павялі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад павялічыць.
2. у знач. прым. Большы па памерах. Часамі .. [Сыч] падыходзіў да павялічаных фотаздымкаў сына і жонкі. Паслядовіч. Шрам выглядае павялічанай коскай з круглай галоўкаю зверху. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкрэсліць.
2. у знач. прым. На які хочуць звярнуць увагу. Карызну здалася гэтая далікатнасць занадта паспешнай, падкрэсленай. Зарэцкі. Гаворка зрабілася адразу нейкай падкрэсленай і халаднаватай. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палама́ны і пало́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паламаць.
2. у знач. прым. Сапсаваны, няспраўны. Ужо некалькі паламаных калёс ляжала ў канаве. Ставер. На двары нейкая пустка, валяюцца паламаныя весніцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праванса́ль, ‑ю, м.
1. Соус з яечных жаўткоў і алею з дабаўленнем воцату, гарчыцы і іншых вострых прыпраў.
2. у знач. нязм. прым. Прыгатаваны з дабаўленнем алею, марынаду і інш. вострых прыпраў. Капуста правансаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прагрэць.
2. у знач. прым. Які прагрэўся; поўнасцю нагрэты. Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Колас. Востра запахла прагрэтым чабаром. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылама́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыламаць.
2. у знач. прым. Надламаны, прыгнуты. Грузным мяшком бандыт з’ехаў пад абгарэлы пянёк, адну руку падкурчыўшы пад сябе, а другой хапаючыся за прыламаныя галінкі. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пульсу́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пульсаваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які працуе, дзейнічае рытмічна, з перыядычнымі зрухамі, зменамі. Пульсуючы струмень. Пульсуючы ток. Пульсуючы рухавік.
3. Дзеепрысл. незак. да пульсаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ездзіць.
2. у знач. прым. Прыведзены ў нягоднасць частай яздой. [Хлопец] абгледзеў воз: стары ён быў, раз’езджаны, паламаны. Чорны. Па пясчанай раз’езджанай дарозе брыдуць дзве фурманкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спудзіць.
2. у знач. прым. Перапалоханы, ахоплены спалохам. Трашчыць у лесе сухое галлё ад спуджаных коней. Каваль. // Які выражае спалох. [Дэлегаты] пачулі спачатку нечыя спуджаныя галасы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схі́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад схіліць.
2. у знач. прым. Які схіліўся, нахіліўся. За шэрым схіленым парканам Скрыпіць пясок сырых дарог. Танк. На схіленай вершаліне хвоі красавалася старадаўняе буслава гняздо. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)