Разм. Тое, што і штурханец. Амаль імгненна перасіліўшы разгубленасць, ён [Віктар] непрыкметна дае мне штурхаля, падсоўвае скрынку да Зіны.Савіцкі.Адзін раз такога даў штурхаля [вотчым], што Піліпка ледзь аддыхаўся.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калыба́ ’зыб на рацэ’ (гом., Яшк.). Дастаткова блізкія формы адзначаны ў рус. мове: раз.колыбка ’гайданка (на моры, возеры, рацэ)’ і асабліва адзначае Джэмсам colliboke ’хвалі’. Хутчэй за ўсе незалежныя ўтварэнні, вытворныя ад kolybati (аб якім гл. пад калываць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчапе́рыцца ’ашчэрыцца’ (Бяльк.), ошчэперыцца (Куч.). Узыходзіць да праслав.ščep‑, параўн. шчапаць ’калоць, раздзяляць на дзве палавіны’, з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ер‑, гл. ашчаперыць1; да семантыкі параўн. серб.-харв.raščepati ’раскрыць, разявіць рот’ з raz‑čepati адпаведна да раз‑шчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сквіт ’з’яўленне кветак на раслінах, цвіценне’, ’найвышэйшая ступень развіцця, уздыму, найлепшая пара’ (ТСБМ). З укр.росквіт ’тс’, ’першая кветка на жыце’, якое з прасл.*orz‑ ’раз-’ і *květъ > кве́тка (гл.). Параўн. бел.раскве́ціць, расквяці́ць з правільным бел. рэфлексам ‑ě‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bimonthly
[,baɪˈmʌnӨli]1.
adj.
1) двухме́сячны
2) паўме́сячны
2.
adv.
1) двухме́сячна; раз на два ме́сяцы
2) паўме́сячна, два разы́ на ме́сяц
3.
n., pl. -lies
двухме́сячнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мільга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць.
Між дрэў мільгала постаць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Хутка праносіцца адзін за адным.
Мільгалі тэлеграфныя слупы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Тое, што і мігаць (у 3 і 4 знач.).
Мільгаюць агеньчыкі.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Праносіцца ў свядомасці.