пада́грык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, хворы на падагру.

|| ж. падагры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Арганізацыя (або, раней, асобны чалавек), якая займаецца работамі па падрадах¹.

|| прым. падра́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́тны, -ая, -ае.

1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.).

П. боль.

2. Які пераносіць, церпіць пакуты.

П. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папіха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-н. справу.

2. Тое, што і папіхіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́шы, -ая, -ае.

Які ідзе пехатой ці праводзіцца, ажыццяўляецца пехатой.

П. чалавек.

П. (наз.) коннаму не таварыш (прыказка). П. паход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́скудзь, -і, ж. (разм., пагард.).

Пра каго-н. агіднага, паскуднага або пра што-н. агіднае, паскуднае.

Не чалавек, а п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рызыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Смелы, адважны чалавек.

|| ж. рызыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэўма́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, хворы на рэўматызм.

|| ж. рэўматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабата́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца сабатажам.

|| ж. сабата́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сабата́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самнамбулі́зм, -у, м. (спец.).

Разлад свядомасці, пры якім у сне чалавек аўтаматычна робіць звычайныя дзеянні; лунацізм.

|| прым. самнамбулі́чны, -ая, -ае.