчастак мохавага балота сярод поля або лесу’, імша́рнік ’мохавае балота’ (парыц., Янк. Мат., 165). Рус.дыял.мша́ра, мша́рина, мша́рник, польск.mszar. Магчыма, запазычанне з польск.mszar ’мохавае балота’. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і польскага слоў. Беларуская суфіксацыя ‑ына, ‑нік; прыстаўное і‑. Гіст. мовы (II, 137) разглядае як уласнабеларускае ўтварэнне пачатку XX ст. Гл. мох.