карты, якія адлюстроўваюць фізіка-геагр. ўмовы геал. мінулага: размеркаванне сушы і мора, рачную і азёрную сетку, характар рэльефу мацерыкоў і ложа акіянаў, пашырэнне зледзяненняў, становішча межаў прыродных зон і г.д. Выкарыстоўваюцца для прагнозу карысных выкапняў, планавання і правядзення геолага-пошукавых работ, навук. мэт і інш. Вылучаюць П.к. адпаведных перыядаў, эпох і інш. раздзелаў геахраналагічнай шкалы, палеатэктанічныя, палеагеамарфалагічныя, палеакліматычныя, палеабатанічныя і інш. Для тэр. Беларусі складзены П.к. розных тэматык для многіх геал. эпох і больш дробных адрэзкаў геал. часу. Гл. таксама Палеагеаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРД III (Richard; 2.10.1452, замак Фотэрынгей, каля г. Корбі, Вялікабрытанія — 22.8.1485),
кароль Англіі [1483—85]. Апошні з дынастыі Йоркаў. З 1461 герцаг Глостэрскі. Стаў каралём у час Пунсовай і Белай руж вайны: прызначаны ў 1483 пратэктарам каралеўства пры малалетнім каралю Эдуарду V, скінуў яго і зняволіў у Таўэры. У бітве пры Босварце (1485) пацярпеў паражэнне і забіты. Новы кароль Генрых VII афіцыйна абвінаваціў Р. III у забойстве Эдуарда V і яго брата. Р. III — герой твораў Т.Мора («Гісторыя Рычарда III») і У.Шэкспіра («Рычард III»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн ў 1931 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. у сутоках рэк Дняпро і Ведрыч як прадпрыемства «Суднаверф», дзе будавалі і рамантавалі драўляныя несамаходныя баржы. У Вял.Айч. вайну прадпрыемства разбурана. Пасля аднаўлення будавалі драўляныя, з 1956 метал. баржы. З 1979 — сучасная назва. З-д рэканструяваны, уведзены ў эксплуатацыю блок цэхаў, аснашчаны сучасным абсталяваннем, перадавымі тэхналогіямі. У пач. 1990-х г.з-д супрацоўнічаў з галанд. фірмамі, будавалі судны тыпу «рака—мора». Асн. прадукцыя (2001): буд-ва і рамонт несамаходных метал. суднаў, выраб нестандартнага абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dereliction
[,derəˈlɪkʃən]
n.
1) нядба́йства n., недагля́д -у m.
2) пакіда́ньне без ува́гі, до́гляду
3) адступле́ньне мо́ра ад бе́рагу; пакі́нутая вадо́ю паласа́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бу́рныв разн. знач. бу́рный;
~нае мо́ра — бу́рное мо́ре;
б. сход — бу́рное собра́ние;
б. рост прамысло́васці — бу́рный рост промы́шленности;
б. працэ́с — бу́рный проце́сс;
~нае жыццё — бу́рная жизнь;
~нае захапле́нне — бу́рный восто́рг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
róllenda
1):
~e Seeмо́ра, яко́е хвалю́ецца;
~es Materiálчыг. рухо́мы саста́ў
2) раска́цісты;
ein ~es «R» раска́цістае «р»
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка.Скрыпка.Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае.Лось.//Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.
2.перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вірава́ць, ‑руе; незак.
1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног.Крапіва.Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала.Савіцкі.
2.перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі.Дзяргай.Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і агнявы. Агнёвае мора пажару. □ Іх [людзей] злучыў спеў гудкоў, Спаяў стук малаткоў. У іх сэрцах агнёвая горнасць.Журба.Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі Чараўніца — Прыгожая Прыпяць.Чарот.[Раіса] захаплялася.. [Лясніцкім], усміхалася яму такой чароўнай даверлівай усмешкай, ад якой гарэла агнёвай радасцю сэрца.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеленава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Злёгку зялёны (у 1, 2 знач.); з зялёным адценнем. Зеленаватыя вочы ўмеюць быць злымі і строгімі, хоць сам старшыня чалавек не злы.Колас.З мора насустрач нам адна за другой коцяцца ўзнятыя ветрам зеленаватыя хвалі.Галавач.
2. Недаспелы, зялёны. Жыта пачало хутка даспяваць. Толькі ў нізінах яно было зеленаватым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)