адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыро́к, ‑рка, м.
1. Шчыток у галаўным уборы, які выступае над ілбом; брыль (у 2 знач.). [Бондар] далонню падняў угару казырок.. шапкі і адкрыў высокі.. лоб. Чарнышэвіч. [Лёдзя] ледзь не наткнулася на каржакаватага хлопца ў кепцы з адарваным казырком і таму падобнай на берэт. Карпаў. // Шчыток, які надзяваецца без галаўнога ўбору, для аховы вачэй ад яркага святла.
2. Невялікі навес у чым‑н., над чым‑н. Спорны вясновы дожджык наляцеў знянацку і загнаў Паўла Гушчу пад казырок бліжэйшага пад’езда. Шыцік.
•••
Браць (узяць) пад казырок гл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́яц, зайца, м.
1. Невялікі звярок атрада грызуноў, з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом. Заяц-бяляк. Заяц-русак. □ Па густым зарасніку, як вецер, праімчаўся спуджаны некім касавокі заяц. Якімовіч. // Футра гэтага звярка. // Мяса зайца як ежа; заячына.
2. Разм. Пра безбілетнага пасажыра. З запіскаю ад Баўдзея пайшоў Лабановіч на Новы Свет.. шукаць таго спрытнага обер-кандуктара, што жыў на грошы ад правозу безбілетных пасажыраў, або «зайцаў», як іх там называлі. Колас.
•••
Забіць двух зайцаў гл. забіць.
Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́льна, прысл.
1. У дастатковай ступені, болей або меней. Параўнальна невялікі тэрмін. Дзень прайшоў параўнальна спакойна. □ З гравюрай-партрэтам Буднага вучоныя пазнаёміліся параўнальна нядаўна. «Помнікі». І хаця белапольскае панаванне было параўнальна нядоўгім, яно далося ў знакі і, здавалася, цягнулася гады. Машара.
2. Карыстаючыся параўнальным метадам. Мовы вывучаюцца параўнальна і гістарычна.
3. з прыназ. «з», у знач. прыназ. з Т. Калі параўноўваць з чым‑н., у параўнанні з кім‑, чым‑н. Сотні паўтары партызан, параўнальна з немцамі дрэнна ўзброеных, не маглі.. утрымаць у кальцы.. мацнейшага ворага. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да хустка; невялікая хустка. І калі заўважаў.. [Алёшка] знаёмую стракатую хустачку, жоўты паўкажуш[а]к з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з’яўляўся ў шырокім вестыбюлі. Лынькоў. Хустачка ў Яніны ад хады ссунулася на патыліцу. Мурашка.
2. Невялікі кусок тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару, вачэй. [Шырокі] энергічна махаў рукамі, соп, жаліўся на гарачыню, знімаў сваю белую шапку з двума значкамі і хустачкаю абціраў коратка астрыжаную галаву. Колас. [Прамоўца] абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчуп, ‑а, м.
Спец. Назва шэрага розных прыстасаванняў, інструментаў, прыбораў і пад., якімі выяўляюць, зандзіруюць, вымяраюць што‑н. // Сапёрны інструмент, які служыць для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін. Калі мінашукальнікам выявіць міну немагчыма, дзейнічаюць шчупам. «Маладосць». // Інструмент, які складаецца з некалькіх пласцін рознай таўшчыні для вымярэння зазораў паміж дэталямі машын. // Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб сыпкіх і вязкіх рэчываў (зерня, мукі, масла і пад.). [Лена] бярэ шчуп і апускае ў бак. Кулакоўскі. // Невялікі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мале́нства 1, мале́нство ’маленькае, ласкавае дзіця’ (Жд. 1), ’малеча’ (ТС). Укр. маленьство ’малое дзіця’, польск. maleństwo ’тс’. Відавочна, паланізм. Чэкман (Baltistica, 8 (2), 151) мяркуе, што ашм. маленства ’дзіцё’ з’яўляецца наватворам, які ўзнік пад уплывам суседняй літ. мовы, параўн. (tokià) mazumà ’(такая) маласць, малеча’. Сюды ж бел. маленскі ’ўласцівы дзіцяці’, ’малы, невялікі’ (Нас.).
Мале́нства 2, мале́нство, мыле́нства, мале́ства (< малале́ства пад уплывам народнай этымалогіі), малале́сцвія (параўн. ст.-рус. малолѣтствие) ’дзяцінства, дзіцячыя гады; малалецтва’ (Шат., Бяльк., Нас., Яруш., ТС; бялын., Янк. Мат.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. словатв.), рус. паўд.-пск., асташк. с маленства ’тс’. Паланізм, польск. maleństwo ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́д- — прыстаўка, якая надае назоўніку значэнне знаходжання ніжэй ці паблізу прадмета, выражанага ў каранёвай частцы: пбдюіець ’прастора пад клеццю’; няпоўнага падабенства да прадмета, больш нізкай вартасці ў параўнанні з ім: подтруе ’трусяня, малы трусіх’ (Ян.), пбдмур ’невялікая прыбудова да хлява’ (Шушк.); пбдверасак ’разнавіднасць верасу’ (Сл. ПЗБ), падʼязак ’невялікі язь’ (З нар. сл.); аддзеяслоўныя назоўнікі набываюць значэнні накіраванасці дзеяння, паўторнага, дадатковага або няпоўнага дзеяння, характэрнага для адпаведных дзеясловаў: подмазка ’кавалачак сала, здору, каб падмазваць патэльню’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС), подбіўка ’абшыўка знізу сукенак, спадніц’ (Шат., Бяльк.), ’падкладка’ (Ян.), падвіўка ’тс’ (Мат. Гом.). Да пад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыле́сак Невялікі дробны лес, які знаходзіцца на полі або на краю ляснога масіву (Зах. Бел. Др.-Падб., Рэч., Слаўг.). Тое ж прыле́снічча, прыле́сенне, прыле́ссе, прылясоўе, прылясні́чча, прылясо́вічча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
садо́к
1. Невялікі сад пладовых дрэў (БРС).
2. Невялікая сажалка, у якой разводзяць рыбу (БРС).
2. Скрыня для ўтрымання ў рацэ жывой рыбы (Нас.). Тое ж саж (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)