Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́каватка ’ручка касы’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лук 1 (гл.) і рукава́тка (з рукая́тка) ’кассё’ (Сл. ПЗБ). Аналагічна рус. наўг. лу́кове́дь ’задняя частка сахі — драўляны, трохі прагнуты брус, які раздвойваецца ўніз’. Параўн. і чэш. rukověť, rukojeť ’інструкцыя’, ’ручка, дзяржальня’, rukovítko ’ручка сахі’ < прасл. róko‑jętь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Луна́ць 1 ’плаўна лётаць, рухацца ў паветры’, ’развявацца ў паветры’, ’плысці, раздавацца (пра песні, музыку)’, ’быць у стане далёкіх ад рэчаіснасці пачуццяў’ (ТСБМ). Укр. луна́ти ’адгукацца, раздавацца’, рус. чалябінск. луну́ть ’кінуць’. Да луна́ 1 ’рэха’, ’водбліск’.
Луна́ць 2 ’павольна хадзіць’ (валож., Жд. 1). Да лунь 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляг у выразе лязом зацяць ’залажыць горла’ (Ян.), укр. ляг, ляги́, ля́гома, ля́гови ’час класціся спаць’, рус. ляг ’ляжачы стан’, польск. ląg ’вылупліванне птушанят’, чэш. leh ’ляжанне’, славац. ľah ’тс’, славен. lẹ̑g ’вылупліванне птушак’, ’адзін заход вылуплівання’. Прасл. lęgъ, якое з lęgnǫti < lęgti < legtʼi > ле́гчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лётны ’здольны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу ’дарослы, у гадах’ (параўн. рус. том., тул., арханг. летний ’паўналетні, дарослы’) > ’які ўсё ўмее’ > ’здольны’. Чэш. letný ’даверлівы, таварыскі, мілы, прыгожы’ мае іншую семантыку і шлях развіцця (гл. Махэк₂, 328), але таксама ўзыходзіць да прасл. lěto.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літургі́я ’галоўнае хрысціянскае набажэнства з прычасцем; абедня’ (ТСБМ), ст.-рус. литургиꙗ, литоргиꙗ < ст.-слав. литоургиꙗ < ст.-грэч. λειτουργία ’грамадская служба, павіннасць, звязаная з грашовымі выдаткамі’, пазней у Новым запавеце ’служба, служэнне наогул’ > ’набажэнства’ (Фасмер, 2, 503; Слаўскі, 4, 307; Вясноў, Бел. лекс., 35; Пацлава, Paleoslovenica, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус. молодчик ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус. пск., смал. ма́му́хна ’тс’, цвяр. ’ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск. mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл. ‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мату́ся (ласк.) ’маці’ (Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), ’матушка, жонка папа’, ’манахіня’, мату́сечка ’тс’ (Нас.); мату́ся, мату́ська ’хрышчоная маці’ (Касп., Бяльк.; кругл., Мат. Маг.). Укр. мату́ся, мату́сенька ’тс’, рус. пск., смал., варон. мату́ся ’мамачка’, польск. matusia ’тс’. Прасл. паўн. matusьja (з экспрэсіўнай палатальнасцю). Да ма́ці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Медыцы́на ’сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы’ (ТСБМ), ст.-бел. медыцына ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medycyna ’тс’, якое з лац. medicīna (ars) ’лячэбная навука’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Кохман, 85), насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 89), які бел. лексему выводзіць з рус. медицина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)