flying

[ˈflaɪɪŋ]

1.

adj.

1) які́ лётае

2) ляту́чы (абло́кі), лётны

flying field — лётнае по́ле

3) ху́ткі, бо́рзды; мімалётны (візы́т)

2.

n.

лётаньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

grime

[graɪm]

1.

n.

бруд, які́ глыбо́ка ўе́ўся (асабл. у ску́ру)

2.

v.t.

мо́цна пэ́цкаць

Walls were grimed with smoke — Сьце́ны пачарне́лі ад ды́му

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

apologetic

[ə,pɑ:ləˈdʒetɪk]

1.

adj.

выбача́льны, які́ прызнае́ сваю́ віну́

He spoke in an apologetic tone — Ён гавары́ў выбача́льным то́нам

2.

n.

апалёгія; абаро́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

assistant

[əˈsɪstənt]

1.

n.

памо́чнік -а m., памо́чніца f.; памага́ты -ага m., памага́тая f.; асыстэ́нт -а m., асыстэ́нтка f.

2.

adj.

дапамо́жны; які́ дапамага́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

showy

[ˈʃoʊI]

adj.

1) пы́шны; раско́шны; які́ кі́даецца ў во́чы; шыко́ўны (пра во́пратку)

2) зана́дта я́ркі, страка́ты, крыклі́вы

3) паказны́, разьлі́чаны на эфэ́кт; няшчы́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tractable

[ˈtræktəbəl]

adj.

1) згаво́рлівы, пада́тлівы

2) які́ лёгка падае́цца апрацо́ўцы, пада́тлівы, ко́ўкі

Copper and gold are tractable metals — Медзь і зо́лата — ко́ўкія мэта́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

variable

[ˈveriəbəl]

1.

adj.

1) зьме́нны, зьме́нлівы

variable winds — зьме́нныя вятры́

2) пераме́нлівы, няўсто́йлівы

3) пераме́нны, які́ мо́жна зьмяні́ць

2.

n. Math.

зьме́нная велічыня́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЭА́ЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫ́КА,

раздзел мовазнаўства, які даследуе арэалы моўных з’яў, іх тыпы і ўзаемадзеянне. Асноўныя прынцыпы арэальнай лінгвістыкі распрацаваў у 1925 італьянскі лінгвіст М.​Барталі, які паказаў, што ўзаемадзеянне арэалаў блізкіх ці функцыянальна тоесных з’яў можа разглядацца з пункту погляду дыяхраніі (гэта значыць часавых адносін): адны арэалы ўяўляюць інавацыі (новыя з’явы, якія распаўсюджваюцца), іншыя — архаізмы (старыя з’явы, што звужаюць сваю тэрыторыю). Ад іх узаемнага размяшчэння залежаць так званыя нормы арэалаў. Складаныя выпадкі прасторавага ўзаемадзеяння арэалаў моўных з’яў (адна з якіх была прычынай узнікнення другой) даследаваў бел. лінгвіст П.​А.​Бузук.

Сучасная арэальная лінгвістыка займаецца інтэрпрэтацыяй моўных фактаў, здабытых лінгвістычнай геаграфіяй і пададзеных графічна ў выглядзе большых або меншых масіваў, размешчаных асобна ці ў кантакце паміж сабой. Налажэнне арэалаў розных інавацыйных з’яў, якія характарызуюць асобную мову ці моўную супольнасць, утварае так званую арэальную структуру гэтай мовы ці супольнасці.

Літ.:

Бузук П. Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы // Sbornik praci I. Sjezdu slovanskych filologů v Praze, 1929. Praha, 1932. Т. 2;

Цыхун Г.А. Арэальная тыпалогія славянскіх моў. Мн., 1988;

Bartoli M. Introduzione alla neolinguistica. Genève, 1925.

Г.​А.​Цыхун.

т. 2, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЫГА́ДА ВЫТВО́РЧАЯ,

калектыў рабочых прадпрыемства, які сумесна выконвае адзінае вытв. заданне і нясе агульную адказнасць за вынікі работы; першасная ячэйка прац. калектыву. Брыгады вытворчыя бываюць: спецыялізаваныя (аб’ядноўваюць рабочых адной прафесіі, напр., брыгада слесараў), комплексныя (аб’ядноўваюць рабочых розных прафесій, для выканання асобных работ ці аперацый у іх складзе могуць стварацца спецыялізаваныя звенні), зменныя (ствараюцца з рабочых адной змены) і скразныя (аб’ядноўваюць рабочых, занятых у некалькіх зменах). Кіруе брыгадай вытворчай брыгадзір, які прызначаецца з членаў брыгады і, як правіла, не вызваляецца ад асн. вытв. работы. Найб. пашыраная форма аплаты працы рабочых брыгады вытворчай — здзельная заработная плата, якая размяркоўваецца паміж членамі брыгады з улікам адпрацаванага кожным рабочага часу і тарыфнага разраду. Для павышэння калект. зацікаўленасці і больш эфектыўнага выкарыстання прац., матэр. і фін. сродкаў брыгады вытворчай пераходзяць на брыгадны падрад: заключаюць дагавор з адміністрацыяй, паводле якога брыгадзе перадаецца частка маёмасці прадпрыемства, устанаўліваюцца вытв. заданні; заробленыя грошы размяркоўваюцца паміж членамі брыгады паводле прац. ўкладу кожнага, а пры калект. згодзе — з выкарыстаннем каэфіцыента прац. ўдзелу. З пашырэннем арэндных адносін брыгадна-падрадная форма арганізацыі і аплаты працы перарасла ў арэндны падрад.

т. 3, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКАЯ АБЛАСНА́Я АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з мая 1942 да ліп. 1944 на тэр. паўн. і цэнтр. раёнаў Брэсцкай вобл. і суседніх раёнаў Беластоцкай і Баранавіцкай абл. 12.5.1942 арганізаваны міжраённы «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі», які накіроўваў дзейнасць раённых і падраённых антыфаш. арг-цый, вял. ўвагу аддаваў разгортванню партыз. руху, меў падп. друкарню. Да восені 1942 антыфаш. арг-цыі і партыз. атрады дзейнічалі ў Бярозаўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Поразаўскім, Пружанскім, Шарашоўскім, а пазней і ў інш. раёнах. Са жн. 1942 да ліп. 1944 дзейнічала разгалінаваная Брэсцкая гар. антыфаш. арг-цыя. У ліп. 1943 на базе міжраённага «К-та барацьбы з ням. акупантамі» створаны Брэсцкі абл. антыфаш. к-т, які са снеж. 1943 выдаваў газ. «За Родину», лістоўкі, адозвы, зводкі Саўінфармбюро і інш. на бел., рус., польск. і ням. мовах. Падпольшчыкі забяспечвалі партызан прадуктамі харчавання, адзеннем, медыкаментамі, зброяй і боепрыпасамі, удзельнічалі ў іх баявых аперацыях па разгроме гарнізонаў ворага, падпальвалі ў маёнтках акупантаў склады, зрывалі выкананне паставак. Напярэдадні вызвалення Брэсцкай вобл. арг-цыя аб’ядноўвала 422 ячэйкі, каля 2 тыс. падпольшчыкаў.

У.​Я.​Навуменка.

т. 3, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)