харвацкі гісторык і паліт.дзеяч. Скончыў Венскі ун-т. З 1852 святар. З 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.-слав. зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл.Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. л-ры і гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКІ Дзмітрый Дзмітрыевіч (н. 5.1.1948, г. Капыль Мінскай вобл.),
бел.дзеячсамадз. мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў Мінскае муз.вуч. імя Глінкі (1975), Мінскі ін-т культуры (1985). З 1968 выкладаў спевы ў школах Мінска. З 1970 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Дударыкі» (з 1993 узорны), адначасова з 1996 — ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія музыкі» (з 2000 нар.), сямейнага ансамбля (1979—96). Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалейцы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае бел.нар. інструменты, стварыў музей бел. побыту і культуры пры школе-гімназіі 111 (1985). Аўтар песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.9.1929, с. Дылееўка Данецкай вобл., Украіна),
савецкі і расійскі дзярж. і парт.дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1950 на прадпрыемствах г. Свярдлоўска (у 1971—75 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Уралмаш»). З 1975 1-ы нам. міністра цяжкага і трансп. машынабудавання СССР. У 1979—82 1-ы нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1982—85 сакратар ЦК, у 1985—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. У 1985—91 старшыня СМСССР. З 1993 дэп.Дзярж. думы Расіі. Старшыня Выканкома Нар.-патрыят. саюза Расіі (з 1996). Аўтар кнігі «Перабудова: гісторыя здрадніцтваў» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААКА́ДЗЕ Георгій, Вялікі Маўраві (каля 1580, с. Пелі, Грузія — 13.10.1629), грузінскі дзярж.дзеяч і палкаводзец. Паходзіў з царскіх азнауры. У 1608—12 правіцель (маўраві) Тбілісі. У выніку феад. міжусобіц у 1612 уцёк у Іран. У 1620 шах Ірана Абас / прызначыў С. апекуном малалетняга цара васальнага Картлійскага царства Сімона II — фактычным правіцелем дзяржавы.
У 1625 С. ўзначаліў антыіранскае паўстанне. Пасля паражэння ў Марабдзінскай бітве 1.7.1625 вёў партызанскую вайну, якая прымусіла шаха Ірана прызнаць царом Тэймураза I. Неўзабаве С. падняў мяцеж супраць Тэймураза I, але ў 1628 разбіты, уцёк у Турцыю, дзе быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЮ́СТЫЙ Гай Крысп (Gaius Sallustius Crispus; 86—35 да н.э.),
старажытнарымскі гісторык і дзярж.дзеяч. Удзельнічаў у грамадз. войнах 49—45 да н.э. на баку Ю.Цэзара. З 46 да н.э. праконсул рым. правінцыі Новая Афрыка. Пасля смерці Цэзара (44 да н.э.) займаўся літ. дзейнасцю. Захаваліся інвектыва (выступленне) С. супраць Цыцэрона (54 да н.э.), лісты да Цэзара (каля 50—46 да н.э.) з прапановамі рэфармавання дзярж. ладу, 2 кнігі «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», адметныя глыбокім псіхал. аналізам, дакладнасцю ацэнак падзей, напружанай дынамікай апавядання, невял. фрагменты твора «Гісторыя» (36—35 да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАГА́Т (Saragat) Джузепе (19.9.1898, г. Турын, Італія — 11.6.1988),
італьянскі дзярж. і паліт.дзеяч. Скончыў Турынскі ун-т. З 1922 у італьян.сацыяліст. руху, адзін з лідэраў яго правага крыла. Заснавальнік (1947), ген. сакратар (1949—54, 1957—64, 1976), старшыня (з 1984) Італьян.с.-д. партыі (да 1951 Сацыяліст. партыя італьян. працоўных). Неаднаразова (з 1944) міністр, у 1947—49 і 1954—57 нам. прэм’ер-міністра ўрада. Прэзідэнт Італіі ў 1964—71. Праводзіў левацэнтрысцкі ўнутрыпаліт. курс, у знешняй палітыцы імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны і з краінамі НАТО, і з СССР. З 1971 пажыццёвы сенатар.
дзяржаўны дзеяч Японіі. Скончыў Такійскі ун-т (1924). Юрыст. З 1924 у мін-ве чыгунак. З 1948 чл., з 1953 ген. сакратар Ліберальнай партыі, з 1957 старшыня выканкома Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. У 1950—60-я г. ўзначальваў шэраг міністэрстваў. У 1964—72 прэм’ер-міністр Японіі. Гал. кірунак знешняй палітыкі яго ўрада — паляпшэнне адносін Японіі з краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, якія пацярпелі ад яп. агрэсіі ў 2-ю сусв. вайну. Дамогся ад ЗША вяртання ў 1972 а-воў Акінава і Агасавара. Нобелеўская прэмія міру 1974 (з Ш.Макбрайдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЁНТАК Казімір (н. 21.10.1914, г. Валга, Эстонія),
рымска-каталіцкі царк.дзеяч Беларусі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску (1939). У 1939—44 в.а. пробашча парафіі ў Пружанах. У крас. 1941 арыштаваны і зняволены на 2 месяцы ў брэсцкую турму. У снеж. 1944 зноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў, зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. Пасля вызвалення 16.6.1954 вярнуўся да пастырскай дзейнасці, з 1.12.1954 пробашч парафіі ў Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт мінска-магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай рымска-каталіцкай епархіі. 26.11.1993 ад папы Іаана Паўла 11 атрымаў званне кардынала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАПІ́Н-ШУ́ЙСКІ Міхаіл Васілевіч (18.11.1586—3.5.1610),
рускі дзярж. і ваен.дзеяч, князь. У 1604 стольнік пры цару Барысе Гадунове. З прыходам да ўлады свайго сваяка Васіля Іванавіча Шуйскага ў 1606 прызначаны ваяводаю. Удзельнік задушэння Балотнікава паўстання 1606—07. У 1608 вёў перагаворы са шведамі аб саюзе супраць Ілжэдзмітрыя II, які аблажыў Маскву. У 1609—10 на чале рус.-швед. войска атрымаў шэраг перамог над войскам Ілжэдзмітрыя II, зняў аблогу Масквы і пераможцам увайшоў у сталіцу.
...СКАПІЯ (ад грэч. skopeō назіраю, разглядваю), другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання, візуальнага даследавання чаго-н. (напр., рэнтгенаскапія, эндаскапія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́ЙКАЎ Петка Рачаў (29.11.1827, г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя — 13.7.1895),
балгарскі паэт, асветнік, грамадскі дзеяч. Скончыў царк. школу. Быў настаўнікам, рэдактарам газет, пасля 1878 старшыня Нар. сходу, міністр. Змагаўся за школу на балг. мове. Друкаваўся з 1843. Аўтар зб-каў вершаў і перакладаў «Стракаты букет», «Спеўнік», «Баечнік» (усе 1852). Інтымнай лірыцы і патрыят. паэзіі С. (зб. «Песні і вершы», 1879; паэмы «Крыніца Беланогай», 1873, «Кракра Пярніцкі», 1886) уласцівы нац. каларыт, рэалістычнасць. Выдаў поўны збор балг. прымавак і прыказак (1889—97). На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў.