a bone of contentionя́блык разла́ду, прычы́на сва́ркі;
feel in one’s bones быць упэ́ўненым;
have a bone to pick with smb.infml зво́дзіць раху́нкі зкім-н.;
make no bones about (doing) smth. быць адкры́тым, чэ́сным у чым-н.; не вага́цца, не хіста́цца;
throw a bone кі́нуць ко́стку, зрабі́ць усту́пку;
to the bone ве́льмі мо́цна; максіма́льна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
шчырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.
1. Дбайна, старанна, рупна рабіць што‑н.; завіхацца каля, вакол чаго‑н. [Рында:] — Усё жыццё стараўся, шчыраваў, як тая пчала, а тут уся тая праца можа кануць як у ваду.Машара.Увесь дзень, да позняга вечара, да цемры, шчыравала Хадоська: зграбала сена, зносіла з Іванкам копы.Мележ.Руплівая і шчырая, [гаспадыня] карміла і частавала нас, шчыравала і перапрашала.Янкоўскі.// Праяўляць стараннасць у чым‑н.; выслужвацца перад кім‑н. Але як ні шчыравала дэфензіва, як нас ні катавала — ні я, ні бацька не прызналі сябе ні ў чым вінаватымі.Сачанка.Не абмінаў сваёй увагай аўтар і тых з беларусаў, што так шчыравалі некалі перад польскімі панамі.Юрэвіч.//З вялікай сілай, шчодра свяціць, выпраменьваць, ліць і пад. У скверыку ля плошчы на дрэвы ўжо найшла млявасць, а абмыты раніцай асфальт шарэў і дыхаў гарачынёй — шчыравала ліпеньскае сонца.Хадановіч.// Са стараннем, дбайнасцю ісці, ляцець і пад. куды‑н., за кім‑, чым‑н. Грышкаў брат, братавая і чалавек пяць смаркатых малышоў, абганяючы адзін аднаго, шчыруюць следам.Лось.Загудзелі пчолы ў дробных кветачках бабінага лета — шчыравалі за апошнім узяткам.Даніленка.
2. Быць шчырым, з прыхільнасцю, любоўю і пад. ставіцца, адносіцца да каго‑н. Было ў ім [знаёмым] нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся.Пташнікаў.//перан. Спрыяць. Дажджы шчыруюць бульбе, агародам.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чало́, ‑а; мн. чолы, ‑аў; н.
1.Уст. і паэт. Лоб. Потым.. [Майка] ўзняла гатовую дыядэму і павязала яе вакол галавы. У змроку над яе чалом успыхнуў німб з зеленаватых халодных зорак.Караткевіч.Ім [рыбакам] навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало ўцірала.Вялюгін.// Пра твар. І раптам — што за штука? — У дзеда спахмурнела ўраз чало.Корбан.Абвёў рукой наўкола луг шырозны. І мне чало касца, дзе лёг загар, Здавалася як вылітае з бронзы.Ляпёшкін.
•••
Біць чаломгл. біць.
На чалезкім-чым,каго-чаго — пад кіраўніцтвам каго‑, чаго‑н.
Стаць на чале ўладыгл. стаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзялі́цца, дзялюся, дзелішся, дзеліцца; незак.
1. Распадацца на часткі, на групы; раздзяляцца. Горад дзеліцца на пяць раёнаў. □ Усе хлапчукі пароўну дзяліліся і, разышоўшыся ў розныя бакі, пачыналі збіраць на полі каменне і шпурляць .. у свайго «праціўніка».Лобан.Пры выбарах у сельсавет сяляне дзяліліся на два лагеры.Бядуля.// Рабіць падзел гаспадаркі, маёмасці зкім‑н. — Мы як дзяліліся, дык хоць каб хто слова з нас адзін на аднаго дрэннае сказаў. Мы па-брацку разышліся.Чорны.Дзяліліся сыны з бацькамі, браты з братамі; так стала больш за дзве сотні двароў.Каваль.
2.чымзкім. Аддаваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; узаемна аддаваць адзін другому частку чаго‑н. свайго. Многія з гэтых людзей садзіліся побач і дзяліліся з .. [Норам і маці] апошнім кавалкам хлеба.Шамякін.Я не мог не наведаць і верных сяброў, Хто дзяліўся са мной І абоймай патронаў у часе баёў, І апошняй скарынкай, а ў часе піроў Звонкай песняй сваёй.Танк.//перан. Перадаваць, паведамляць каму‑н. што‑н.; узаемна абменьвацца чым‑н. Дзяліцца вопытам. Дзяліцца ведамі. □ Аб усім мог расказаць муж, але ён, як скупы ці няўважлівы чалавек, не хацеў дзяліцца з жонкай заводскімі навінамі.Шахавец.// Давяраць, раскрываць (думкі, пачуцці). Прыяцелі шапталіся, дзяліліся нейкімі сваімі сакрэтамі.Лынькоў.
