СКРУ́БЕР (англ. scrubber ад scrub скрэбці, чысціць),
1) апарат, у якім прамысл. газы ачышчаюцца ад цвёрдых або газападобных прымесей шляхам прамывання вадкасцю. Бываюць з фарсункамі для распылення вадкасці, з насадкамі (керамічнымі кольцамі) і з вярчальнымі лапаткамі для перамешвання газаў з вадкасцю. З дапамогай С. улоўліваюць прадукты каксавання, робяць ачыстку газаў ад пылу (пылаўлоўліванне, газаачыстку), выдаленне з іх попелу і інш. 2) Машына барабаннага тыпу для прамыўкі карысных выкапняў вадой з мэтай ачысткі ад гліністых і інш. дамешкаў. Бываюць праматочныя, у якіх вада і матэрыял, што прамываецца, рухаюцца ў адным напрамку, і проціточныя, дзе яны перамяшчаюцца ў сустрэчных напрамках. Гл. таксама Абсорбер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́ўпер
[англ. E. Cowper = прозвішча англ. інжынера і вынаходцы (1819—1893)]
апарат для нагрэву паветра, што падаецца ў доменную печ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыктафо́н
(ад лац. dictare = дыктаваць + -фон)
апарат для запісу на магнітную стужку вуснай мовы з мэтай узнаўлення яе пры неабходнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрапу́льт
(ад гідра- + пульт)
апарат для распырсквання вадкасці пад ціскам; выкарыстоўваецца пры паліванні раслін, фарбаванні сцен, дэзінфекцыі памяшканняў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
газіфіка́тар
(ад газ1 + лац. facere = рабіць)
апарат для захавання вадкага кіслароду (азоту, вадароду і інш.), ператварэння яго ў газ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пнеўмерка́тар
[ад пнеў(матычны) + ням. merken = адзначаць]
апарат для дыстанцыйнага вызначэння ўзроўню вадкасці ў катлах, цыстэрнах, адсеках суднаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пры́нтэрны
(ад прынтэр)
1) друкарскі (апарат, устройства і г.д.);
2) які абазначае прыналежнасць да прынтэра (шрыфт, стужка, папера і г.д.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.
Мой с. — вясёлы чалавек.
2.перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.
Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.
3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.
С.
Зямлі — Месяц.
4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.
Запусціць с.
|| ж.спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым.спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) іспадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыбо́р1 ’камплект, набор прадметаў для карыстання; прыстасаванне, апарат’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ’вупраж’ (Сл. ПЗБ), ’ткацкая прылада’ (Сл. Брэс.). Запазычана з рус.прибо́р — аддзеяслоўнага назоўніка ад прибира́ть з рэалізацыяй гістарычнага чаргавання и/о ў корані. Гл. браць.
Прыбо́р2, прыбо́ры ’ўбор, убранне; адзенне; форма’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Касп., Растарг., Жд.; в.-дзв., бярэз., Сл. ПЗБ; Ян., Нар. Гом.), прыбо́ры ’прыбраны, адзенне’, прібо́ры ’прыборы, уборы’ (Бяльк.). Сюды ж прыбо́р ’зборы ў дарогу; падрыхтоўка да падарожжа’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. рус.паўдн.прибо́р ’адзенне, убор, убранне; набор прыгожых рэчаў’, ’галаўны ўбор’, ’аздабленне на адзенні ці на галаве’, укр.прибі́р ’адзенне, убор; апрананне, прыбіранне; узорная вышыўка каляровымі ніткамі па лацкане кажушка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ МІЖПЛАНЕ́ТНАЯ СТА́НЦЫЯ,
непілатуемы касмічны апарат для дастаўкі навук. апаратуры да нябесных целаў і вывучэння міжпланетнай касмічнай прасторы. На іх борце размяшчаецца апаратура для навук. даследаванняў, тэлеметрычная для перадачы інфармацыі, тэлевізійная для атрымання відарысаў. Аснашчаецца ракетнымі рухавікамі для карэкцыі траекторыі палёту, сістэмамі астраарыентацыі, мяккай пасадкі, парашутнымі сістэмамі і інш. Энергасілкаванне бартавой апаратуры забяспечваецца сонечнымі батарэямі. Некаторыя аўтаматычныя міжпланетныя станцыі маюць апараты для спуску на інш. планеты; кіраванне спускам ажыццяўляецца бартавой навігацыйнай выліч. машынай. У шэрагу выпадкаў навук. даследаванні праводзяць пры дапамозе штучных спадарожнікаў планет. Да аўтаматычных міжпланетных станцый адносяцца: сав. станцыі серый «Месяц», «Венера», «Марс», «Зонд» і інш.; амер.«Марынер», «Рэйнджэр», «Сервеер», «Піянер», «Вояджэр» і інш.; заходнееўрапейская «Джота»; японская «Планета-А». Першыя ў свеце аўтаматычныя міжпланетныя станцыі: «Піянер» (1958, ЗША), «Месяц» (запуск 2.1.1959, СССР).
Аўтаматычная міжпланетная станцыя: 1 — агульны выгляд АМС «Венера-8»; 2 — схема палёту АМС «Месяц-3».