БАВЕ́ (Bovet) Даніэль (23.3.1907, г. Неўшатэль, Швейцарыя — 1992),
італьянскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скончыў Жэнеўскі ун-т (1929). З 1929 у Пастэраўскім ін-це (Парыж). З 1947 у Вышэйшым ін-це здароўя (Рым). З 1964 праф. ун-та Сасары (Рым). З 1971 праф. Рымскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні ўзаемасувязі структуры лекаў з іх фармакалагічнай актыўнасцю. Выявіў механізм антыбактэрыяльнага ўздзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Высветліў заканамернасці будовы курарэпадобных і антыгістамінных злучэнняў. Нобелеўская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ЎСКІ Яўстафій Іванавіч (20.9.1833, в. Падсолтава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.10.1888),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1861), акад. Ваенна-мед. акадэміі (1880). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1858). Удасканальваў веды ў краінах Зах. Еўропы. З 1863 праф. Ваенна-мед. акадэміі, дзе ўстаноўлены яго бронзавы бюст. Першы ў Расіі зрабіў шэраг складаных аперацый.
Літ.:
Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. Мн., 1987;
Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: Биографии. Т. 2. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́БЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936, г. Вальтэрсдорф, Германія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Д-р філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1960, Германія). З 1967 працаваў у Ракфелераўскім ун-це (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з інш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЕ́НКА Ірына Аляксандраўна (н. 28.2.1953, г. Гродна),
бел.вучоны ў галіне анкалогіі, прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі. Д-рмед.н. (2000). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1976 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 2001 заг. аддзела анкагінекалогіі). Навук. працы па хірург., прамянёвым, камб. і комплексным лячэнні пухлін жан. палавой сферы, аптымізацыі тэрапіі мясцовапашыранага раку шыйкі маткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РМЫШ Генадзь Рыгоравіч (н. 14.1.1953, в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі, гастраэнтэралогіі, гепаталогіі. Д-рмед.н., праф. (2000). Скончыў Гродзенскі мед.ун-т (1980), дзе і працуе (з 2000 дэкан). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, гепаталогіі, колапракталогіі.
Тв.:
Общая хирургия. Мн., 2002 (у сааўт.);
Хирургическая операция: расстройство гомеостаза, предоперационная подготовка, послеоперационный период. Мн., 2002 (у сааўт.);
Хирургические болезни. Гродно, 2003 (разам з П.В.Гарэлікам, І.Я.Макшанавым).
гэ́та малады́ з. вучо́ны — э́то молодо́й дарови́тый учёный;
2. (на што и с инф.) спосо́бный;
стало́вая ~на прапусці́ць за дзень ты́сячу чалаве́к — столо́вая спосо́бна пропусти́ть в день ты́сячу челове́к;
з. на ўся́кія шту́кі — спосо́бен на вся́кие шту́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мядзве́дзьм.
1.заал. Bär m -en, -en;
бе́лы мядзве́дзьÉisbär m;
бу́ры мядзве́дзь Bráunbär m;
гімала́йскі мядзве́дзь Krágenbär m;
вучо́ны мядзве́дзь Tánzbär m;
◊
на жывы́м мядзве́дзю шку́ры не купля́й man soll die Bärenhaut nicht verkáufen, bevór man den Bären erlégt hat;
2.разм. (пра чалавека) Bär m -en, -en, únbeholfener [gróber, únerzogener] Mensch, Tóllpatsch m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БРЖЭ́СКІ Вітольд Часлававіч (25.11.1913, с. Рутанка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1984),
бел.вучоны ў галіне сац. гігіены і аховы здароўя. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1936 працаваў у Расіі, у 1961—82 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па гісторыі земскай хірургіі.
Тв.:
Земская хирургия // Клинич. хирургия. 1963. № 12;
Роль губернских земских больниц в организации медицинской помощи населению // Сов. здравоохранение. 1968. № 1.
Літ.:
Плешавеня А. Асабісты фонд // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛУЗНЁЎ Анатоль Рыгоравіч (29.11.1904, Мінск — 8.10.1990),
бел.вучоны ў галіне пладаводства. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1927). З 1957 у Бел.НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Навук. працы па біял. асаблівасцях, агратэхніцы і развядзенні ягадных культур, селекцыі суніц садовых, агрэсту, маліны, чырвоных і чорных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш.
Тв.:
Районированные и перспективные сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1960 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЭ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 1.12.1955, г. Луцк, Валынскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БПІ (1977). З 1977 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і праектаванні схем прывада і сістэм размеркавання магутнасці паміж вядучымі мастамі і коламі шматпрывадных транспартна-цягавых машын.
Тв.:
Дифференциалы колесных машин. М., 1987 (разам з А.Ф.Андрэевым, А.Х.Лефаравым);
Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортнотяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.).