сімпо́зіум

(лац. symposium, ад гр. symposion = баляванне, банкет)

нарада па якім-н. навуковым пытанні, звычайна міжнародная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспо́

[фр. expo(sition) = выстаўка]

сусветная выстаўка (звычайна з лічбай, якая ўказвае год) (напр. Экспо-99).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гувернёр, ‑а, м.

Выхавальнік у буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземец, якога наймалі для выхавання хлопчыкаў і першапачатковага навучання грамаце.

[Фр. gouverneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глінабі́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з моцна ўтрамбаванай гліны, звычайна перамешанай з дробна насечанай саломай або галлём. Глінабітныя сцены. Глінабітная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ала́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста. Пячы аладкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выі́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Іграць на чым‑н. звычайна ціха, прыглушана якую‑н. мелодыю. Выігрываць мелодыю вальса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм. Апэцкацца чым‑н. Абрабіцца ў муку. // Схадзіць пад сябе (звычайна пра дзяцей і хворых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пчык, ‑а, м.

Разм. Купец, звычайна малады ці небагаты. Уздагон вазакам нехта весела едзе, — То купчык на санках імчыць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́дка 1,

гл. канадцы.

кана́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Цёплая куртка, звычайна на футры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Увабраць у сябе глытком; праглынуць (звычайна пра рыбу). Шчупак заглынуў жыўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)