3. Мець здольнасць да дзялення на які‑н. лік без астачы. Дзесяць дзеліцца на пяць.
4.Зал.да дзяліць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Only his mother could manage him — То́лькі яго́ная ма́ці магла́ даць ра́ды зь ім
easily managed — рахма́ны, пако́рны, лаго́дны
2) здо́лець, змагчы́(ча́ста ірані́чнае)
He has managed to remain poor all his life — Ён здо́леў застава́цца бе́дным усё сваё жыцьцё
He manages tools well — Ён до́бра ўме́е карыста́цца прыла́дамі
2.
v.t.
1) ве́сьці спра́вы, гаспада́рку
2) абыхо́дзіцца
to manage on one’s income — абыхо́дзіцца сваі́м прыбы́ткам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адзе́цца, адзенуся, адзенешся, адзенецца; зак.
1. Надзець на сябе вопратку. [Лабановіч] кінуў скрыпку на стол.. і, момант падумаўшы, адзеўся, узяў палку і пайшоў.Колас.Гушка прыйшоў у хату, сеў, радасна адчуваючы спачын, пасля вымыўся, адзеўся ў лепшую адзежыну.Чорны.// Апрануцца кім‑н. Адзецца дзедам-марозам.
2. Набыць сабе неабходнае адзенне. Хто ж адзецца, пракарміцца Паможа? Дзе падзецца, прытуліцца, Мой божа?Купала.
3.перан. Пакрыцца чым‑н. (звычайна — лісцем, травой і пад.). Лес з раніцы адзеўся ў казачную квецень інею.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́рацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Вызначыць сваю адпаведнасць зкім‑, чым‑н. (па якіх‑н. якасцях, асаблівасцях). Затым .. [Фішар] прымераўся да глыбіні — бруствер яшчэ не дасягаў і грудзей.Быкаў.[Архіп Спірыдонавіч] парашыў паглядзець, як .. [сыны] жывуць, нават неяк прымерацца да іх жыцця.«Маладосць».
2.Разм. Прыстасавацца, прызвычаіцца да чаго‑н. Да крокаў тваіх я імкнуўся прымерацца, Наперад не лезучы гвалтам.Панчанка.[Кручанюк] патроху звыкся са сваёю славаю, добра прымераўся да розных трыбун і пачынаў ужо адчуваць сябе незаменным чалавекам для грамадства.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фро́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Буржуазна-дваранскі рух супраць абсалютызму ў Францыі сярэдзіны 17 ст. // Наогул якая‑н. апазіцыя, што супрацьпастаўляе каму‑, чаму‑н. свае погляды, сваю палітыку і пад. Нездарма ў яго [Галоўнага] часта бывалі вострыя сутычкі з Адамам Стронгам і яго падапечнай літаратурнай фрондай.Паслядовіч.
2.перан.Кніжн. Незадаволенасць кім‑, чым‑н.; франдзёрства. Прычыны ж гэтай фронды і ўсяго Косцевага няправільнага жыцця аўтар бачыць у пласцінках джазавай музыкі, у залішнім ужыванні рому.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго‑н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі. □ Вучні атынкавалі ўсе месцы, дзе адпала тынкоўка, пафарбавалі парты.«Звязда».Молат гучна грымне — Ржа-луска адпадзе.Бядуля.
2. Страціць сувязь зкім‑, чым‑н., выйсці са складу якога‑н. аб’яднання. Ад сістэмы капіталізму адпаў шэраг краін Еўропы і З. Азіі.
3.перан. Страціць значэнне, сэнс; аказацца неістотным, непатрэбным. Цяпер, калі праблема зямлі адпала, калі зямлі хапае, колькі хочаш, нашы бацькі хочуць аддаваць сваіх дзяцей у навуку.Дамашэвіч.// Прайсці, знікнуць. Ахвота адпала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрасці́ся, ‑стуся, ‑сцешся, ‑сцецца; пр. зросся, зраслася, ‑лося; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту. Бровы зрасліся. Арэхі зрасліся. Агуркі зрасліся.// Набыць ранейшы стан у працэсе зажывання (пра зламаную косць, краі раны і пад.). Косці зрасліся. □ Усе пасечаныя часткі [цела Тром-сына] зрасліся!Якімовіч.
2.перан. Непарыўна злучыцца; зблізіцца, зжыцца зкім‑, чым‑н. [Змітрок] увесь нібы зросся са станком, стаў нейкай галоўнай яго часткай.Ваданосаў.Лабановіч.. моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё, на парозе якога ён стаяў і росквіт якога для яго толькі што зачынаўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)