старшы́нствуючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад старшынстваваць.

2. у знач. наз. старшы́нствуючы, ‑ага, м. Той, хто выконвае абавязкі старшыні. Адказваючы на пытанне старшынствуючага, падсудны прызнаў: «Так, чатыры вечары я адсутнічаў». «Звязда».

3. Дзеепрысл. незак. ад старшынстваваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухару́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) з-за атрафіі мышц. [Андрэй:] — А што ў мяне рука, дык вайну вініце. Яна вінавата, а не я. Маёй віны няма, што я цяпер сухарукі... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худо́ба, ‑ы, ж., зб.

Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу? Колас. Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́рвана,

1. Прысл. да чырвоны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра перавагу чырвонага колеру дзе‑н., наяўнасць чырвані. На дварэ было чырвана, як ад пажару. Пташнікаў. Там [у вёсцы] цяпер цвітуць вяргіні — аж чырвана пад вокнамі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хоць.

1. злуч. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў знач.: нягледзячы на тое, што.

Х. было ўжо позна, ніхто не спаў.

Х. прыпякала сонца, вада ў рэчцы была халодная.

2. злуч. уступальны (звычайна ў спалучэнні з загадным ладам або інфінітывам). Ужыв. ў пачатку даданых сказаў, у якіх выказваецца дапушчэнне, вызначаецца крайняя мяжа, ступень праяўлення чаго-н., магчымасць якога-н. выніку.

Нікога не слухае, х. ты яго забі.

3. злуч. уступальны. Ужыв. пры супастаўленні сказаў або членаў сказа з узаемным выключэннем.

Бабка х. старая, але рухавая.

4. злуч. супраціўны. Указвае на абмежаванасць таго, аб чым гаворыцца; па знач. набліжаецца да злучнікаў «аднак», «але», «між тым».

Купіў, х. непатрэбна.

5. часц. ўзмацн.-вылуч. Ужыв. ў знач.: самае меншае, ва ўсякім выпадку.

Раскажы х. коратка пра сябе.

6. часц. ўзмацн.-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціцай «бы»). Ужыв. ў знач.: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі.

Х. бы крыху пацяплела.

Х. бы раз глянуць на яе.

7. часц. ўзмацн. Ужыв. ў знач.: нават, няхай нават.

Я х. заўтра гатова ў дарогу.

8. часц. вылуч. Ужыв. ў знач.: напрыклад.

Калі ты х. вернешся?

9. часц. ўзмацн. (у спалучэнні з неазначальным займеннікам і прыслоўем). Ужыв. ў азначальным знач.: любы, усякі, у любое месца, у любы час.

Я цяпер х. што з’ем.

Ён цяпер х. куды паедзе.

Хоць бы і так — няма нічога дрэннага ў чым-н.

Хоць бы што каму (разм.) — ніяк не рэагуе, не звяртае ўвагі на каго-, што-н.

Хоць куды, у знач. вык. (разм.) — вельмі добры, выдатны ва ўсіх адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВО́ІНАЎ (Аляксандр Пятровіч) (20.11.1902, г. Колпіна Ленінградскай вобл., Расія — 1.10.1987),

бел. архітэктар, вучоны, педагог. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956—64), чл.-кар. Акадэміі архітэктуры СССР (1950—55). Праф. (1951). Засл. дз. маст. Беларусі (1940), засл. будаўнік Беларусі (1962). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст. тэхн. ін-т (1929). У Мінску з 1929, працаваў у розных праектных арг-цыях. З 1947 выкладаў у БПІ. У 1941—49 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. У першых работах адчуваўся ўплыў канструктывізму, пазней выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і элементы класічнай архітэктуры. Яго творы належаць да лепшых дасягненняў бел. архітэктуры. Сярод іх у Мінску: жылыя дамы на вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Свіслач» (1938); у аўтарскім калектыве — Палац піянераў і школьнікаў (1937), Ін-т фізкультуры (1939), будынак б. ЦК КПБ (1947, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Т-р юнага гледача (1952), аэравакзал, будынак б. абкома КПБ (1956, цяпер Выканаўчага Сакратарыята СНД) і інш.; у Магілёве: гасцініца «Дняпро» (1940) і жылыя дамы на вул. Першамайскай (1938—41). Адзін з арганізатараў эксперыментальнага і аб’ёмна-блочнага буд-ва ў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за праектаванне і забудову Скарыны праспекта ў Мінску. Навук. працы па тэорыі і практыцы архітэктуры.

Тв.:

Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Мн., 1955;

Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.);

Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).

А.П.Воінаў.
А.П.Воінаў. Гасцініца «Свіслач».

