Вало́ўнікі ’людзі, што хадзілі ў першыя дні вялікадня’ (КЭС); ’валачобнікі’ (Сцяшк. МГ). Магчыма, да вол, валавы як адна з шматлікіх назваў валачобнікаў; параўн. лалоўнікі, кукобнікі, ралешнікі, хрыстоснікі (БелСЭ, 2, 569). Больш верагодна валоўнікі < *валхвоўнікі; параўн. рус. волхвы ’людзі, якія ходзяць па сёлах і славяць бога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вастрэ́ц (бат.) ’вастрэц’ (БРС). Рус. остре́ц, у Даля: остре́ц, востре́ц ’Carex caespitosa; Elymus pseudoagricum’. Да во́стры паводле характару расліны. Параўн. апісанне Carex (Нейштадт, Определитель, 139–140). Чэш. ostřice, польск. ostrzyca (гл. Махэк₂, 421). Параўн. і назвы для Carex, якія прыводзіць Макавецкі (Sł. botan., 80–83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечару́ха ’вечарынка перад вяселлем у жаніха’ (Інстр. II); ’вечар перад вяселлем у маладой’ (Бяльк.), рус. вечеру́ха: паўд. ’вячэрняя забава, вечарынка’, арл., разан. ’дзявочнік напярэдадні вяселля’, арл., смал., калуж. ’вячэрняя бяседа вясельных гасцей’. Беларуска-рускае ўтварэнне ад вечар (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ux‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ажы́на ’Rubus fruticosus’ (Бяльк., БРС, Гарэц.), ажыннік, ажэўнік (Кіс.) ’Rubus nessensis W. Hall’ (гл. ажэўнік), ажына ’Rubus nessensis W. Hall, Rubus caesius L.’ (Кіс.). Толькі ўсходнеславянскае: рус. ожина, ежевика, укр. ожина да ожь ’вожык’. Гл. Фасмер, 3, 125. Параўн. Шцібер, SOr, 1968, 3, 419–420.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус. антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр. антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел. антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору анісанісаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аб ’сёння’ паўн.-слав. Праславянскі характар яго даводзіцца, магчыма, яшчэ балтаславянскай канструкцыяй тыпу бел. аб ноч ’на працягу ночы’. Параўн. рус. ц.-слав. объ нощъ, чэш. ob noc, н.-луж. hob noc, серб.-харв. об ноћ, славен. ob noč, літ. apýnaktis (Трубачоў, Проспект, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абма́х, абмашка ’памылка’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Касп., Яўс.), абмахівацца ’памыляцца’ (Нас.), абмахнуцца ’памыліцца’ (Бяльк.). Параўн. абмахаць, абмахнуць ’аббегчы, хутка абысці’ (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. промах, а з словаўтваральна-семантычнага боку бел. абвіхнуцца ’памыліцца’ (гл.). Магчыма, створана на аснове апошняй формы кантамінацыйным шляхам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́ра ’гора’. Рус. го́ре, укр. го́ре, польск. gorze, чэш. hoře, ст.-слав. гор̑е. Прасл. *gorʼe ’тс’. Роднасным з’яўляецца прасл. *gorěti ’гарэць’, ’пячы’. Гл. Фасмер, 1, 440; Слаўскі, 1, 322; Трубачоў, Эт. сл., 7, 40–41. Параўн. семантычную паралель: слав. *pečalь (ад дзеяслова *pekti ’пячы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́зці ’грызці’. Рус. грызть, укр. гри́зти, польск. gryźć, чэш. hrýzti, серб.-харв. гри̏сти, балг. гриза́, ст.-слав. грысти. Прасл. *gryzti ’тс’. Роднасныя формы: літ. gráužti, лат. graûžt ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 466; Траўтман, 100; Бернекер, 1, 359; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 160–161.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́та ’гута, завод’. Ст.-бел. гута ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. huta ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням. hutta, с.-ням. hutte). Гл. Слаўскі, 1, 440–441; Кюнэ, Poln., 59; Бернекер, 379–380; Брукнер, 174. Параўн. і рус. гу́та (гл. Фасмер, 1, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)