чукоцкі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1949—54). Друкуецца з 1947. Піша на чукоцкай і рус. мовах. Трылогія «Час, калі растаюць снягі» (1958—67), раманы «Айвангу» (1964), «Сон у пачатку туману» (1969), «Кідальніца гарпуна» (1971), «Канец вечнай мерзлаты» (1977), «Белыя снягі» (1980), «Магічныя лічбы» (1985), аповесці «Нунівак» (1962), «Блакітныя пясцы» (1963), «Снегапад у чэрвені» (1981), зб-кі аповесцей і апавяд. «Людзі нашага берага» (1953), «Чукоцкая сага» (1956), «Палярны круг» (1983) пра жыццё Чукоткі. Аўтар зб-каў вершаў, нарысаў, літ.-крытычных артыкулаў, кінасцэнарыяў. Піша для дзяцей. На бел. мову апавяданне «Шлюбная папера» пераклаў У.Грудніцкі.
Тв.:
Избранное. Т. 1—2. Л., 1981;
Повести. Л., 1979;
Айвангу: Романы. М., 1980;
Дорога в Ленинград;
Полярный круг. Л., 1986;
Остров належды: Роман. М., 1987;
Интерконтинентальный мост: Легенда о будущем. Л., 1989;
Путешествие в молодость, или Время красной морошки: Повести и рассказы. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛАНПЯ ((Sillanpää) Франс Эміль) (16.9.1888, г. Хяменкюрэ, Фінляндыя — 3.6.1964),
фінскі пісьменнік. Вучыўся ў Хельсінкскім ун-це (1908—13), працаваў у выдавецтвах (1915—26). У першым рамане «Сонца і жыццё» (1916), зб-ках навел «Дзеці чалавечыя ў карагодзе жыцця» (1917), «Мая ўлюбёная радзіма» (1919), «Ад зямлі» (1924), «Тэлінмякі» (1925) адчувальныя ўплывы творчасці неарамантыкаў (Ю.Аха, К.Гамсун). У рамане «Праўдзівая беднасць» (1919), аповесці «Хілту і Рагнар» (1923) псіхал. асэнсаванне стану фін. сялянства ў час і ў першыя гады пасля грамадз. вайны 1918. У раманах «Памерлая ў маладосці» (1931), «Шлях мужчыны» (1932), «Людзі ў летняй ночы» (1934) паглыбленне псіхалагізму, узмацненне рэаліст. тэндэнцый. Аўтар аўтабіягр. раманаў «Жнівень» (1941), «Хлопец жыў сваім жыццём» (1953), «Расказваю і выяўляю» (1954), «Галоўная падзея дня» (1956) і інш. Нобелеўская прэмія 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бедната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1.зб. Бедныя людзі, беднякі. [Вераб’ёў:] — Калі бедната прагне .. [зямлі], то даць трэба.Дуброўскі.// Беднае сялянства, якое эксплуатавалі кулакі. [Лаўрыновіч:] — Бедната ў калгасе — гэта тое ядро, на якое партыя апіраецца ў калгасным будаўніцтве.Лобан.
2. Тое, што і беднасць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі.Чорны.Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1.толькімн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.
2.перан.Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аво́ська, ‑і, ДМ ‑сьцы; Рмн. ‑сек; ж.
Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі, з авоськамі.Арабей.У вагоне — амаль пуста, едуць дзве немаладыя пары з поўнымі кошыкамі і авоськамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кум, ‑а, м.
Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснай маці. Кумы панеслі да папа хрысціць. Чакаючы, пакуль прынясуць чалавека з новым імем, сталі людзі гаварыць аб усім свеце.Каваль.
•••
Кум каралю (іран.) — пра вольнага, ні ад каго не залежнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае інерцыю (у 1 знач.); інерцыйны. Інертная маса.
2. Бяздзейны, пасіўны, косны. Інертны чалавек. □ «А ўсё ж нейкія інертныя людзі тут! — уздыхнуў Васіль. — Маўчаць, нібы іх і не датычыць нічога».Шашкоў.
•••
Інертныя газыгл. газ.
Інертныя матэрыялыгл. матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́рад, ‑а, М ‑дзе, м.
Лаянк. Мучыцель, кат. — Божа мой, божа! За што мне такая кара! Лепш бы я малою памерла, чым жыць з такім ірадам, з такім п’яніцам.Колас.— Што ім трэба, ірадам? Чаму ім няма спакою ад таго, што людзі мірна жывуць?Шамякін.
[Па імені цара Іудзеі Ірада, які паказваецца ў евангеллі вельмі жорсткім.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шне, прысл.
1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай.Брыль.
2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка.Чорны.Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)