ПАЛЫ́НІН (Фёдар Пятровіч) (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІ́ВІН (Мікалай Піліпавіч) (14.12.1903, г. Клін Маскоўскай вобл. — 19.4.1963),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. авіяцыі (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1933), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну камандуючы 3-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Полацкай аперацыі 1944, выконвала задачы па забеспячэнні баявых дзеянняў партызан. Да 1961 на камандных пасадах у ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ЕЎ (Мікалай Паўлавіч) (16.5.1919, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 27.9.1972),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Камышынскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў на тэр. Беларусі, Літвы, Латвіі, Усх. Прусіі. Танк. рота на чале з лейт. П. вызначылася 18—21.9.1944 у раёне г. Елгава і Добеле (Латвія) пры адбіцці наступлення праціўніка. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы, у 1949—70 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЙВЕ (Аляксандр Вальдэмаравіч) (9.2.1909, с. Семенцава Таропецкага р-на Цвярской вобл., Расія — 21.12.1985),
расійскі геолаг; заснавальнік вучэння аб глыбінных разломах і іх сувязі з магматызмам і металагеніяй. Акад.АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1979).
Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1930), у 1932—35 выкладаў у ім. З 1935 у Геал. ін-це АНСССР (з 1960 дырэктар). Навук. працы па тэктоніцы, у т. л. тэорыі геасінкліналяў, ролі гарыз. тэктанічных рухаў, па акіянічнай кары і заканамернасцях утварэння розных карысных выкапняў. Удзельнік стварэння тэктанічнай карты Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАЎ (Георгій Іванавіч) (23.3.1919, в. Ермалаеўка Убінскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 12.9.1981),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1965). Беларус. Скончыў Томскую саўпартшколу (1938), Іванаўскае ваен. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1953). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Малдовы, Прыбалтыкі. Камандзір мотастралк. батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у баях на тэр. Літвы. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСАРЭ́НКА (Андрэй Яфрэмавіч) (3.6.1908, г. С.-Пецярбург — 24.2.1966),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў 2 курсы с.-г. ін-та (1973), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1939). У 1932—35 у органах НКУСБССР. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім і Цэнтр. франтах. Камандзір стралк. роты лейт. П. вызначыўся ў 1943 на тэр. Чарнобыльскага р-на Кіеўскай вобл., дзе цяжка паранены працягваў бой, чым натхніў роту на адбіццё варожай атакі і прасоўванне наперад свайго батальёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАРО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (24.3.1893, в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 1918),
удзельнікКастр. паўстання ў Петраградзе 1917. З 1914 вучыўся ў Петраградскім ун-це, вёў нелегальную прапаганду сярод студэнтаў і рабочых. У сак. 1915 арыштаваны. Пасля Лют. рэв. 1917 старшыня выканкома Савета салдацкіх дэпутатаў Гжацкага гарнізона. З сак. 1917 у Петраградзе, у час падрыхтоўкі Кастр. паўстання чл. Петраградскага ВРК. З кастр. 1917 гал. камісар Смольнага, камендант Таўрычаскага палаца. У сак. 1918 камандзір атрадаў Чырв. гвардыі. Загінуў у час прарыву акружэння на станцыі Рауту (Саснова Ленінградскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКА́Р (Мартын) (?—11.6.1658),
удзельнік антыфеад. вайны 1648—54 і паўстання 1657, палтаўскі палкоўнік (1648—58). Прыхільнік Б.Хмяльніцкага. У 1657 П. разам з кашавым Я.Барабашам узначаліў нар. паўстанне, якое вясной 1658 ахапіла ўсё паўд. левабярэжжа Украіны з цэнтрам у Палтаве. У маі 1658 гетман І.Я.Выгоўскі з наёмнай ням. пяхотай, атрадамі крымскіх татар і казакамі з Пераяслаўскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уманскага палкоў накіраваліся ў Палтаву. На дапамогу паўстанцам прыйшлі запарожскія казакі. Вырашальная іх бітва ў чэрв. 1658 з войскам Выгоўскага скончылася паражэннем паўстанцаў. П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (26.8.1916, в. Балгавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1957),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскі арх.-буд. тэхнікум (1934), Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Сцяпным фронце. Камандзір дэсантна-паромнай пераправы маёр Р. вызначыўся 28.9—6.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. Крамянчуг (Украіна), дзе пад агнём праціўніка забяспечыў бесперапынную пераправу войск арміі. Пасля вайны да 1956 у Сав. арміі. У в. Папоўцы Капыльскага р-на пастаўлены бюст Р.