1) навука аб колькасных зменах у развіцці грамадства і народнай гаспадаркі, а таксама ўлік масавых з’яў;
2) метад колькасных даследаванняў;
матэматычная с. — раздзел матэматыкі, прысвечаны матэматычным метадам сістэматызацыі, апрацоўкі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных вывадаў;
дэмаграфічная с. — раздзел статыстыкі, які выкарыстоўвае статыстычны метад пры апрацоўцы дадзеных аб колькасці, складзе, размяшчэнні і руху насельніцтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да логікі (у 1 знач.). Лагічныя катэгорыі. Лагічны метад.
2. Заснаваны на законах логікі; які адпавядае законам логікі. Лагічнае мышленне. □ Было нешта падобнае на праўду ў падасланым лісце. Аб гэтым гаварылі лагічныя довады, з якімі нельга было не пагадзіцца.Лынькоў.// Выяўлены, устаноўлены з дапамогай законаў логікі. Лагічная памылка.
3. Абумоўлены самім характарам, унутранай заканамернасцю чаго‑н.; непазбежны, заканамерны. Само сабою, як лагічны вынік, як завяршэнне ўсіх думак і разважанняў, узнікла адно простае і шчырае пытанне.Кулакоўскі.
4. Паслядоўны, разумны. Быць лагічным. Лагічны ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элі́та, ‑ы, ДМ эліце, ж.
1.Спец. Лепшае, адборнае насенне, расліны або жывёлы, атрыманыя ў выніку селекцыі і прызначаныя для далейшага развядзення. Эліта пшаніцы. Эліта бульбы. □ [Юстын:] — А потым штогод мы ўсё большае і большае поле палескай элітай засявалі і ўвесь ураджай на насенне захоўвалі.Краўчанка.// Сам адбор такіх раслін або жывёл. Метад эліты.
2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой‑н. яго часткі. Эліта рабочага класа. Тэатральная эліта.// У эксплуататарскім грамадстве — асобы, якія належаць да так званага вышэйшага класа; група асоб, якая ажыццяўляе кіруючыя функцыі ў грамадстве. Правячая эліта.
[Фр. élite — лепшы, адборны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэцэрэбра́цыя
(ад дэ- + лац. cerebrum = мозг)
метад даследавання рэфлекторнай дзейнасці прадаўгаватага і спіннога мозгу пры ізаляцыі іх ад уплыву кары вялікіх паўшар’яў пераразаннем стваловай часткі галаўнога мозга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дадэкафо́нія
(ад гр. dodeka = дванаццаць + -фонія)
метад музычнай кампазіцыі, заснаваны на адмаўленні ладавых сувязей паміж гукамі (гл.атанальнасць) і сцвярджэнні абсалютнай роўнасці ўсіх 12 тонаў храматычнай гамы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
актуалі́зм
(ад лац. actualis = дзейны)
1) варыянт неагегельянства, распрацаваны італьянскім філосафам Д. Джэнціле;
2) параўнальна-гістарычны метад у геалогіі, які заключаецца ў вывучэнні мінулага праз пазнанне сучаснасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамеапа́тыя
(ад гамеа- + -патыя)
метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (параўн.алапатыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрэнку́р
(ням. Terrainkur, ад фр. terrain = мясцовасць + ням. Kur = лячэнне)
метад лячэння дазіраванай у часе і адлегласці хадзьбой па спецыяльна арганізаваных маршрутах; сама дарожка для такой хадзьбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЕАТО́РЫКА (ад лац. alea ігральныя косці; выпадковасць),
метадмуз. кампазіцыі, які прадугледжвае мабільнасць (незамацаванасць) муз. тканіны ці формы. Узнікла ў 1950-я г., найб. характэрная для прадстаўнікоў авангардызму (Дж.Кейджу, К.Штокгаўзену і інш.). Заснавана на прынцыпе выпадковасці і імправізацыйнасці ў будове муз. твора. Адрозніваюць абсалютную алеаторыку (ахоплівае муз. твор у цэлым) і адносную (увядзенне фрагмента алеаторыкі ў інш. акружэнне; больш пашырана). Як сродак драматургічнага кантрасту, муз. вобразнасці і экспрэсіі алеаторыка сустракаецца ў творах А.Шнітке, Р.Шчадрына, Э.Дзянісава, Ф.Сланімскага, у бел. кампазітараў С.Картэса, Дз.Смольскага, В.Войціка, А.Мдывані, В.Капыцько і інш. Графічны запіс алеаторных твораў (побач з агульнапрынятай натацыяй ужываюцца спец. знакі) пакідае шмат момантаў на меркаванне музыканта, у выніку выканальніцкія версіі істотна адрозніваюцца паміж сабой.
Літ.:
Денисов Э. Современная музыка и проблемы эволюции композиторской техники. М., 1986. С. 112—136.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НІН (Мікалай Мікалаевіч) (25.8.1812, г. Шуша, Нагорны Карабах — 18.2.1880),
расійскі хімік, заснавальнік рускай навук. школы па арган. хіміі. Акад. Пецярбургскай АН (1865). Скончыў Казанскі ун-т (1833). З 1837 у Германіі, Францыі, Англіі. З 1841 праф. Казанскага ун-та, у 1848—74 у Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. Навук. працы па атрыманні новых класаў хім. злучэнняў аднаўленнем і акісленнем арган. рэчываў. Адкрыў універсальны метад атрымання араматычных амінаў аднаўленнем нітразлучэнняў з дапамогай серавадароду ці сульфідаў амонію або шчолачных металаў (рэакцыя З., 1842) і сінтэзаваў анілін, α-нафтыламін, бензідзін (n, n′-дыанілін), а таксама рэакцыю ізамерызацыі гідразазлучэння у бензідзіны пад уздзеяннем моцных кіслот (бензідзінавая перагрупоўка, 1845). Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1868—77) Рускага фізіка-хім. т-ва.
Тв.:
Труды по органической химии. М., 1982.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986;