курортны пасёлак у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на беразе воз. Нарач. За 18 км ад Мядзела, 31 км ад чыг. ст. Паставы, на аўтадарозе Мінск—Паставы. 3,4 тыс.ж. (2000).
Утвораны 26.9.1964 з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі. Бальнеагразевы і кліматычны курорт, адзін з буйнейшых курортаў Беларусі. Лячэбныя фактары: мясц.мінер. сульфатна-хларыдныя натрыевыя воды, сапрапелевыя і тарфяныя гразі, умерана-кантынентальны клімат, хваёвыя лясы і інш. эфектыўныя для хворых, у т. л. дзяцей, з парушэннямі функцый сардэчна-сасудзістай, нерв., страўнікава-кішачнай сістэм і інш. Працуюць санаторыі «Нарач», «Беларусь», «Будаўнік», «Прыазёрны», дамы адпачынку «Нарач» і «Звязда», тургасцініца «Нарач», турыстычна-экскурсійны комплекс. У Н. рыбакамбінат. Прафесійна-каап. вучылішча. сярэдняя школа, школа-інтэрнат, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі, аптэка, Дом быту, гандл. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧНІ́ЦКІ (Аляксей Лявонцьевіч) (16.2.1907, г. Чарнігаў, Украіна — 14.6.1989),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972), правадз.чл.АПНСССР (1968), д-ргіст.н., праф. (1956). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР (у 1974—79 дырэктар), адначасова выкладаў у ВНУ Масквы, гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1962—74). Зрабіў значны ўплыў на арганізацыю і развіццё навук. даследаванняў па ўсеагульнай гісторыі ў СССР, у т. л. на Беларусі. Працы па гістарыяграфіі, гісторыі міжнар. адносін, знешняй палітыкі Расіі і СССР, у т. л. «Каланіяльная палітыка капіталістычных дзяржаў на Далёкім Усходзе, 1860—1895» (1956). Адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), інш.калект. прац, у т. л. падручнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ КАМІ́СІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПА СПРА́ВАХ ЮНЕ́СКА,
міжведамасны орган, створаны пастановай Савета Міністраў БССР ад 15.10.1956. У сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, статутамі ЮНЕСКА і Палажэннем аб Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.9.1997). Забяспечвае ўзаемадзеянне і каардынацыю супрацоўніцтва з ААН Па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) бел.дзярж. устаноў, грамадскіх аб’яднанняў і асоб, якія маюць прызнаны аўтарытэт у сферах кампетэнцыі ЮНЕСКА. Ажыццяўляе сувязь ’паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА, даводзіць да ведама ЮНЕСКА інфармацыю аб нац. патрэбах і прыярытэтах у галіне адукацыі, навукі і культуры, аказвае інфармац. і кансультатыўнае садзейнічанне органам дзярж. кіравання, дзярж. і грамадскім арг-цыям Беларусі, якія працуюць у галіне адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. Рабочым апаратам Нац. камісіі з’яўляецца сакратарыят, які ўзначальвае адказны сакратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЛІНЕ́ЙНАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел нелінейнай оптыкі, які вывучае залежнасць нелінейных аптычных з’яў ад частаты святла і змен характарыстык рэчыва. Выкарыстоўваецца для вымярэння аптычных уласцівасцей рэчыва і яго энергет. узроўняў, шырыні квантавых пераходаў і іх імавернасці, эфектыўнасці і рэлаксацыі розных працэсаў у рэчыве.
Метады Н.с. грунтуюцца на назіранні нелінейных аптычных з’яў (гл.Нелінейная оптыка) і вывучэнні іх залежнасці ад параметраў выпрамянення (частаты, палярызацыі, інтэнсіўнасці, напрамку распаўсюджвання і інш.) Дае магчымасць атрымліваць прынцыпова новую інфармацыю, таксама даныя, даступныя метадам звычайнай лінейнай спектраскапіі са значна большай дакладнасцю, адчувальнасцю і раздзяленнем. Гл. таксама Лазерная спектраскапія.
На Беларусі даследаванні па Н.с. пачаты ў 1956 у Ін-це фізікі Нац.АН пад кіраўніцгвам Б.І.Сцяпанава і праводзяцца ў розных ін-тах Нац.АН і ун-тах.
