тэлеаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеаўтаматыкі, звязаны з тэлеаўтаматыкай. Хутка ў сталіцы нашай Радзімы будзе ўстаноўлена адзіная сістэма тэлеаўтаматычнага рэгулявання вулічнага руху. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярці́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з геалагічным перыядам ці сістэмай, якая складае другую частку кайназойскай эры. [Чарнавус:] Сляды яго [чалавека] мы знаходзім толькі ў пачатку чацвярцічнага перыяду. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шампа́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з прыгатаваннем шампанскага. Шампанскія сарты вінаграду. // Прызначаны для шампанскага.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных пазваў. Шампанскае жыта. Шампанскі ранет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з прымяненнем электролізу. Электралітычнае храміраванне інструмента. // Прызначаны для электролізу. Электралітычная ванна. // Які атрымліваецца ў выніку электролізу. Электралітычнае жалеза. Электралітычны цынк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем электратэхнікі. Электратэхнічнае абсталяванне. Электратэхнічныя прыборы. // Які мае адносіны да вывучэння электратэхнікі. Электратэхнічны інстытут. // Які прымяняецца ў электратэхніцы. Электратэхнічны лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́нчык, рэдчык ’бінт, павязка’ (Мат. Гом.). Імаверна, вытворнае ад рана1 (гл.), як ’тое, што прыкладаецца да раны’. Варыянт рэдчык (гл. рэдчык1), звязаны, відавочна, з рэдкай структурай тканіны, што выкарыстоўваецца для перавязкі. Народная назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуры́ць ’дурыць’. Рус. дури́ть, укр. дури́ти, польск. durzyć ’дурыць’, серб.-харв. ду́рити се ’злавацца’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 161). Прасл. *duriti () — каузатыўны дзеяслоў, звязаны з *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕ́НУ,

у егіпецкай міфалогіі бог у выглядзе чаплі, якога шанавалі ў г. Геліопаль. Паводле міфа, Бену з’явіўся з воднага хаосу на камені-абеліску «Бенбен», што азнаменавала пачатак стварэння свету. Бену лічыўся ба (душой) Ра, пазней — Асірыса, і такім чынам, звязаны з культам мёртвых. Стараж. грэкі наз. Бену феніксам.

т. 3, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯПАЛІМЕ́РЫ,

прыродныя высокамалекулярныя злучэнні, якія з’яўляюцца структурнай асновай усіх жывых арганізмаў. Забяспечваюць іх нармальную жыццядзейнасць, выконваюць розныя біял. функцыі. Да асноўных біяпалімераў належаць бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды. Існуюць таксама змешаныя біяпалімеры: ліпапратэіды (комплексы бялкоў і ліпідаў), глікапратэіны (злучэнні, у якіх аліга- ці поліцукрыдныя ланцугі звязаны з пептыднымі), ліпаполіцукрыды.

т. 3, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЛЕ́ЎШЧЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Крулеўшчына. Паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,5 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—14,6 м, ускрышы (торф, гліністы пясок) да 7 м. Жвір і пясок прыдатныя для дарожнага буд-ва. А.П.Шчураў.

т. 8, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)