фільц

(ням. Filz = поўсць)

1) поўсцепадобная засцілка, утвораная на паверхні суконных тканін пры валянні;

2) устарэлая назва тэхнічных сартоў поўсці для пракладак у машынабудаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фурфуро́л

(ад лац. furfur = вотруб’е + -ол)

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, якое здабываецца пераважна з вотруб’я і сланечнікавай лузгі і выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе смол.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэнтралі́зм

(ад лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)

сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы падпарадкаваны вышэйстаячым, а ўся сістэма кіруецца цэнтральнымі органамі, адзіным цэнтрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарж

(фр. charge)

сатырычная ці гумарыстычная выява (звычайна партрэт), у якой пры захаванні знешняга падабенства зменены і падкрэслены найбольш характэрныя рысы мадэлі; разнавіднасць карыкатуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шы́мі

(англ. shimmy = літар. кашуля)

1) бальны танец амерыканскага паходжання, падобны на факстрот;

2) самаваганне насавога кола трохколага трохколавага шасі самалёта пры руленні, разбегу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эксэ́ргія

(ад экс- + гр. ergon = работа)

найбольшая работа, якую можа выканаць фізічная сістэма пры пераходзе з дадзенага стану ў стан раўнавагі з навакольным асяроддзем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эле́ніум

(лац. elenium, ад гр. elenion = чысцец)

лекавы прэпарат, які ўжываюць пры неўрозах, псіхічных хваробах, пашкоджаннях галаўнога і спіннога мозгу і ў хірургічнай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энантэ́ма

(ад гр. en = у, на + anthema = высыпка)

высыпка на слізістых абалонках рота, носа, унутраных органаў, якая назіраецца пры некаторых інфекцыйных захворваннях (параўн. экзантэма).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпі-

(гр. ері = на, над, пры, пасля)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае размяшчэнне зверху ці каля чаго-н., следаванне за чым-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Валья́н ’шурпаты валік, з дапамогай якога гатовая тканіна накручваецца на таварна-здымны валік’ (КТС). Да вал (?). Даль (1, 163) прыводзіць вальян, вальявочный, вальячный ’разная, чаканная работа’, якія звязвае (гл. таксама Шанскі, 1, В, 15) з вальяжный ’прыгожа выраблены’ < во‑льячный ад льяк ’форма пры ліцці’. Тады, магчыма, вальян — гэта спецыяльна адліты вал з адпаведнымі «шурпатасцямі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)