Літ.:
Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НІ́ВА»,
тыднёвік беларусаў у Польшчы. Выходзіць з 4.3.1956 у Беластоку на бел. мове. У ПНР выдавалася Бел. грамадска-культ. т-вам (БГКТ), з 1992 — праграмнай радай тыднёвіка «Ніва». Фінансуецца Мін-вам культуры і нац. спадчыны Польшчы. Старшыня — Я.Мірановіч (з 1997), гал. рэдактар — В.Луба. Змяшчае інфармацыю пра эканам., грамадска-паліт. і культ. жыццё Беласточчыны, дзейнасць бел. арг-цый — БГКТ, Бел дэмакр. аб’яднання (БДА), Бел. аб’яднання студэнтаў (БАС), Бел.гіст.т-ва, праваслаўных брацтваў і інш. Асвятляе муз. і песенныя фестывалі, святкаванні Купалля, Каляд, выступленні артыстаў або вядомых дзеячаў культуры Беларусі, навукоўцаў, палітыкаў. Рэгулярна друкуе краязнаўчыя матэрыялы. Пытанні гісторыі, асабліва 20 ст., нярэдка выклікаюць дыскусіі. Часта публікуе матэрыялы пра Беларусь. Друкуе старонку літ.-маст. аб’яднання «Белавежа», старонку для дзяцей «Зорка», у 1986—91 змяшчаў старонку БАСа «Прысутнасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́РАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 21.3.1945, г.п. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі палімераў. Д-ртэхн.н. (1944), праф. (1997). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1968). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АНБеларусі (г. Гомель), з 1982 у Гомельскім політэхн. ін-це. З 1988 у Гомельскім кааператыўным ін-це (заг. кафедры), з 1993 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па матэрыялазнаўстве герметызавальных і антыкаразійных матэрыялаў, фізіцы і хіміі палімераў, сумяшчальнасці кампанентаў кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
Низкомодульные композиционные материалы на основе термопластов. Мн., 1984 (разам з В.А.Гальдадзе, Л.С.Пінчуком);
Полимерные пленки, содержащие ингибиторы коррозии. М., 1993 (разам з Л.С.Пінчуком);
Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЧЫ́НАЎ (Васіль Сяргеевіч) (15.1.1894, с. Грабава Пензенскай вобл., Расія — 5.11.1964),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АНБеларусі (1940), АНСССР (1946), УАСГНІЛ (1948). Д-рэканам.н. (1935). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). У 1928—48 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева (праф., заг. кафедры, адначасова з 1940 дырэктар). У 1949—63 старшыня Савета АНСССР па вывучэнні прадукц. сіл. З 1953 акад.-сакратар Аддзялення эканам., філас. і прававых навук АНСССР, у 1958—62 чл. прэзідыума АНСССР. Асн. працы па праблемах тэорыі і практыкі статыстыкі, развіцця прадукц. сіл і структуры грамадскай вытв-сці, распрацоўцы мадэлей планавай гаспадаркі. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКА́МЕНШЧЫКІ, бычкі-падкаменшчыкі (Cottus),
род рыб сям. керчакавых атр. скарпенападобных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі, зрэдку трапляюцца ў, перадвусцевых участках мора. Донныя маларухомыя жывёлы. Актыўныя на змярканні і ноччу. Жывуць паасобку ў водных зарасніках або пад камянямі (адсюль назва). На Беларусі П. звычайны (C. gobio, нар. назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка) трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Бел. Паазер’я.
Даўж. да 12 см. Галава вял., пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы Цела голае, шаравата-бурае або зеленаватае, з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (1-ы меншы за 2-і). Кормяцца лічынкамі насякомых, ікрой і маляўкамі рыб. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, потым ахоўвае ікру і малявак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСО́ЧКА,
спосаб атрымання жывіцы, цукрыстых сокаў і латэксу натуральнага з дрэў шляхам штучнага паранення ствалоў у перыяд вегетацыі.
На ствале спелага дрэва робяць косыя зрэзы, якія ўскрываюць смаляныя хады, і накіравальны жалабок, па якім жывіца сцякае ў прыёмнікі. Для стымуляцыі выдзялення ці змянення хім. саставу смалы зрэз апрацоўваюць хім. стымулятарамі. Пашырана таксама П. бярозы для атрымання бярозавага соку. З пачаткам руху соку ў ствале свідруюць невял. адтуліны, пад якія змяшчаюць жалабок і посуд для соку. П. аслабляе дрэвы, таму яе праводзяць за 10—15 гадоў да высечкі.
Забаронена П. ў запаведніках, заказніках, нац. парках, дрэў ці насаджэнняў — помнікаў прыроды, насенных дрэў. Для павышэння жыццеўстойлівасці падсочаных дрэў і актывізацыі працэсаў смола- і сокаўтварэння праводзяць іх падкормку, біял. меліярацыю і інш. На Беларусіасн.прамысл. значэнне мае П. хвоі звычайнай.