атрад насякомых. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з мелавога перыяду (каля 140 млн. гадоў назад). Больш за 140 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў тропіках. На Беларусі каля 1600 відаў з 59 сям. Каля 2/3 з сям.агнёвак, ліставёртак, пядзенікаў, совак і выемчатакрылых моляў. У Чырв. кнізе Беларусі 31 від.
Назва атрада ад лускавінак на крылах — відазмененых і сплошчаных валаскоў. Перапончатых крылаў 2 пары, з размахам ад 3 мм да 30 см (еўрап. віды — да 15 см). Вочы вял., фасетачныя, над імі часта ёсць 2 т.зв. простыя вочкі. Разнастайнасць малюнка крылаў утвараецца будовай і пігментацыяй лускавінак. Развітыя органы нюху (сенсілы) размешчаны на паверхні вусікаў. Органы смаку, акрамя ротавых ч., могуць быць і на лапках. Органы слыху выяўлены ў вышэйшых форм (начныя М.). Ротавы апарат (хабаток) сысучага тыпу. Большасць М. актыўныя на змярканні і ўначы. Некат. віды М. (напр., бражнікі) здольныя рабіць пералёты на сотні кіламетраў са скорасцю да 54 км/гадз. Кормяцца нектарам кветак, сокамі і выдзяленнямі раслін. Раздзельнаполыя, зрэдку назіраецца партэнагенез. Лічынкі (вусені) ліняюць звычайна 4 разы, пераважна расліннаедныя; здольныя выдзяляць шаўковыя ніці (пры пабудове гнёзд і сховішчаў, для пляцення кокана пры акукліванні). Кукалкі пераважна пакрытага тыпу. Большасць відаў М. — апыляльнікі раслін. Некат. віды разводзяць для атрымання шоўку (дубовы шаўкапрад, тутавы шаўкапрад, айлантавы шаўкапрад і інш.). Шкоднікі раслін, вырабаў з шэрсці і футра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нантрані́т
(фр. nontronite, ад Nontron = назва горада ў Францыі)
мінерал з трохслойнай структурай тыпу 2:1, член ізаморфнага рада мінералаў групы мантмарыланіту, у якім алюміній актаэдрычнага слоя замешчаны трохвалентным жалезам, а частка крэмнію ў тэтраэдрах — алюмініем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл.loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел.лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус.зах., паўдн.лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус.пск., смал.нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен.nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв.не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпусмысліць ’разумець’ (славен.smisliti, серб.-харв.смислити ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несубо́жны (несубо́жный) ’бязбожны; празмерна вялікі’ (Нас.). Да бог, гл. субо́жны ’маючы бога ў сэрцы’; значэнне ’завялікі, празмерны’ ва ўтварэннях з адмоўем тыпунесхадзімы, несусветны і пад. развілося на базе значэння ’незвычайны, які выходзіць за межы вядомага, агульнапрынятага і г. д.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўчы́на ’вырабленая авечая шкура’, рус.овчина, польск.owczyna, серб.-харв.о̀вчина ’вялікая аўца’ і ’аўчына’. Ад ovьka, параўн. літ.avikíena (Траўтман, 20, адносна ўтварэнняў такога тыпу гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 9–10). Гл. Фасмер, 3, 116; Трубачоў, Происх., 69 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус.дыял.бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл.bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск.folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпуба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набоўкнуць ’набрацца вадой’ (Юрч. Фр. 1), ’нахмурыцца, набрацца хмарам’ (Бяльк.). Відаць, утворана ад гукапераймальнага боўк, што перадае гук падзення ў ваду, параўн. каранёвыя часткі ў набухнуць, набрикнуць і інш., што ўласціва такога тыпу ўтварэнням. Гл. SP, 1, 349 і інш.