1. Агульны, сумесны. Дзень выходзіць з-за зямлі, Яснавокі і румяны .. Разлівае ззянне-смех Для супольнае карысці.Колас.Людзі ў згодзе супольнай На дарогі, сцяжыны Выйшлі з песняю вольнай, Дзень сустрэлі зажынак.Калачынскі.
2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім‑н. [Камандзір:] — Збяромся мы. .. і абмяркоўваем якую-небудзь супольную баявую аперацыю.Брыль.Мы ўспамінаем наша першае супольнае падарожжа.Лужанін.Ёсць хлеб і тавар, Станкі і машыны Для працы супольнай.Калачынскі.
3. Які належыць усім або некалькім, аб’ядноўвае ўсіх, некалькіх. Супольная маёмасць. □ Вось чаму кожны лічыць за высокі гонар атрымаць акрайчык караваю і тым самым далучыцца да супольнага скарбу.Усікаў.Колькі нявыпітай брагі У нас за супольным сталом!Танк.
4. Аднолькавы з кім‑н., уласцівы каму‑н. адначасова з іншымі. Супольныя інтарэсы./узнач.наз.супо́льнае, ‑ага, н.Галава і Сухарукі мелі шмат супольнага ў сваіх характарах: абодва палохаліся пісаных паперак і бліскучых гузікаў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяпе́р, прысл.
1. Зараз, у гэты момант. — Цяпер [цягнік] паімчыць пад горку.. Ці ўправіліся хаця нашы там? — і ў голасе маладога камандзіра чулася трывога за сваіх, за падрыўнікоў.Лынькоў.— Цяпер улева бярыся, бо там вунь яма, — усміхаецца з берага дзед.Брыль.// На гэты раз. Потым стаў ён нападаць: Гоп аб землю палкай з маху — Людзі ў рогат: «Ха-ха-ха! Ах, каб ты, Хлапец, прапаў: І цяпер вось не папаў».Крапіва.// У час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам. Цяпер паляшук — гаспадар свайго лёсу, смела бярэцца за ператварэнне прыроды, прымушае яе служыць сабе.Краўчанка.І цяпер мне тая музыка, Як жывая, ўспамінаецца.Колас.
2. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей. [Пніцкі:] — Добра там.. Апанас Сегень кажа, што пра жніво загадзя трэба падбаць. Цяпер пра сябе. Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду?Чорны.
•••
Не цяпер, дык у чацвер — у бліжэйшым будучым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў. Услед за тостам усе чаркі пацягнуліся да Міхедавай, якую ён падняў і з якое праз беражкі вылівалася пітво, бо рука калацілася.Сабаленка.Гэй, поўныя чаркі Дружней налівайце, Ад сэрца, музыкі, Спявайце, іграйце!Танк.Але, выпіўшы другую чарку, [Міхал] нахмурыўся і зноў пачаў пра сваё.Карпаў.
2.Разм. Спіртное; выпіўка. Платы не браў, таму кожны пацыент або яго родныя частавалі Марціна, і без гарэлкі, вядома, не абыходзілася. Гэта Марцін прымаў як заслужанае і з цягам часу прывык да чаркі.Чарнышэвіч.Бяздзетны шляхціц Зыгмусь, гарбаты і нізкі, расчырванелы ад чаркі, грукае кулаком па стале.Наўроцкі.
•••
Глядзець у чаркугл. глядзець.
Заглядаць у чаркугл. заглядаць.
За чаркай — у час выпіўкі, за сталом з гарэлкай і закускамі.
Куляць чаркугл. куляць.
Пад чаркай — п’янаваты.
Прыкладвацца да чаркігл. прыкладвацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шар, ‑а; мн. шары, ‑оў; м.
1. У матэматыцы — геаметрычнае цела, якое ўтворана вярчэннем круга вакол свайго дыяметра. Паверхня шара. Плошча шара. Радыус шара.
2. Прадмет, які мае такую форму. Більярдны шар. □ Каляровыя шары Пралятаюць угары, Як за птахам птах у вырай.А. Александровіч.
3.Уст. Прадмет такой формы для галасавання, а таксама сам голас за або супраць. Пытанне аб дапушчэнні Скарыны да экзаменаў было вырашана, па прапанове Мусаці, балатыроўкай шарамі.Алексютовіч.Вежа ўзяў шар першы. Памарудзіў і, схіліўшы сівую галаву, апусціў яго ў белую палову урны.Караткевіч.
•••
Зямны шар — планета Зямля.
Паветраны шар — а) сферычны аэрастат; б) дзіцячая цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам, лягчэйшым за паветра.
Чорны шар — выбарчы шар, які азначае: «супраць абрання».
Пробны шар — а) (уст.) шар, які выпускаецца для выпрабавання ўмоў палёту; б) пра які‑н. учынак, прыём, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што‑н.
