цэнтральная частка сцябла або кораня насенных раслін, запоўненая рыхлай парэнхімнай тканкай. Утвараецца са стрыжнёвай мерыстэмы верхавінкі. Звычайна складаецца з танкасценных клетак. Утрымлівае камяністыя клеткі, млечнікі, у хвойных — смаляныя, у складанакветных — эфіраалейныя хады. Унутр. частка С. часам разрываецца і ўтварае адну буйную паветраную поласць (напр., парасонавыя, некат. злакі) або некалькі поласцей (у вінаграду). У многіх раслін С. — месца назапашвання пажыўных рэчываў (напр., у бука — алею і крухмалу, у чайнага куста — дубільных рэчываў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСВА́А́ЛЬ (Transvaal),
рэспубліка, якую стварылі ў 1856 буры (афрыканеры) на Пн ад р. Вааль (афіц. назва — Паўд.-Афр. Рэспубліка). Пасля таго, як у 1860-я г. на тэр. Т. былі знойдзены алмазы, а ў 1880-я — золата, Вялікабрытанія імкнулася падпарадкаваць Т. У выніку англа-бурскай вайны 1899—1902 анексіраваны Вялікабрытаніяй. Пасля стварэння ў 1910 Паўд.-Афр. Саюза (з 1961 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) — адна з яго правінцый; у 1994 падзелены на некалькі больш дробных адм. адзінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫШЭ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (29.5.1923, г. Віцебск — 10.12.1980). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1940),
Омскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце, лётчык-штурмавік, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Зрабіў 114 баявых вылетаў, знішчыў 5 самалётаў, шмат баявой тэхнікі, 3 ваен. склады, некалькі скопішчаў войск праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСЦЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. fascia павязка, палоска),
пачварная дэфармацыя раслін, пры якой іх органы ператвараюцца ў шырокія і пляскатыя шабле- ці раменепадобныя ўтварэнні. Выклікаецца вірусамі, мікаплазмамі, бактэрыямі, мікраскапічнымі грыбамі, фітагельмінтамі, іанізавальным выпрамяненнем, хім. мутагенамі, стымулятарамі росту, пестыцыдамі, мех. парушэннямі і інш. У выніку зрастаюцца некалькі пунктаў росту, назіраецца скрыўленне, перакручванне, зрастанне, разрастанне сцёблаў, лісця, кветак, суквеццяў, пладоў і інш. З’яву Ф. выкарыстоўваюць у селекцыі некат. с.-г. раслін (напр., пры вывядзенні буйназярністых дыплоідных сартоў грэчкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАШЫ́НА (ням. Faschine ад лац. fascis вязка прутоў, пучок),
некалькі аднародных прадметаў, напр., галля, чароту, саломы і інш., туга змацаваныя дубцамі або дротам. Выкарыстоўваюць пры вязцы плытоў, буд-ве плацін, пракладцы дарог па забалочанай мясцовасці, а таксама ў ваен.-інж. справе (фартыфікацыі). У мінулым шырока ўжывалася ў час штурму крэпасцей. У Вял.Айч. вайну выкарыстоўвалася Чырв. Арміяй пры фарсіраванні забалочаных участкаў, у т. л. ў час Беларускай аперацыі 1944, бел. партызанамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАВАПРАТЭІ́ДЫ (ад лац. flavus жоўты + пратэіды),
група дыхальных ферментаў — аксідарэдуктаз, каферментамі якіх з’яўляюцца флавінавыя нуклеатыды. Пашыраны ў жывёл, раслін, мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у акісляльна-аднаўляльных рэакцыях у жывых клетках.
Ф. ў акісленай форме — інтэнсіўна жоўтага колеру, у адноўленай — бясколерныя. Да Ф. адносяцца аксідазы L- і D-амінакіслот, глюкозааксідазы, монааксідазы і інш. Маюць адну або некалькі малекул флавінадэніндынуклеатыдаў або флавінмонануклеатыдаў. Некат. маюць атамы жалеза, цынку і інш. рэчываў, якія ўдзельнічаюць у каталітычных рэакцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЗУЛІНІ́ДЫ (Fusulinida),
атрад вымерлых фарамініфер. Каля 90 родаў. Жылі ў каменнавугальным і пермскім перыядах. На Беларусі рэшткі (ракавіны) Ф. выяўлены ў каменнавугальных адкладах Прыпяцкага прагіну. Па рэштках вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Ракавіна дыяметрам да 6 см, сачавіца-, шара- або верацёнападобнай формы, мае некалькі абаротаў (кожны наступны ахоплівае з бакоў папярэдні), шматкамерная. У большасці Ф. перагародкі камер (септы) у ніжняй ч. ўтвараюць складкі. Сценка ракавіны вапняковая, адна- або шматслойная. Ф. былі марскімі пародаўтваральнымі арганізмамі (фузулінавы вапняк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬЛІ́Н,
горны хрыбет у Кітаі, з У прымыкае да Куньлуня, утварае водападзел бас. рэк Янцзы і Хуанхэ. Даўж. каля 1000 км. Выш. да 3666 м. Складзены пераважна з вапнякоў і крышт. сланцаў, моцна расчлянёны, на У падзяляецца на 4 адгор’і. Рэзкі прыродны рубеж паміж вечназялёнымі субтрапічнымі лясамі (бамбук, камеліі, магноліі) на паўд. схілах і сухімі стэпамі і лістападнымі лясамі ўмеранага пояса на паўночных. Некалькі рэзерватаў (Тайбайшань, Фапін-Юэба і інш.). Радовішча малібдэнавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІК,
пасада (урад) у Польшчы ў 13—18 ст. і ў ВКЛ у 15—18 ст. Загадваў віннымі скляпамі князя або караля, у час застолля падносіў яму чашу з віном. У Польшчы з 14 ст. ганаровы тытул. У ВКЛ Ч. вял. князя вядомы з 1409. Пры двары вял.кн. Аляксандра [1492—1506] было некалькі Ч. З цягам часу пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя Ч. З 17 ст. ўсталявалася польская форма назвы пасады — чэснік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НАЯ КАПЭ́ЛА»,
нелегальная антыфаш. сетка ў Германіі і шэрагу акупіраваных ёю зах.-еўрап. краін у гады 2-й сусв. вайны, якая ўключала рэзідэнтуры НКУССССР, Разведкіраўніцтва Чырв. Арміі і ням. падпольныя групы (у т. л.Шульцэ-Бойзеня — Харнака арганізацыю). Назву «Ч.к.» ёй дало гестапа (на яго жаргоне радыст — «піяніст», а некалькі іх — «капэла»), якое разграміла яе ў канцы 1941—1943.
Літ.:
Пещерский В.Л. «Красная капелла»: Сов. разведка против абвера и гестапо. М., 2000.