фарпо́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Перадавая ўмацаваная пазіцыя; умацаваны пост на граніцы. Ён [пагранічнік] пастаўлен на фарпосце, А за ім уся краса: хвоі ў шуме, кветкі ў росце І раса на каласах. Лужанін. // перан. Перадавы пункт, апора, пачатак чаго‑н. Мікола Хведаровіч прыйшоў у беларускую літаратуру ў самым пачатку 20‑х гадоў, калі наша краіна набліжалася да гістарычнага рубяжа свайго росквіту — першай пяцігодкі — і падрыхтавала трывалую эканамічную глебу для індустрыяльна-калгаснай магутнасці СССР — першага ў свеце фарпоста сацыялізма. Майхровіч.

[Ням. Vorposten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иску́сственный

1. шту́чны; ненатура́льны;

иску́сственные воло́кна шту́чныя вало́кны;

иску́сственные бриллиа́нты шту́чныя (фальшы́выя) брылья́нты;

иску́сственные цветы́ шту́чныя (ненатура́льныя) кве́ткі;

иску́сственный спу́тник шту́чны спадаро́жнік;

2. (притворный) прытво́рны; ро́блены; фальшы́вы; ненатура́льны;

иску́сственный смех прытво́рны (ро́блены) смех;

3. / иску́сственное дыха́ние шту́чнае дыха́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распусти́ться сов., в разн. знач. распусці́цца, мног. параспуска́цца; (ослабеть, развязаться — ещё) развяза́цца;

цветы́ распусти́лись кве́ткі распусці́ліся (параспуска́ліся);

по́яс распусти́лся по́яс распусці́ўся (развяза́ўся);

ко́сы распусти́лись ко́сы распусці́ліся;

са́хар в воде́ распусти́лся цу́кар у вадзе́ распусці́ўся;

учени́к распусти́лся ву́чань распусці́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

revive

[rɪˈvaɪv]

1.

v.i.

1) ажыва́ць

Flowers revive in water — Кве́ткі ажыва́юць у вадзе́

2) прыхо́дзіць да прыто́мнасьці, апрыто́мніваць

2.

v.t.

1) ажыўля́ць, вярта́ць сі́лы

Hot coffee revived the tired man — Гара́чая ка́ва ажыві́ла змо́ранага чалаве́ка

2) прыво́дзіць да прыто́мнасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр. вітробі́й, рус. ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус. бить ’тс’, укр. бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел. драг. побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́стра ’садова-дэкаратыўная расліна Aster L.’ (БРС). Рус., балг. астра, укр. айстра, гайстра, польск. aster, чэш., славац., славен. astra. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе з канца XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 166). Рускае слова лічаць запазычаным з ням. Aster ці франц. aster (Фасмер, 1, 94), што, аднак, не тлумачыць рускія формы. Хутчэй трэба лічыць непасрэдным запазычаннем з лацінскай, дзе astrum, aster мае ў множным ліку форму astra, якая і была запазычана. Лацінскае з грэч. ἀστήρ ’зорка’; назва кветкі паводле яе формы ўжо ў грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахо́р (травы і г. д.), бахо́р ’кветка васілёк сіні’, бахрі͡е ’кветкі’ (Бесар.). Цёмнае слова. Ці няма сувязі з ба́хур (гл.), параўн. асабліва польскую форму bachor ’бахур’ (яна ўжываецца і ў назвах прадметаў, напр., ’дручок з жалезным кручком’). Прынамсі для спалучэння бахо́р травы ’ахапка травы’ метафарычнае ўжыванне слова *бахор ’бахур’ зразумелае. З іншага боку, можа, ёсць сувязь з такімі словамі, як чэш., славац. bachor, серб.-харв. ба̏хор ’бруха’ і пад. (’бруха’ → ’штосьці выпуклае’ → ’ахапка’). Аб слав. групе слоў bachorъ, bachorъ, bachurъ гл. Ляскоўскі, RS, 26, 51–56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саба́чкі 1 ’расліна ваўчкі паніклыя, Bidens cernuus L.’ (Гарэц., Кіс.), ’ваўчкі трохраздельныя, Bidens tripartia L.’ (Бяльк., Дэмб. 1), ’ваўчкі паніклыя і трохраздзельныя’ (Касп., Дэмб., 1), ’ваўчкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. соба́чки ’асот, лопух, дзед’. Да сабачка 1; расліна названая па вострых учэпістых пладах. Параўн. Мяркулава, Очерки, 98.

Саба́чкі 2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка 1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.

Саба́чкі 3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка 1. Падрабязна гл. пад сучкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стамбу́лка ‘турэцкая люлька з доўгім цыбуком’ (Нас.), ‘палка (для апоры пры хадзьбе); указка’ (Нас., Шпіл.). Параўн. польск. stambułka ‘турэцкая люлька’, ‘пукатая бутэлечка’, рус. стамбу́лка ‘турэцкая люлька’. Вытворнае ад Стамбул; назва горада паходзіць з новагрэч. Στημπόλι ад выразу εἰς τήν Πόλιν ‘у горад’, г. зн. Канстанцінопаль. Гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. На падставе прызнака ‘доўгі’ ўтвораны стамбо́ль ‘мужчына высокага росту’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), стамбулі́кі ‘кветкі на высокай сцябліне’ (Арх. Федар.), што не выключае ўплыву літ. stámbas ‘кветканоснае сцябло’, параўн. стамбы́ ‘кветаносныя сцяблы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pretty​1 [ˈprɪti] adj.

1. прыго́жанькі, ла́дны, прыва́бны (пра дзяцей, жанчын, маленькія рэчы)

2. мі́лы, чаро́ўны, цудо́ўны;

a pretty park цудо́ўны парк;

pretty flowers цудо́ўныя кве́ткі

3. iron. вясёленькі, нішто́ сабе́;

А pretty mess you’ve made of it. Ну і кашу ты заварыў.

♦

as pretty as a picture dated прыго́жы як карці́нка (карці́на);

a pretty penny dated кру́гленькая су́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)