ляні́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які схільны да ляноты, ухіляецца ад працы. Хітрым чалавекам стаў сын Амяльяніхі. Ды не толькі хітрым, але і лянівым. Кавалёў. [Барабаха:] — [Наймічка] на ўсе штукі здатная, толькі да работы лянівая. Якімовіч. / у знач. наз. ляні́вы, ‑ага, м. Цяжкая праца толькі для лянівых. Бічэль-Загнетава. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Прыказка. // Які выяўляе ляноту. — Цяпер маю ахвоту ў цяньку пасядзець пад гэтымі дубамі — лянівым і рахманым голасам сказаў Іван Мацкевіч. Бядуля.

2. Вялы, павольны (пра рухі, паходку і пад.). Праз паўгадзіны сяброўкі пляліся ўжо лянівай паходкай людзей, якім няма куды і няма чаго спяшацца. «Звязда». // перан. Які павольна, слаба дзейнічае. Спакойнае мора задумана і ціха плёскала на берагі лянівай белапеннай хваляй. Самуйлёнак. Недалёка за імшыстымі стваламі дрэў паблісквае лянівымі хвалямі рэчка. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялёгкі, ‑ая, ‑ае.

1. Значны па вазе, даволі цяжкі. Воз нялёгкі Па гразі Па калодкі грузне. Крапіва.

2. Які патрабуе шмат энергіі, сіл; цяжкі. Праца была нялёгкая. Хто не ведае працы балагола?.. Гартны. Паход цэлым атрадам быў нялёгкім, асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы. Брыль. // Такі, якога можна дасягнуць шляхам вялікіх намаганняў, з вялікай цяжкасцю. Тры нялёгкія заданні Мне жыццё дало: На начной дарозе дальняй Адшукаць святло; Скласці песню на той мове І на той зямлі, Над якой у час суровы Буры прагулі; Пакідаючы краіну з сонцам веснавым, Сад квітнеючы пакінуць Па шляху сваім. Танк. // Які звязаны з цяжкасцямі. Рая з наіўнасцю пераймае ўсё, што робіць гэтая спрактыкаваная жанчына, — вучыцца нескладаным, але і нялёгкім абавязкам маці. Шамякін. Усё жыццё — нялёгкая вандроўка. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ціцца, трачуся, трацішся, траціцца; незак.

1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія‑н. патрэбы. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і соліцца на месцы. Траціцца даводзіцца хіба толькі на тараны ды на алей. Васілевіч.

2. Марна, без толку расходаваць. [Ліда да Сярожы:] — Ідзі скарэй правай білеты. Навошта табе траціцца? Лобан. // Марнавацца, прападаць. — Што ж ты не глядзіш? Збожжа траціцца. Колькі ў каласах! — і Кузьма сунуў жмут саломы Кардзянкову. Дуброўскі.

3. перан. Губляцца, знікаць. Зірнеш на косы ільняныя, — адвага траціцца твая, і сэрца ёкне і заные, бы ў золкай плыні ручая. Гаўрусёў. Шмат часу трацілася на гэты надвячорак. Маўр. Выходзіць, не толькі марна загінула .. праца [хлопцаў], а і трацілася апошняя надзея раскрыць таямніцу кургана. Якімовіч.

4. Зал. да траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dzieło

dzieł|o

н.

1. праца;

brać się do ~a — брацца за працу;

kontynuować dzieło — працягваць працу;

2. твор;

~o sztuki — мастацкі твор;

~a wybrane — выбраныя творы;

~a wszystkie — поўны збор твораў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

job

[dʒɑ:b]

1.

n.

1) рабо́та f., зада́ньне n.

2) пра́ца f.; паса́да, слу́жба f.

out of job — бяз пра́цы

2.

adj.

зьдзе́льны (пра рабо́ту); наня́ты для выкана́ньня пэ́ўнае рабо́ты

3.

v.t.

1) пераку́пліваць, перакупля́ць (тава́ры)

2) браць або́ дава́ць у на́ймы (каня́, воз)

4.

v.i.

1) працава́ць нерэгуля́рна або́ зьдзе́льна

2) быць ма́клерам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

occupy [ˈɒkjupaɪ] v.

