Маўр, ст.-бел. мавръ, мауръ ’негр’ (XVII ст.). Запазычаны са ст.-польск. maur, якое з с.-лац. maurus < лац. Mauri ’насельніцтва Паўн.-зах. Афрыкі’. З VIII ст. гэту тэрыторыю захапілі арабы, і ў сярэдневякоўі маўрамі называлі арабаў і арабізаваных жыхароў Паўн. Афрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус. мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац. membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел. мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шкі ’хвароба ў каня’ (смарг., ігн., Сл. ПЗБ), ’запаленне залоз’ (лепел., КЭС), мышкі хапілі ’хвароба статку, колікі’ (КЭС, лаг.). Укр. мишка ’міжвольнае паторгванне мышцы’, рус. мышка ’пухліна, запаленне падсківічнай залозы’, ’пухліна ў пахах жывёл’, калуж. ’колікі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мышка ’мышца’ошш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́лле, мяльля, мяльлё, мялліка ’кастрыца’ (Нас., Грыг., Гарэц., Др.-Падб., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.; касцюк., Янк. 2, мсцісл., З нар. сл.). Рус. смал., бран., калуж. мялье ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́ра ’пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх абрадах’ (ТСБМ), мірава́ць, мірава́ньне ’памазанне мірам’ (Шат.), адным мі́рам мірованы (Ян.), ст.-бел. миро, мюро са ст.-рус., ст.-слав. мрѷо, якое са ст.-грэч. μύρον ’міра, памазанне, націранне’ (Фасмер, 2, 626; Булыка, БЛ, 9, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клікацень < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑кліп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакі́за, локі́за ’бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек’ (Янк. 1, ТС), ’гультай’ (Мат. Гом.), ц.-палес. локі́за ’заспаная, дрэнна апранутая жанчына’ (Бел.-укр. ізал., 17). Сюды, відавочна, і ўкр. лаки́за, лаку́за ’лёкай’, магчыма, і рус. лаку́за, лакы́за — грэблівая назва лёкая. Балтызм. Параўн. літ. lakūzara ’неахайны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аба́пал ’з двух бакоў’, ст.-бел. обаполъ (Нас. гіст.), обополный ’узаемны, сумесны’ з 1553 (Булыка, Запазыч.), ст.-рус. обаполъ, ст.-польск. obopol, чэш. obopol, серб.-харв. obapol (XVI ст.) да прасл. *oba poly (Карскі 2–3, 74, 89). Гл. абое і пала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абша́р ’абшар, прастора’ (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Абшар (пшенʼицы) < польск. obszar < ням. obirschar (< überscheeren ’перарэзаць’) ’частка зямлі, якая вылучаецца пасля вымярэння’ (XV ст.). З XVII ст. — сучаснае значэнне (Брукнер, 68). Калі гэта так, бел. абшар < польск. obszar (XVII ст.) (параўн. Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)