т. 4, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПУЦЫ́НЫ (італьян. cappuccino ад cappuccio капюшон),

каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў Італіі ў 1525 як адна з трох галін ордэна францысканцаў. Заснавальнік Матэо Серафіні з Баскіо імкнуўся надаць ордэну характар аскетызму часоў св. Францыска Асізскага (13 ст.), пашырыць уплыў на ніжэйшыя слаі грамадства. У 1619 папа Павел V зацвердзіў ордэн як самастойны. У апошняй чвэрці 16 ст. К. распаўсюдзіліся ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, у 17 ст. праніклі ў Бразілію, Цэнтр. Амерыку, Індыю і інш. У адрозненне ад адукаваных езуітаў К. вялі місіянерскую дзейнасць сярод простага люду, іх называлі пралетарыямі сярод манахаў. У ВКЛ яны аселі ў Любяшове (1756, цяпер Валынская вобл. Украіны) і Юравічах (1781, цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 ст. дзейнасць К. у Рас. імперыі стала затухаць, у 1888 іх кляштары зачынены. Жаночая галіна ордэна — капуцынкі — засн. ў 1538. Іх кляштары былі ў Германіі, Швейцарыі, Перу. У 2-ю сусв. вайну ордэн моцна пацярпеў, але аднавіўся. У 1965 у свеце былі 93 адм.-тэр. адзінкі К. (правінцыі, віцэ-правінцыі і інш.). З 1940 у Рыме дзейнічае Гістарычны ін-т, які даследуе гісторыю францысканцаў, у т. л. К.; з 1931 выдаецца квартальнік «Collectanea Franciscana» («Францысканскія зборнікі»).

Літ.:

Dydycz A.P. Dzieje zakonu braci mniejszych Kapucynów na Litwie (1756—1993). Rzym, 1994;

Kdscioł katolicki w Polsce 1918—1990: Rocznik statysiyczny. Warszawa, 1991.

Ю.​В.​Бажэнаў, М.​А.​Дабрынін.

т. 8, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ж, жа часціца, злучн. супр., далуч. Цяперпаўн.-слав., аднак прадстаўлена ў выглядзе же ў ст.-слав., а ў складзе вытворных і складаных слоў — у сучасных паўд.-слав. мовах, таму па паходжанні прасл. *že, у якім скарачаўся галосны. Прасл. слова ўзыходзіць да і.-е. *ge ці *g​e, або *ghe (параўн. літ. ‑ga‑ nėsanga ’бо’, betaiga ’але’, ст.-прус. anga ’ці’). Непалаталізаваны варыянт *go прадстаўлены як частка слова няўго́ ’няўжо’ (Шат.) і шэрагу паўд.-слав. слоў, у тым ліку серб.-харв. не̏голи ’няўжо’. ESSJ SG, 1, 310, 334–335; 2, 759–760; Фасмер, 2, 39; Траўтман, 73–74; Тапароў, A–D, 85–86, Покарны, 1, 417.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́праш ’зараз, у дадзены момант, неадкладна’ (ваўк., Бел. дыял. 3). Рэдкая паралель да ст.-слав. топрьво ‘ў першы раз, толькі што’ (СССл.), параўн. рус. ту́порва ‘тады’, якое Фасмер (4, 122) выводзіць са спалучэння (в) ту пору + часціца ‑ва. Бліжэй да беларускага слова рус. дыял. вту́порож ‘тады’ са стратай ненаціскнога галоснага ў канцы слова і далучэннем партыкулы ‑ж (Анікін, РЭС, 9, 81), гл. ж, жа. Не выключае, што слова працягвае архаічную форму *топрь(во)ж(е) са спрашчэннем канца спалучэння і пераходам о > у пад націскам перад п, параўн. рус. дыял. вту́перьцяпер’ (Анікін, РЭС, 9, 96); зыходныя формы то і н. р. прьво, пьрво, гл. первы, тапер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасудзі́ць, ‑суджу́, ‑су́дзіш, ‑су́дзіць; зак.

Разм.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх. Цяпер пацішэла, і добра пацішэла, — пануквае каня фурман. — Зброю паадбіралі, пасудзілі за гэта. Лужанін.

2. заг. пасудзі́(це) (звычайна з займеннікам «сам», «самі»). Ужываецца ў значэнні: падумай(це), памяркуй(це), уяві(це) сабе. — Што ж болей рабіць, пасудзі? Колас. Голы, босы хадзіў дзіцем, — Цяпер стар, і ўсё ж не ўскрос. Паглядзіце, пасудзіце — Я таксама гол і бос. Купала.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час. [Куліна:] А які суд можа быць між сваімі.. Вядома, калі людзі пасудзяць языкамі, то жыць не захочаш, ну то і... разводзяцца. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)