Ро́стань, ро́станькі, ро́стынькі, ростанкі, растане́, ростані ’месца скрыжавання дзвюх або некалькіх дарог’ (ТСБМ, Стан., Касп., БРС, Гарэц., Нік., Бяльк., Нар. Гом., Нас., Яшк., Байк. і Некр., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Кос., Мікуц.; полац., Янк. 2), ростань ’дарога на бязлеснай мясцовасці’ (віц., Рам.); ро́стыні, растанькі ’скрыжаванне дарог’ (гарад., рэч., ЛА, 2); растанькі́, растаньке́, рыстанкі́, растанцы́, растанцэ́, ро́станькі, ро́станкі, ро́стункі, растані́, ро́стані, растайне́, раста́нішча ’месца, дзе дарогі разыходзяцца, ростані’ (ЛА, 2); на ро́станях ’у стане вагання пры выбары далейшага шляху’; ро́стань ’час, праведзены далёка ад блізкіх’ (ТСБМ). Ст.-рус. росстани, ростани ’скрыжаванне дарог, ростані’ (1524 г.), рус. дыял. росста́нка ’скрыжаванне дарог, ростань’, ро́сстань, роста́нь ’разгалінаванне дарог’, росстани ’месца за вясковымі весніцамі, дзе развітваліся з нябожчыкам’; польск. rozstaj, rozstajne drogi, ст.-польск. drogi rozstanne; славен. razstânek ’раставанне’, razstáti se, razstâjati se, серб. ра̀станак і харв. rȃstanak ’расстанне, разлука’, ра̀стајаті се ’разлучацца’. Можна дапусціць першаснае прасл. *orz‑stajь ’перакрыжаванне дарог’; на гатую лексему пазней паўплывала аддзеяслоўнае ўтварэнне *prz‑stanьje ’расстанне’, і ў частцы дыялектаў у выніку кантамінацыі ўтварылася *orz‑stanjь > ростань. Сюды ж пазнейшае ростань ’расстанне, разлука’ (Гарэц.), ’усялякае расстанне’ (Мядзв.). Параўн. расстанне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́йсці, вы́йду, вы́йдзеш, вы́йдзе; вы́йшаў, -шла; вы́йдзі; зак.

1. Пайсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н.

В. з хаты.

В. з акружэння.

В. са складу камісіі.

2. З’явіцца, апынуцца дзе-н. (пайшоўшы адкуль-н.).

В. на дарогу.

Сонца выйшла з-за хмар.

В. з адстаючых (перан.).

3. перан., з чаго, з-пад чаго. Перастаць быць у якім-н. стане, становішчы.

В. з цярпення.

В. з сябе (раззлавацца). В. з ужытку.

В. з-пад улады.

4. Быць выдадзеным, надрукаваным, выпушчаным, падрыхтаваным.

Кніга выйшла з друку.

Фільм выйшаў на экраны.

5. безас. Прыйсціся, дастацца, выпасці.

На кожнага выйшла па мільёну рублёў.

6. Зрасходавацца, кончыцца.

Выйшлі ўсе запасы.

Выйшаў тэрмін.

7. (са словам «замуж» або без яго; разм.), за каго. Стаць чыёй-н. жонкай.

В. замуж за інжынера.

В. за ўрача.

8. Атрымацца, утварыцца ў выніку якой-н. апрацоўкі, падрыхтоўкі, якіх-н. дзеянняў.

Выйшла добрая рэч.

З такога куска выйдзе дзве кашулі.

З яго выйшаў добры майстар.

9. Здарыцца, адбыцца ў выніку чаго-н.

Выйшла непрыемнасць.

Выйшла, што я праў.

10. кім-чым. Зрабіцца, стаць кім-н.

В. пераможцам.

11. з каго-чаго. Пра паходжанне каго-н.

В. з асяроддзя людзей працы.

|| незак. выхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—10 знач.).

|| наз. вы́хад, -у, М -дзе, м. (да 1, 2, 4 і 7 знач.).

На в. (каманда выходзіць).

|| прым. выхадны́, -а́я, -о́е (да 4 знач. і ў некаторых спалучэннях да 1 знач.).

Выхадныя даныя (у друкаваным выданні: звесткі пра месца, год выпуску, выдавецтва). Выхадная адтуліна.

В. комін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́х Дрэнна апрацаванае або прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе і баранаванні (Рэч., Слаўг., Шчуч., Слуцк., Сержп. 1911). Тое ж агрэк (Стаўбц.), прокаўзень (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

бічаўні́к

1. Бераг, берагавая паласа ўсцяж р. Сажа (Слаўг.); свабоднае каля р. Дняпра месца (Рэч.).

2. Паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

касаго́р Схіл крутой гары, узгорка (Крыч., Краснап., Мсцісл. Бяльк., Пол., Рэч., Слаўг., Смал.). Тое ж касагорына (Сміл. Шат.), касагорыца (Уш.), скасагорыца, скасагор (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пале́ссе Лясістая і балоцістая мясцовасць (Рэч., Слаўг.).

□ Палессе — лясная частка Столінскага р-на, в. Палессе Палескай вол. Маг. губ., Палессе — паўднёвая частка Беларусі.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

чарназём Урадлівая, угноеная глеба; тарфянік; чорнага колеру зямля (БРС). Тое ж чарноземель, дама́шня зямля́ (Жытк.), чарноземель (Стол.), вазонная зямля́ (Рэч.).

□ в. Чарназём Маладз.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гушча́р Густы, непралазны лес; нетры (БРС). Тое ж гушча́рь, гушчаррё (Слаўг.), гушча́рнік. (БРС), гушча́рня (Навагр.), гушчарня́ (Нясв., Слаўг.), гушчэр (Пух., Рэч.).

□ х. Гушча́р Мядз.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пры́парамак Месца, дзе прыстае да берага паром (Рэч., Слаўг.). Тое ж прыпаромак (Слаўг.), прыча́н (Браг.), пры́парань (Бых).

□ ур. Пры́парамак (луг) каля в. Гайшы́н Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

склад Узараны загон з двайной баразной пасярэдзіне (Жытк., Крыч., Мсцісл. Юрч., Нясв., Рэч., Слаўг., Смал., Стол., Шчуч.). Тое ж скід (Лёзн.), складок (Нясв., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)