засаро́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засароміць.

2. у знач. прым. Які засароміўся; збянтэжаны. Засаромленая, [Нэлька] ніяк не магла падняць галавы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстатава́цца, ‑туецца; незак.

1. Устанаўлівацца, адзначацца. Пры гэтай праверцы канстатаваліся факты нядобраякаснага выканання работ на ўжо гатовых аб’ектах. «Звязда».

2. Зал. да канстатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муніцыпалізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад муніцыпалізаваць.

2. у знач. прым. Перададзены ва ўласнасць гарадскім або сельскім органам улады. Муніцыпалізаваныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наняць.

2. у знач. прым. Які выкарыстоўваецца згодна з умовамі найму. Нанятыя рабочыя. Наняты дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наркатызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню наркозу; быць у стане наркозу.

2. толькі незак. Зал. да наркатызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нарадзіць.

2. у знач. наз. наро́джаны, ‑ага, м.; наро́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто нарадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наця́гвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Зал. да нацягваць (гл. нацягнуць у 1–3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагасіць.

2. у знач. прым. Які спыніў сваё дзеянне, страціў сілу. Пагашаная марка. Пагашаны білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́пшаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад палепшыць.

2. у знач. прым. Лепшы па якасці, па сваіх уласцівасцях. Палепшаная парода хатніх жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад панізіць.

2. у знач. прым. Ніжэй нармальнага. Паніжаная тэмпература. Паніжаны ціск. // перан. Дрэнны. Паніжаны настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)