забяспе́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. каго-што. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.
З. сваю сям’ю прадуктамі.
2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.
З. горад электраэнергіяй.
3. што. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.
З. мір ва ўсім свеце.
З. выкананне плана.
|| незак. забяспе́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. забяспе́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. забяспе́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. забеспячэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
зава́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).
1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.
З. звера ў пастку.
2. Зачараваць сваім хараством, прывабіць.
|| незак. зава́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
зава́блівы, -ая, -ае.
Які заваблівае, прывабны.
Заваблівыя вочы.
|| наз. зава́блівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
за́вад, -у, м.
У выразе: і заваду няма (разм.) — няма і ніколі не было.
Ласёў тут і заваду няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
завада́тай, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).
Тое, што і завадатар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
завада́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н., з’яўляецца ініцыятарам чаго-н.; зачыншчык, верхавод.
|| ж. завада́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
зава́дзіць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіць; зак. (разм.).
Пашкодзіць.
Лішняя капейка не з.
Гэта яго здароўю не з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
за́вадзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Невялікі заліў ракі ці возера з запаволеным цячэннем.
◊
Ціхая завадзь — бяспечнае, спакойнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
завадны́, -а́я, -о́е.
З заводам, які прыводзіцца ў дзеянне заводам² (у 3 знач.).
Завадная лялька.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
завадскі́, -а́я, -о́е.
1. Тое, што і заводскі.
2. Племянны, пародзісты (пра свойскіх жывёл).
Завадскія свінні.