Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).
Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.
Галосныя ў моцнай пазіцыі.
2. Месца размяшчэння войск для баявых дзеянняў.
Артылерыйская, мінамётная п.
Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).
3.мн. Раён ваенных дзеянняў.
Адправіцца на пазіцыі.
4.перан.Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).
Заняць пазіцыю чакання.
З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.
Палітыка з пазіцыі сілы.
5. Пастава цела, поза.
Пазіцыі класічнага танца.
Стартавая п. спрынтара.
|| прым.пазіцы́йны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.
Зрабіць п. на паляне.
Скакаць без прыпынку.
2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Аўтобусны п.
3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.
Знайсці сабе п.
○
Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.
|| прым.прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
П. механізм.
П. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Каўчу́к ’каўчук, эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і выкарыстоўваецца для вырабу гумы’ (ТСБМ, БРС). Паводле Фасмера, 2, 211, запазычана з ням.Kautschuk або франц.caoutchouc. Шанскі (2, К, 100) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова ўзята з франц. на пачатку XIX ст. і ўпершыню фіксуецца ў слоўніку 1816 г. Франц. слова ўзята з мовы лацінаамерыканскіх індзейцаў. Паводле Фасмера, там жа, крыніцай з’яўляецца слова cahuchuc з індзейскай мовы майнас. Не абгрунтаваны пункт погляду аб запазычанні слова з англ. крыніцы. Гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел.мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск.meta (і met), якія з лац.mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунто́вы ’акуратны, пунктуальны’ (Цых.), ’прынцыповы, упарты’ (Адамчык, ЛіМ, 1970, 11 снеж.), сюды ж пунтбвік ’дурнаваты чалавек’ (шчуч., З нар. сл.). Да пунш, пункт (гл.), параўн. польск.punkt ’дакладна, пунктуальна’, што з ням.Punkt (у аднясенні да часу, першапачаткова punkt w punkt, гл. Банькоўскі, 2, 965); значэнне ’ўпарты’ адлюстроўвае далейшае развіццё значэння ’павышаная пунктуальнасць’, што можа трактавацца і як ’дурасць’. Відаць, незалежна развілося значэнне ’ўпартасць, супраціў’ у славен.punt, якое Сной (515) выводзіць з с.-в.-ням.punt/bunt, ням.Bund ’звязка; суполка’, пазней ’змова, бунт’, гл. бунт, параўн. таксама Бязлай, ’3, 137.