Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая. тоўстая. Ногі кароткія. Апярэнне часцей шэрае, бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжава-чырвоныя. Маса гусакоў 6—6,5, гусак 4,5—5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адбо́р, ‑у, м.
Дзеяннепаводледзеясл. адбіраць — адабраць 1 (у 5 знач.).
•••
Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш прыстасаваныя да ўмоў жыцця.
Штучны адбор — адзін з асноўных метадаў селекцыі, які ляжыць у аснове стварэння і паляпшэння чалавекам парод свойскай жывёлы і сартоў культурных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зламы́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае на мэце злы намер, што‑н. нядобрае. [Карызна] ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас сва[ёй] жывёлы.Зарэцкі.
2.Уст. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны. Зламысны ўчынак. Зламысная змова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бру́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.
2.зб. Караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру. Гэта быў разам і склеп, дзе хавалася розная гародніна для жывёлы — рэдзька, бручка, буракі, бульба, — і кухня для гатавання стравы свінням і цялятам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадапо́й, ‑ю, м.
1. Месца на рацэ, возеры, дзе пояць жывёлу, куды прыходзяць піць звяры. А з гушчару сцежкаю глухою Падыходзіць нехта к вадапою.Бялевіч.
2. Паенне жывёлы вадою. Надыходзіла паўдня. Час быў гнаць каровы на вадапой...Чарот.Даяркі спяшаліся на фермы, конюхі выводзілі на вадапой коней.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі...Васілевіч.
2.перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́ддзе, ‑я, н.
Веснавая вада, вясенні разліў. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілай і кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягаць на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў.Колас.— Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых мясцінах.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сляпе́нь, ‑пня, м.
Двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў, самка якога жывіцца кроўю жывёлы і чалавека. Душна Яну. Спацеў ужо і конь. Ля каня круцяцца кучаю сляпні і авадні, ліпнуць да яго, лезуць яму ў вочы.Галавач.Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліва́да ’агароджанае месца для жывёлы’ (шчуч., ДАБМ). Новае запазычанне з паўдн.-рус. або ўкр. гаворак: ливада, левада ’выган, агароджаны луг’ < [с.-грэч., н.-грэч.λιβάδι(ον) ’луг, абводненая раўніна’ (Фасмер, 2, 493).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нутро́, -а́, н.
1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.
Усё н. баліць.
2. Унутраная частка чаго-н.
Н. печы.
3.перан. Унутраная сутнасць каго-н.
Мяшчанскае н.
Усё гэта я нутром адчуваю.
◊
Заглянуць у нутрокаму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.
Пераесці нутрокаму (разм., неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.
|| прым.нутраны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Нутраное сала.
Н. свет чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)