1. займа́ць, запаўня́ць (месца, прастору, час);

occupy a flat/seat/post займа́ць кватэ́ру/ме́сца/пост;

University occupies all my time. Універсітэт аднімае ў мяне ўвесь час.

2. займа́цца (чым-н.); удзяля́ць час (чаму-н.);

occupy oneself (in doing smth./with smth.) займа́цца (чым-н.);

The work occupies his whole attention. Гэтая праца захапляе яго цалкам.

3. акупава́ць, акупі́раваць;

occupy a city акупава́ць, захо́пліваць го́рад

4. займа́ць (пасаду, пост)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ару́д 1 ’засек’, гару́д (Гіст. мовы, 2, 59), ару́да (Яруш.). Рус. зах. ару́д ’тс’, польск. вільн. (h)orud ’тс’. Ст.-бел. орудъ (Гіст. лекс., 148). Беларускае (як і польскае) з літ. arúodas (Грынблат, Белор., 152; Кіпарскі, Лекс. балт., 14; Аткупшчыкоў, Лекс. балт., 32; Курс суч., 159 — у форме аруда; Гіст. лекс., 148; Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 47–48). Карскі (Труды, 391) адзін з першых высунуў думку пра літоўскае паходжанне бел. аруд, лічыў беларускае слова рэдкім, без пратэтычных в або г і з неславянскім коранем. Адзначым, што ў не так ужо рэдкага беларускага слова ёсць і форма з пачатковым г‑, а таксама, што ў старабеларускай на пачатку пісалі о‑; этымалогію літоўскага слова нельга лічыць бездакорнай. Параўн. рус. орудница ’кладоўка зброі’ (ці не орудий?). Гл. Супрун, Балтийские яз., 42.

Ару́д 2 ’парушальнік грамадскіх правіл паводзін’ (КЭС, брэсц.). Магчыма, бязафіксны назоўнік ад дзеяслова арудаваць, параўн. укр. дыял. оруда ’праца, кіраўніцтва’ (застар.), ’клопат’, орудар ’верхавод’, ці не сюды ж прозвішча Арудко (Бірыла, Бел. антр., 242). Параўн. смал. а́ред ’шум, непарадак’, магчыма, звязанае з а́ред ’стары чалавек, чорт’, сувязь аруд са словам аред няпэўная (адрозненні ў фанетыцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

czyn, ~u

м. учынак; дзеянне; чын;

~y bohaterskie — подзвігі; гераічныя ўчынкі;

wprowadzić w czyn — прывесці ў выкананне;

przejść od słów do ~ów — перайсці ад слоў да спраў (да дзеянняў);

czyn społeczny — грамадская праца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

recess

[ˈri:ses]

1.

n.

1) перапы́нак -у m.

a short recess before the next meeting — каро́ткі перапы́нак перад насту́пным пасе́джаньнем

2) паглыбле́ньне ў сьцяне́, ні́ша f.

3) адасо́блены заку́так; заці́шны куто́чак

in the recesses of the heart — у глыбіні́ сэ́рца

2.

v.i.

рабі́ць перапы́нак, перапыня́цца

The convention recesses until afternoon — Пра́ца зье́зду перапыня́ецца да паабе́дзеннага ча́су

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ва́ртасць, ‑і, ж.

1. Каштоўнасць, цана (пра грашовыя знакі, цэнныя паперы). Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.

2. Кошт чаго‑н. у грашовых адзінках. Ацэначная камісія вокам прыкідвала вартасць пазвожанай маёмасці. Скрыган.

3. Спец. Грамадска неабходная праца, затрачаная на вытворчасць тавару і ўвасобленая ў гэтым тавары. Закон вартасці.

4. перан. Станоўчая якасць, важнасць; значэнне. Іншы раз здараецца, што недаацэнка або пераацэнка мастацкіх вартасцей твора вядзе да парушэння перспектывы літаратурнага працэсу. Шкраба. Вайны прайшоў я полымя і змрок. І мне вядома добра міру вартасць. Зарыцкі. // часцей мн. З’явы, прадметы, якія маюць вялікае значэнне. — Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых, — сказаў Турсевіч. Колас.

•••

Прыбавачная вартасць — частка вартасці тавару, якая ствараецца працай наёмных рабочых і прысвойваецца эксплуататарскімі класамі.

Спажывецкая вартасць — здольнасць тавару задавальняць якую‑н. патрэбу пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)