Хоць шаром пакацігл. пакаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыпло́м
(фр. diplome, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)
1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;
2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. першай ступені, д. конкурсу скрыпачоў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
імперыялі́зм
(фр. impérialisme, ад лац. imperium = улада)
1) вышэйшая стадыя развіцця капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі дзяржавамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту;
2) дзяржаўная палітыка, накіраваная на заваяванне тэрыторый, калоній, устанаўленне палітычнага або эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК»,
штодзённая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 21.11(4.12).1904 да 16(29) 11.1905 у Мінску на рус. мове. У залежнасці ад паліт. сітуацыі і складу рэдакцыі часта мяняла кірунак. Спачатку скіроўвалася на шлях ліберальна-бурж. «надпартыйнага» асветніцтва, абвяшчала праграму яднання ўсіх класаў, саслоўяў і нацыянальнасцяў краю на аснове гуманізму і справядлівасці. Пасля адмовілася ад лібералізму, выступала за «непарушнасць самадзяржаўя», за вайну з Японіяй да пераможнага канца, супраць «несвоечасовых і нават пагібельных для будучыні Расіі» рэформаў, адмаўляла нац. і культ. самабытнасць беларусаў і ўкраінцаў. Пад націскам рэв. руху летам 1905 набыла ліберальна-бурж. афарбоўку, нярэдка друкавала матэрыялы апазіцыйнага і выкрывальнага зместу, выказвалася запаліт. рэформы. Пасля таго як улады прыпынілі выданне газ.«Северо-Западный край», мінская дэмакр. грамадскасць фактычна ператварыла «Белорусский вестник» у сваю трыбуну, дзе выкрываўся ўрадавы тэрор, прапагандаваліся дэмакр. ідэі. У такіх умовах выдаўцы спынілі выданне газеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ПУКЛАСЦЬ І ЎВАГНУ́ТАСЦЬкрывой,
уласцівасць крывой, калі ўсе пункты любой яе дугі ляжаць не вышэй (не ніжэй) за хорду, якая сцягвае гэтую дугу. Пункт, у якім выпукласць крывой пераходзіць ва ўвагнутасць, наз.пунктам перагіну. Напр., крывая y=sin x увагнутая ў інтэрвале (0, π), выпуклая ў інтэрвале (π, 2π), пункт перагіну x=π.
Калі функцыя мае першую і другую вытворныя, то выпукласць і ўвагнутасць можна ахарактарызаваць так: у пунктах выпукласці крывая ляжыць не ніжэй за датычную і другая вытворная 𝑓″(x) > 0, у пунктах увагнутасці — не вышэй за датычную і 𝑓″(x) < 0 (калі 𝑓″(x) = 0, патрабуюцца дадатковыя даследаванні). Аналагічна вызначаецца выпукласць і ўвагнутасць паверхняў. Вобласць (частка плоскасці або прасторы), якая абмежавана выпуклай крывой (або выпуклай паверхняй), наз.выпуклай. Уласцівасці выпуклых абласцей вывучаюцца ў геаметрыі выпуклага цела.
В.В.Гарохавік.
Выпукласць і ўвагнутасць функцыі y=f(x); x0 — пункт перагіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІЯ,
малодшая лінія маскоўскіх вялікіх князёў. Паходзяць ад Дзмітрыя Данскога, прозвішча ад г. Вярэя, які ім належаў. Найб. вядомыя:
Міхаіл Андрэевіч (?—1486), у час вайны за трон Маскоўскага вял. княства паміж звянігарадскім князем Юрыем Дзмітрыевічам і Васілём II падтрымліваў спачатку першага, пасля другога. Разам з Васілём II хадзіў супраць хана Улуг-Мухамеда, у 1471 з Васілём III — на Ноўгарад. Пасля смерці Міхаіла Андрэевіча Вярэйскае княства далучана да Маскоўскай дзяржавы. Васіль Міхайлавіч Удалы (? — каля 1501), удзельнічаў у паходах маскоўскіх войск на Казань (1468, 1469), Ноўгарад (1471), супраць хана Ахмата (1472, 1480). У 1484 з-за пагрозы арышту ўцёк у ВКЛ, дзе атрымаў ва ўладанне Любеч, Койданаў, Усу, Старынкі, Іслач, Валожын, Радашковічы. Соф’я Васілеўна (пасля 1480 — 1549), дачка Васіля Міхайлавіча, выйшла замуж за А.Гаштольда (да 1506). У 1563 атрымала ад мужа Трабы, Гальшаны і інш., пасля яе смерці ўсе маёнткі адышлі да вял. князя ВКЛ як вымарачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГІЕ́НА ХАРЧАВА́ННЯ,
галіна гігіены, якая вывучае праблемы паўнацэннасці ежы, рацыянальнага харчавання і яго ўплыў на здароўе чалавека. Асн. пытанні гігіены харчавання: колькасная і якасная неабходнасць у харчаванні і пажыўных рэчывах, пажыўная каштоўнасць і дабраякаснасць харч. прадуктаў, рэжым харчавання, кантроль за якасцю і бяспекай харчавання, санітарны наглядза прадпрыемствамі харч. прам-сці, гандлю і грамадскага харчавання з мэтай прадухілення харч. таксікаінфекцый і інтаксікацый, арганізацыя прафілакт. харчавання работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў з прафес. шкоднасцямі, мед. кантроль за станам здароўя работнікаў харчавання і інш. Сувязь харчавання і здароўя адлюстравана ў статусах харчавання: звычайны, аптымальны, залішні і недастатковы. Навук. асновай гігіенічнага нармавання патрэбнасцей насельніцтва ў пажыўных рэчывах і харч. прадуктах з’яўляюцца законы рацыянальнага харчавання (энергетычнай, пластычнай, энзіматычнай і біятычнай або бясшкоднай адэкватнасці) і канцэпцыя збалансаванага харчавання (захаванне колькасных суадносін паміж асобнымі пажыўнымі рэчывамі).
Літ.:
Вретлинд А., Судисян А. Клиническое питание. Стокгольм, М., 1990.