суплеты́ўны

(лац. supletivus = дадатковы);

лінгв. с-ыя формы — формы аднаго слова, утвораныя ад розных асноў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотаскульпту́ра

(ад фота- + скульптура)

скульптура, выкананая паводле фатаграфічных здымкаў, якія паказваюць прадмет з розных бакоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЭРАЗДЫ́МКА,

здымка зямной паверхні з лятальных апаратаў. Робіцца ў шырокім дыяпазоне спектра эл.-магн. хваляў з дапамогай розных здымачных сістэм. Бывае фатаграфічная, тэлевізійная, цеплавая, радыёлакацыйная і інш.

т. 2, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕТЭРАМАРФІ́ЗМ (ад гетэра... + грэч. morphē форма, выгляд),

працэс утварэння горных парод з адной і той жа магмы пры розных умовах з розным мінералагічным, але аднолькавым хім. саставам.

т. 5, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛІМАРФІ́ЗМ (ад полі... + морфа) у біялогіі, наяўнасць у межах аднаго віду раслін або жывёл двух (дымарфізм) ці больш вельмі непадобных груп асобін. Уключае адрозненні ў знешнім выглядзе асобін з адной ці розных папуляцый. Характэрны для многіх відаў флоры і фауны, у т. л. на Беларусі.

Унутры папуляцый адрозніваюць некалькі тыпаў П. Узроставы П. звязаны з чаргаваннем пакаленняў (напр., у ржаўных грыбоў, прахадных рыб, насякомых, якія развіваюцца з метамарфозам). Палавы П. звязаны з неаднолькавай марфалогіяй і экалогіяй асобін рознага полу (у насякомых, птушак, млекакормячых). Функцыянальны П. адлюстроўвае ўзроставыя палавыя адрозненні і найб. выразны ў жывёл, якія развіваюцца з метамарфозам (напр., маляўкі рыб, лічынкі земнаводных і насякомых, функцыянальна нераўнацэнныя дарослым). Фазавы П. абумоўлены шчыльнасцю папуляцый, якая выклікае т.зв. фазавую зменлівасць (напр., у асобін адзіночнай і статкавай фаз у саранчовых). Генетычны П. звязаны з вар’іраваным уздзеяннем натуральнага адбору ў розных умовах, і з павышанай адноснай жыццяздольнасцю геннай структуры арганізма. Розныя тыпы ўнутрыпапуляцыйнага П. могуць быць узаемазвязаныя і сумяшчальныя ў часе. П. ускладняе і робіць больш разнастайнымі сувязі арганізма з асяроддзем, стварае аснову для відаўтварэння шляхам дывергенцыі ў працэсе эвалюцыі.

Полімарфізм у біялогіі: 1 — у розных папуляцыях хвой (хвоі, якія раслі ў розных умовах: а — у лесе, б — на адкрытым месцы, в — на балоце); у межах адной папуляцыі: 2 — генетычны (спадчынныя формы мухі дразафілы: а — самец, б — самка, в, г, д, е — розныя формы патомства); 3 — палавы (мурашка рыжая лясная: а — самка, б — самец, в — рабочая асобіна).

т. 12, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́НЯ (ад лац. poena пакаранне),

від няўстойкі, санкцыя за несвоечасовае выкананне розных фін. абавязацельстваў (плацяжоў). Вылічваецца за кожны дзень пратэрміноўкі у працэнтах да сумы, што павінна быць выплачана.

т. 12, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Га́начка ’ступенька лесвіцы’ (Касп.), га́нкі, га́начкі (Нас.). Да ганак (гл.). Адносна розных значэнняў слова ганак і вытворных ад яго гл. СРНГ, 6, 135 (параўн. і рус. дыял. га́ночки ’тонкія стоўпчыкі ў поручнях і г. д.’; СРНГ, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насі́ць у розных значэннях ’насіць’, укр. носи́ти, рус. носи́ть, польск. nosić, чэш. nositi, славац. nosiť, в.-луж. nosyć, н.-луж. nosyś, славен. nósiti, серб.-харв. но̀сити, балг. но́ся, макед. носи, ст.-слав. носити. Звязана чаргаваннем з несці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюх ’нос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)